Прэзыдэнту НАН РБ сп. Мясніковічу М. У.

18 мая 2007 г.

НавіныЗмаганьне за Беларусь

Дзейнічаючы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і “Законам аб палітычных партыях”, дасылаем матэрыял “Асіміляцыя - злачынства супраць чалавецтва”. Просім давесьці гэты матэрыял да кіраўнічых структураў Акадэміі. (Матэрыял у дадатку.)

Стан грамадзтва, працэс інтэлектуальнай дэградацыі беларусаў ў большай ступені зьвязаны з асіміляцыйнымі працэсамі. Не дапушчальна, каб Нацыянальная акадэмія навук удзельнічала ў зьнішчэньні культуры, напрацаванай нашым народам на працягу многіх стагоддзяў і якая дала сьвету выдатных навукоўцаў, грамадзкіх дзячоў, пісьменьнікаў, мастакоў, выдатлівых людзей ва ўсіх жыцьцёвых галінах. Маладое пакаленьне беларусаў з пяленак чуе “русскі мат”, а затым з пачатковай школы і нават з дзіцячага садка інтэнсіўна пачынае ім карыстацца. Малаверагодна, каб з такога асяродку чалавецтва і навука папоўніліся б высокакультурнымі навукоўцамі і грамадзкімі дзеячамі. Навуковая супольнасьць мае магчымасьці спыніць злачынства.

Нам. старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Сяргей Папкоў 18 траўня 2007 г.

===== Такі ліст па злектроннай пошце быў накіраваны ў адрас НАН РБ на academy@mserv.bas-net.by

БС