Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Змагары за вольную Беларусь”

У апошнюю суботу траўня ў Таварыстве беларускай культуры ў Летуве адбылася чарговая імпрэза, прысьвечаная Івану і Лявону Луцкевічам. Далей...

31/5/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (26-28 траўня 2007 г.)

Нават маскоўская міліцыя і пракуратура слухаюць яго з разьзяўленым ротам. 18-гадовы “русскій парень” Артур Рыно ужо каторы дзень распавядае ў падрабязнасьцях пра тое, як ён з сябрам Скачэўскім забіў у Маскве 37 чалавек.
Далей...

29/5/2007 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк: “Моладзь - у эпіцэнтры змаганьня”

Сваю падтрымку маладафронтаўцам, якіх судзяць за дзеяньні ад імя незарэгістраванай арганізацы, выказаў старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк.

Пазьняк: “Гэтыя маладыя хлопцы і дзяўчаты павінны разумець, што яны апынуліся ў эпіцэнтры вялікага змаганьня, якое доўжыцца стагодзьдзямі. Гэта ёсьць змаганьне за Беларусь, за нашу волю і за нашу нацыю. Вось таму іх нішчаць. І нішчаць ня проста за “незарэгістраваную арганізацыю” — справа зусім ня ў тым. Ворагі зразумелі, што гэта вялікая можа быць сіла, калі народ усьвядоміць сябе. А усьвядамляць ён пачынае з маладых. Таму я хацеў бы ім пажадаць, каб яны адчувалі гэтую сваю місію, гэтую адказнасьць за ідэю, за увесь народ, і ведалі б, што справядлівасьць — за імі, і будучыня - таксама. І каб не баяліся. Ды яны не баяцца, я бачу па іх, гэта моцныя людзі. І каб ніколі не сыходзілі з гэтай дарогі Бацькаўшчыны”.

Сяргей Навумчык, Прага

28/5/2007 › Навіны

Камэнтаваць


Беларускія Ведамасьці

У Менску, у памяшканьні, дзе месьціцца Каліноўская Рада Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (пр. Ф. Скарыны, 133-147), можна атрымаць апошнія нумары часопіса “Беларускія Ведамасьці”, нумары 04(58)2006, 05(59)2006 і 01(60)2007.

Электронная вэрсія:
nr_06_2007_internet.pdf
nr_05_2007_internet.pdf
nr_04_2006_internet.pdf

25/5/2007 › Навіны, Беларускія Ведамасьці

 


Факты і падзеі (15-20 траўня 2007 г.)

15 траўня МЗС Украіны грэбліва адмовіўся ад “нулявога варыянта”, прапанаванага МЗС Расеі. Далей...

21/5/2007 › Актуаліі

 


Слава змагару за Беларусь!

(у гадавіну сьмерці Уладзімера Плешчанкі)

Ужо год як няма побач з намі нашага дарагога сябра і моцнага беларуса Уладзімера Плешчанкі. Але гэта быў такі чалавек, што памяць пра яго застанецца навечна ў нашай гісторыі змаганьня за вольную Беларусь. Далей...

21/5/2007 › Навіны

 


На магіле вялікага беларуса адкрыты помнік

19 траўня сямья, сябры і паплечнікі Уладзімера Плешчанкі (1948-2006) сабраліся ў ягонай роднай вёсцы Вароны Віцебскага раёна. Прамінуў год, як пайшоў з жыцьця вялікі патрыёт Беларусі, кіраўнік Віцебскай арганізацыі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Грамада пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі прышла на могілкі ў вёсцы Друкава да магілы Уладзімера Плешчанкі. Быў урачыста адкрыты надмагільны помнік, створаны на ахвяраваньні многіх людзей з усяе Беларусі. Далей...

21/5/2007 › Навіны

 


Віцебск: Мірон вывесіў сьцяг да гадавіны сьмерці Ўладзімера Плешчанкі

Бел-чырвон-белы сьцяг з чорнай жалобнай стужкай зьявіўся ўначы з 18-га на 19-га траўня на вуліцы Церашковай. Ён быў замацаваны на электрычных дратах паміж двума апорамі лінііэлектраперадач. Далей...

20/5/2007 › Навіны

 


Прэзыдэнту НАН РБ сп. Мясніковічу М. У.

Дзейнічаючы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і “Законам аб палітычных партыях”, дасылаем матэрыял “Асіміляцыя - злачынства супраць чалавецтва”. Просім давесьці гэты матэрыял да кіраўнічых структураў Акадэміі. (Матэрыял у дадатку.) Далей...

18/5/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Ушанаваньне памяці выдатнага беларуса Піліпа Орліка

Ва Украiнскай амбасадзе ў Менску прайшлi гiстарычныя чытаньнi, прысвечаныя 335-годдзю гэтмана Украiны, аўтара Першай Украiнскай Канстытуцыi, беларуса Піліпа Орліка (1672-1742). Далей...

17/5/2007 › Навіны

 


Спыніць злачынную асіміляцыю

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне на паседжаньні 13 траўня 2007 г. прыняў рашэньне аб давядзеньні да грамадзтва і чынавенства рэжыму інфармацыйнага матэрыялу “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Далей...

16/5/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Знаёмы шум пустышак

У шэрагах псэўдаапазыцыі раскручваецца чарговы моб-шмоб. У моду ўвайшлі “маніхвэсты”. Пасьля Сініцына-Парфяновіча свой “маніхвэст” выдалі 14 траўня некалькі “маладзёвых груповак”. Далей...

16/5/2007 › Навіны

 


Астапа* “панесла”

Гэтымі днямі Брусэль арганізаваў рэклямную паездку ў Лёндан спадару А. Мілінкевічу. Далей...

16/5/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (11-14 траўня 2007 г.)

11 траўня гарадзкая рада Львова прагаласавала за дэмантаж савецкіх помнікаў (з 56 зарэгістраваных дэпутатаў 50 прагаласавалі “за”). Ініцыятарамі рашэньня выступілі нацыяналісты з аб’яднаньня “Свабода”. Далей...

15/5/2007 › Актуаліі

 


Ці адпавядаў рэфэрэндум 14 траўня 1995 году Канстытуцыі і законам?

12 гадоў таму, 14 траўня 1995 году, быў праведзены рэфэрэндум, на які выносіліся пытаньні аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга і герба “Пагоня” ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Далей...

14/5/2007 › Навіны, Аналітыка

 


Зянон Пазьняк: Толькі наперад

Выступ на травеньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ

Зьвяртаю ўвагу Сойму на характарыстычную прыкмету, якая выяўляецца вельмі выразна цяпер у беларускім грамадзтве – узмацненьне антыбеларускай палітыкі. Далей...

13/5/2007 › Навіны

 


Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

13 травеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

13/5/2007 › Навіны

 


Solidarity with the Estonian people

President of Estonia
Mr. Toomas Hendrik Ilves

Dear Mister President,

Recently Russia has activated the campaign against the Estonian state and the Estonian people. The leadership of the Kremlin has inspired the boycott of the Estonian goods and taken other actions of the economical pressure against Estonia. Далей...

9/5/2007 › English

 


Прэзыдэнту Эстоніі сп. Тоомасу Хэндрыку Ільвэсу

Мы выказваем нашу падтрымку палітычнаму кіраўніцтву Эстоніі і эстонскаму народу, якія бароняць сувэрэнітэт і незалежнасьць сваёй Дзяржавы ад імпэрскіх правакацыяў Масквы. Далей...

9/5/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (6-7 траўня 2007 г.)

Пасьля першамайскіх сьвятаў пажылыя жыхары Беларусі і інваліды пайшлі ў паліклінікі і аптэкі па лекі. Аказалася, што рэжым (за які столькі разоў яны галасавалі і якім бясконца захапляліся) адмяніў ільготы. Далей...

8/5/2007 › Актуаліі

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2007
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024