4 лістапада, у суботу сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ праводзяць мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню памяці продкаў – Дзяды на ўскраіне Менска. Адбудзецца шэсьце і мэмарыяльны мітынг каля Крыжа ў Лошыцкім Яры на месцы пахаваньняў ахвяраў расейска-бальшавіцкага рэжыму. Збор удзельнікаў а 11:00 каля Палаца культуры Камвольнага камбіната (вул. Маякоўскага, 129).
Атрыманы дазвол уладаў.
Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 31 кастрычніка 2006 г.