Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Лошыцкім яры

4 лістапада, у суботу сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ праводзяць мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню памяці продкаў – Дзяды на ўскраіне Менска. Адбудзецца шэсьце і мэмарыяльны мітынг каля Крыжа ў Лошыцкім Яры на месцы пахаваньняў ахвяраў расейска-бальшавіцкага рэжыму. Збор удзельнікаў а 11:00 каля Палаца культуры Камвольнага камбіната (вул. Маякоўскага, 129).

Атрыманы дазвол уладаў.

Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
31 кастрычніка 2006 г.

31/10/2006 › Навіны

 


Віцябляне ўсклалі вянок памяці на Ўсьпенскай горцы

На гэтым месцы ў дні Другой усясьветнай вайны былі расстраляныя некалькі соцень вязьняў мясцовай турмы НКВД. Але вянок зь белых ды чырвоных кветак сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Аляксандар Салаўян ды Барыс Хамайда прынесьлі сюды, каб ушанаваць памяць усіх бязьвінна загіблых беларусаў. Далей...

31/10/2006 › Навіны

Камэнтаваць


85 гадоў споўнілася Беларускаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту

БДУ быў заснаваны ў 1921 годзе. У найбуйнейшай навучальнай установе краіны вучыцца амаль 24 тысячы студэнтаў. Далей...

31/10/2006 › Навіны

 


Мэтодыка вынішчэньня беларускай моладзі

Па афіцыйных зьвестках, у Менску і рэгіёнах ваенныя камісары антыбеларускага рэжыму ўжо ініцыююць больш як 300 крымінальных справаў за «ухіленьне» прызыўнікоў ад службы. Далей...

30/10/2006 › Навіны

 


Ушанаваньне Дзядоў у Менску

УШАНАВАНЬНЕ ДЗЯДОЎ У МЕНСКУ

29 кастрычніка на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ больш за дзьве тысячы чалавек сабраліся ў цэнтры Менску, каля Гадзіньнікавага завода. Людзі прынесьлі з сабой сьвечкі, кветкі, сьцягі і транспаранты. Далей...

29/10/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: “Дзяды – і сымбаль, і рэальнасьць”

На тэлефоннай сувязі зь Нью-Ёрку – Зянон Пазьняк, які ў 1988 годзе адкрыў сьвету праўду пра Курапаты.

Дзяды — гэта для нас, беларусаў, асаблівае сьвята. Яно зьвязанае з сэнсам і з вечнасьцю чалавечага існаваньня. У Дзядах праецыруецца народны лёс. Невыпадкова вялікі твор беларускай культуры і рамантычнай літаратуры на польскай мове быў прысьвечаны Дзядам. Я маю на ўвазе твор Адама Міцкевіча. У Дзядах закладзена моцная сымболіка — сымболіка несьмяротнасьці і духоўнага адзінства народа. Далей...

29/10/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Адбыліся мерапрыемствы, прысьвечаныя Дзядам

Дзяды 2006

Дзяды 2006

Менск

Удзельнікі шэсьця пачалі зьбірацца на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу прыкладна а 10-ай гадзіне раніцы. Далей...

29/10/2006 › Навіны

 


Перад Дзядамі ў Курапатах адбылася традыцыйная талака

Напярэдадні Дзядоў ва ўрочышчы Курапаты адбылася традыцыйная талака. Людзі сталага веку і моладзь прыбіралі тэрыторыю, зграбалі апалае лісьце, высаджвалі зімовыя расьліны, рамантавалі крыжы. Бо заўтра сюды прыйдуць тысячы людзей. На талацэ ў Курапатах пабывала наша карэспандэнтка. Далей...

28/10/2006 › Навіны

 


Юрась Беленькі: “Дзяды” – агульнанацыянальная традыцыя”

“… я хацеў бы запрасіць максымальна шырокае кола грамадзянаў Беларусі прыйсьці на гэтыя мерапрыемствы. Добра было б каб былі прадстаўнікі іншых незалежніцкіх дэмакратычных партыяў, проста людзі. Гэтае сьвята ёсьць нашым агульнанацыянальным.” Далей...

27/10/2006 › Навіны

 


Мірон” узьняў Бел-Чырвона-Белы Сьцяг над начным Віцебскам

Каля 11-й начы віцябляне заўважылі, што над так званым “Сінім домам” – домам №28 па вуліцы Леніна лунае Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Далей...

27/10/2006 › Навіны

 


ДЗЯДЫ – СЬВЯТА ВЕЧНАСЬЦІ

Зянон ПАЗЬНЯК, Ліст да дарагіх землякоў

Новае Беларускае Адраджэньне пачалося з Курапатаў і Дзядоў. Гэта сьведчыць пра глыбіню падзеі, якая выявіла працэс адраджэньня нацыянальнага духу. Дзяды несьмяротныя ў духу, і людзі, якія адзначаюць гэтае сьвята, маніфэстуюць існаваньне вечнасьці. Далей...

26/10/2006 › Навіны

 


Менскі гарвыканкам і Менскі аблвыканкам дазволілі правесьці 29 кастрычніка мэмарыяльны мітынг і шэсьце

Менскі гарвыканкам і Менскі аблвыканкам дазволілі правесьці 29 кастрычніка мэмарыяльны мітынг і шэсьце, прысьвечаныя Дзядам – дню памяці продкаў. Заяўка на правядзеньне акцыяў была накіраваная Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй - БНФ.

29 кастрычніка ў 10:30 плянуецца збор удзельнікаў на пляцоўцы на бульвары Талбухіна ля станцыі мэтро “Парк Чалюскінцаў”. З 11:00 да 14:30 пройдзе шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі да кальцавой дарогі. З 14:30 да 17:00 адбудзецца мэмарыяльны мітынг ва ўрочышчы Курапаты, на месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Спасылкі па тэме:
29 кастрычніка Дзяды! (+ тэксты ўлётак)
Мэмарыяльнае шэсьце і мітынг у гонар Дзядоў у Менску

25/10/2006 › Навіны

 


29 кастрычніка Дзяды! (+ тэксты ўлётак)

Беларуская Салідарнасьць далучаецца да мерапрыемстваў “ДЗЯДЫ”

Зашрашаем беларусаў, якія не адракліся ад сваіх продкаў, 29 кастрычніка, а 10:30 да гадзіньнікавага заводу (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”)

Запрашаем усіх, хто любіць і шануе нашу родную Беларусь. Далей...

24/10/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (23-24 кастрычніка 2006 г.)

Русский фашизм.
На тэрыторыі так званых “ваенных гарадкоў” па ўсёй Беларусі апошнім часам расклеяны рэклямныя адозвы “Всебелорусского об’едінённого казачества”. Далей...

24/10/2006 › Актуаліі

 


50-я угодкі Угорскай народнай рэвалюцыі

Сп. Віктару Орбану,
Старшыні Партыі ФІДЭС

Угорскі народ урачыста адзначае 50-я ўгодкі Народнай рэвалюцыі 1956 года. Пяцьдзесят гадоў таму мужныя ўгорцы вызвалілі сваю краіну ад расейскай акупацыі і марыянэткавага прамаскоўскага камуністычнага рэжыму. Далей...

23/10/2006 › Навіны

Камэнтаваць


“Паралельнае жыцьцё”

Адной з прычынаў пазанацыянальнага існаваньня шмат якіх беларусаў зьяўляецца магчымасьць арганізаваць сабе “паралельнае жыцьцё” пад антыбеларускім рэжымам. Дэвізам гэтай пазыцыі ёсьць “Главное ни во что не вмешиваться, не засветиться”. Зьнешне лаяльныя грамадзяне шукаюць паралельныя хады, каб выжыць са сваімі сем’ямі. Далей...

22/10/2006 › Навіны

Камэнтаваць


У Менску адкрылася выстава Міколы Купавы

У літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску адкрылася выстава Міколы Купавы “Беларускі лёс ХХ стагодзьдзя”. Мастак прысьвяціў яе 100-гадоваму юбілею газэтаў “Наша Ніва” і “Наша Доля”. Далей...

20/10/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Павяртаньне блуднага сына

Вясной гэтага года перад выбарчай акцыяй аб трэцім тэрміне Лукашэнкі Пуцін некалькі разоў казаў Лукашэнку пра неабходнасьць «канструктыўнасьці» беларускай «апазыцыі». Ніхто на гэта не зьвярнуў увагі, хаця паўторы выказваньняў у палітыцы сьведчаць аб намерах. Далей...

19/10/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Факты і падзеі (17-18 кастрычніка 2006 г.)

У верасьні-кастрычніку расейскае тэлебачаньне ашчасьлівіла нас чарговым дакумэнтальна-мастацкім сэрыялам. Рэгулярна з Масквы паказваюць-расказваюць пад рубрыкай “Кремлёвскіе жоны”. Далей...

18/10/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


Факты і падзеі (16-17 кастрычніка 2006 г.)

Многім з нашых суайчыньнікаў “не по душе” нецывілізаваная шклоўская дыктатура, ім нават брыдка глядзець у тэлевізар, калі выступаюць рэжымныя дзеячы. Яны былі б ня супраць, каб нехта пазбавіў бы іх ад гэтай непрыемнай перашкоды ў жыцьці. Далей...

17/10/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2006
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024