85 гадоў споўнілася Беларускаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту

31 кастрычніка 2006 г.

Навіны

БДУ быў заснаваны ў 1921 годзе. У найбуйнейшай навучальнай установе краіны вучыцца амаль 24 тысячы студэнтаў.

Былы прарэктар БДУ па міжнародных сувязях Аляксандар Рухля выказаў такое меркаваньне:

(Рухля: ) “Спэцыялісты, якіх рыхтуе ўнівэрсытэт, на самай справе добрыя. Іх можна ставіць калі не ў дзясятку першых унівэрсытэтаў сьвету, а ў сотню напэўна трапляюць. Я па сваіх знаёмых, сябрах фізыках, хіміках мяркую, што хто паехаў у іншыя краіны з нашага ўнівэрсытэту, тыя працуюць на самых высокіх пасадах. Вельмі шмат разумных, талковых людзей. Што тычыцца яго прызнаньня ў сьвеце, дыплёмаў, на самой справе, нейкая другасортнасьць ёсьць. Незаслужаная. Напэўна, гэта зьвязана з палітычнымі справамі ў нашай краіне. Унівэрсытэт зьяўляецца, скажам так, адлюстраваньнем палітычнага стану краіны. Як ні круці, а так яно і ёсьць…”

Паводле матэрыялаў радыё Свабода

Калі будзе абрынуты антыбеларускі рэжым, які праводзіць палітыку татальнай асіміляцыі беларусаў, БДУ стане сапраўдным нацыянальным Унівэрсытэтам. Шматкроць павялічыцца колькасьць разумных і талковых беларусаў пры беларускай сістэме адукацыі, якая вернецца на грунт роднай беларускай мовы.

Сёньня чалавецтва мае навуковыя веды, якія сцьвярджаюць, што менавіта праз мову ішла і ідзе эвалюцыя інтэлекту чалавека. Для кожнага народа эвалюцыя інтэлекту яго прадстаўнікоў фармуецца не праз нейкую абстрактную мову, а праз яго родную.

Толькі ад ворага або ад цемрашала можна пачуць: “какая разніца на каком языке гаваріть”.

БС