29 кастрычніка Дзяды! (+ тэксты ўлётак)

24 кастрычніка 2006 г.

Навіны

*Беларуская Салідарнасьць далучаецца да мерапрыемстваў “ДЗЯДЫ” *

Зашрашаем беларусаў, якія не адракліся ад сваіх продкаў, 29 кастрычніка, а 10:30 да гадзіньнікавага заводу (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”)

Запрашаем усіх, хто любіць і шануе нашу родную Беларусь.

Запрашаем усіх, хто сэрцам і розумам імкнецца адрадзіць, прабудзіць у сабе Беларуса, хто імкнецца аднавіць сувязь з сваімі продкамі ад самага Пачатку. Усе пакаленьні нашых продкаў, жывуць у кожным з нас. Жывуць іх таленты, іх здольнасьці, іх інтэлект.

Запрашаем прайсьці разам ад месца збору да Курапатаў, дзе адбудзецца Мэмарыяльны мітынг.

Шануйма і памятайма нашых Дзядоў!

Да сустрэчы, Беларус! 29 кастрычніка, а 10:30, каля гадзіньнікавага заводу (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”)

Паважаны Беларус, дамапагі распаўсюдзіць інфармацыю пра мерапрыемства — раздрукуй і распаўсюдзь улёткі: ДЗЯДЫ 2006. Тэкст улёткі (25кб). 8 на А4 ДЗЯДЫ 2006. Тэкст улёткі (32кб). 4 на А4