Менскі гарвыканкам і Менскі аблвыканкам дазволілі правесьці 29 кастрычніка мэмарыяльны мітынг і шэсьце

25 кастрычніка 2006 г.

Навіны

Менскі гарвыканкам і Менскі аблвыканкам дазволілі правесьці 29 кастрычніка мэмарыяльны мітынг і шэсьце, прысьвечаныя Дзядам – дню памяці продкаў. Заяўка на правядзеньне акцыяў была накіраваная Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй - БНФ.

29 кастрычніка ў 10:30 плянуецца збор удзельнікаў на пляцоўцы на бульвары Талбухіна ля станцыі мэтро “Парк Чалюскінцаў”. З 11:00 да 14:30 пройдзе шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі да кальцавой дарогі. З 14:30 да 17:00 адбудзецца мэмарыяльны мітынг ва ўрочышчы Курапаты, на месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Спасылкі па тэме: 29 кастрычніка Дзяды! (+ тэксты ўлётак) Мэмарыяльнае шэсьце і мітынг у гонар Дзядоў у Менску