Астапа* “панесла”

15 мая 2007 г.

Навіны

Гэтымі днямі Брусэль арганізаваў рэклямную паездку ў Лёндан спадару А. Мілінкевічу. Падчас наведваньня Брытанскага парляманту Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з кіраўніком камісіі замежных справаў кіроўнай лейбарыскай партыі Эрыкам Джойсам.

А. Мілінкевіч пахваляўся службе радыё Свабода: “Я зьвярнуўся да спадара Эрыка Джойса з просьбай стаць амбасадарам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Вялікай Брытаніі. Ён неаднойчы наведваў нашую краіну і ведае сытуацыю знутры. Вельмі важна, каб беларуская тэматыка не зьнікала з ўвагі эўрапейскіх палітыкаў і журналістаў”.

“Милинкевич нашел занятие британским лейбористам” – так пакпіла з Мілінкевіча Lenta.ru (http://www.lenta.ru/news/2007/05/15/milinkevich/).

Цікава, што не даецца інфармацыі, як жа на гэта адказаў спадар Эрык Джойс. Відно, не дарма наведваў нашу краіну і ведае, што сабой ўяўляюць мілінкевічавы “дэмакратычныя сілы”, у якіх рэй цяпер вядуць камуністы.

Ай ды Мілінкевіч, вось дык зух, падсунуць такую супэр-прапанову містэру Эрыку Джойсу - стаць амбасадарам камуністаў-калякінцаў.

БС

===== *Астап Бендер, махляр-камбінатар і прайдоха, герой вядомага рамана “Дванаццаць стульяў” Ільфа і Пятрова.