Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ зьвярнулася ў Менскі гарвыканкам і Менскі абласны выканкам з заяўкай на правядзеньне мэмарыяльнага шэсьця ў Менску і мэмарыяльнага мітынга на тэрыторыі Народнага мэмарыялу “Курапаты”, прысьвечаных Дню памяці продкаў Дзяды.
Мерапрыемствы адбудуцца 29 кастрычніка, у нядзелю. Плянуецца наступны расклад мерапрыемстваў:
10:30 – збор удзельнікаў на бульвары Талбухіна (на пляцоўцы каля Гадзіньнікавага завода), ст. мэтро “Парк чалюскінцаў”; 11:00 – 14:30 – шэсьце па пр. Скарыны (цяпер пр. Незалежнасьці) – вул. Каліноўскага – вул. Сядых – вул. Карбышава – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі – да кальцавой дарогі; 14:30 – 17:00 – мэмарыяльны мітынг у Курапатах.
На Дзяды беларусы памінаюць сваіх продкаў, каб ня згасла памяць, каб народ меў сваю мінуўшчыну і будучыню, каб не парывалася сувязь пакаленьняў. Людзі ўшаноўваюць памяць беларусаў, што загінулі на сваёй зямлі, а таксама далёка ад Беларусі. Ахвяры войнаў і генацыду ня могуць быць забытыя сучасьнікамі – такі закон чалавечай культуры і цывілізацыі. Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў на сёлетнія Дзяды.
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 16 кастрычніка 2006 г.
=====ДЗЯДЫ - 2006===== Прапануем зьмясьціць гэты банэр на сваіх старонках, форумах, ЖЖ, etс.
Паважаны Беларус, дамапагі распаўсюдзіць інфармацыю пра мерапрыемства — раздрукуй і распаўсюдзь улёткі: ДЗЯДЫ 2006. Тэкст улёткі (25кб). 8 на А4 ДЗЯДЫ 2006. Тэкст улёткі (32кб). 4 на А4
