![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Зянон ПАЗЬНЯК: Беларуская Нацыянальная Ідэя 16/11/2019 › Навіны President of Austria President of the National Council of Austria Chancellor of Austria, Chairman of the People’s Party of Austria Esteemed Gentlemen, These days the President of the Republic of Belarus Mr. Aliaksandr Lukashenka is visiting Austria. These days the authorities of Belarus have opened the proceedings against Mr. Yuri Belenki, the Vice Chairman of the Conservative Christian Party – Belarusian People’s Front, the Member of Parliament (1990-1996). The authorities persecute Mr. Belenki because he has participated in the commemorative events in memoriam of the victims of the Stalinist genocide in 1937-1941 which took place on November 3 and 10, 2019 in Minsk. Mr. Belenki was the official organizer of these events. These events where not commercial and were conducted peacefully. 12/11/2019 › Навіны, English Der Bundespräsident der Republik Österreich Der Nationalratspräsident der Republik Österreich Der Vorsitzende der Österreichischen Volkspartei, Der offene Brief Sehr geehrte Herren, In diesen Tagen ist der Präsident der Republik Belarus Hr. Aliaksandr Lukaschenka zu Besuch in Österreich. In diesen Tagen haben die belorussischen Behörden ein Verwaltungsverfahren gegen den Stellvertretenden Vorsitzenden der Konservativ Christlichen Partei – der Belorussischen Volksfront, den Parlamentsabgeordneten (1990-1996) Hr. Yuri Belenki eingeleitet. 12/11/2019 › Навіны
Адкрыты ліст У гэтыя дні прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь сп. Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візытам у Аўстрыі. У гэтыя ж дні ўлады Беларусі распачалі адміністрацыйную справу супраць намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, дэпутата Вярхоўнага Савета (1990-1996) сп. Юры Беленькага. 12/11/2019 › Навіны Дзяды – 2019 у Менску. Мэмарыяльнае шэсьце ў Лошыцу і мітынг ля лошыцкага Крыжа 10 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ патрыёты сабраліся на вуліцы Маякоўскага і прайшлі шэсьцем да Лошыцы на ўскраіне Менску. Людзі несьлі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, кветкі і запаленыя зьнічкі. 12/11/2019 › Навіны Дзяды – 2019 у Менску. Мэмарыяльнае шэсьце ў сталіцы і мітынг памяці ў Народным мэмарыяле Курапаты 3 лістапада на заклік Кансэватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сотні беларускіх патрыётаў прайшлі мэмарыяльным шэсьцем праз цэнтр Менску. Людзі несьлі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і выявы Пагоні, плакаты і транспаранты “Расея – гэта вайна”, “Жыве незалежная Беларусь!”, “Народны мэмарыял – пашана забітым продкам”, “Курапаты – наш Народны мэмарыял”, а таксама крыжы. Разам ішлі менчукі, а таксама патрыёты з Лагойска, Слуцка, Воршы, Ліды, Віцебска, Гомеля, Мазыра, Горак, Нясьвіжа. Яны несьлі транспаранты зь імёнамі мясьцінаў пакутніцтва беларускага народу ў 1937-1941 гг. – Хайсы, Кабыляцкая гара, урочышчы пад Слуцкам і Лідай. Над шэсьцем лунаў покліч “Жыве Беларусь! Жыве вечна!”. 12/11/2019 › Навіны Паважаныя спадарыні і спадары. 10/11/2019 › Навіны 7 лістапада ў Лагойску адбылося разьвітаньне з дэпутатам Незалежнасьці, сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ сп. Алесем Шутом. Труна з целам нябожчыка была ўсталявана ў канфэрэнц-залі Лагойскай раённай больніцы, дзе сп. Шут працаваў больш за 40 гадоў. Разьвітацца зь ім прышлі сотні жыхароў Лагойшчыны, якія ведалі яго як сумленнага чалавека і выдатнага мэдыка, які ратаваў жыцьці і здароўе людзей. Пахавальная працэсія накіравалася на гарадзкія могілкі. Сябры сп. Шута, дэпутаты Незалежнасьці, накрылі труну нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Сп. Сяргей Папкоў, дэпутат Незалежнасьці, намесьнік старшыні КХП-БНФ, зачытаў разьвітальнае слова сп. Зянона Пазьняка, 9/11/2019 › Навіны Дзяды-2019, Менск. Адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг у Лошыцы 10 лістапада, у нядзелю, адбудуцца традыцыйныя мэмарыяльныя шэсьце і мітынг у Лошыцы, да Крыжа на магілах беларусаў, расстраляных расейска-бальшавіцкімі акупантамі ў 1937-1941 гг. 12.00 – збор удзельнікаў каля ДУ Менскага гарадзкога палаца культуры; 8/11/2019 › Навіны Сумная вестка даляцела з Лагойску праз акіян. Пасьля цяжкай анкалагічнай хваробы памёр Дэпутат Незалежнасьці Аляксандар Шут - сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай Партыі - БНФ, Міністар Аховы Здароўя ў Ценявым Урадзе дэпутацкай апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня. Адыходзяць людзі, якія стваралі незалежнае дзяржаўнае існаваньне Беларусі. 8/11/2019 › Навіны ШУТ Аляксандр Аляксандравіч (1952 – 6.11.2019) Пасьля цяжкой хваробы памёр сп. Аляксандр Шут, дэпутат Незалежнасьці, сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у парляманцкае змаганьне Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту за дасягненьне незалежнасьці Беларусі і станаўленьне нашай дзяржавы, працуючы дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня ў 1990-1995 гг. Тады раскрыліся лепшыя рысы асобы сп. Аляксандра – высокі інтэлектуальны ўзровень, адданасьць беларускай ідэі, арганізацыйныя здольнасьці, а ў самыя драматычныя моманты змаганьня асабістая мужнасьць і маральныя якасьці. Дзякуючы такім людзям, як сп. Аляксандр Шут, наша Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Ён быў прыкладам у барацьбе і стваральнай працы на карысьць нашага народу. Няхай будзе пухам яму наша родная зямля. Выказваем шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім нябожчыка. Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 6 лістапада 2019 г. 7/11/2019 › Навіны Дарагія землякі, паважаныя беларусы! Сёньня ізноў адбываюцца Дзяды — нашае містычнае і сакаральнае сьвята продкаў. Яно ў цяперашнім часе набыло ў нас асаблівае значэньне, бо зьвязана з Народным Мэмарыялам Курапаты, зьяўляецца яго часткай і ягонай сутнасьцю. Народны Мэмарыял Курапаты створаны народам у традыцыях нашай мэмарыяльнай культуры. Пачаўся ён 29-га кастрычніка 1989 года, калі людзі, ідучы шэсьцем, прынесьлі сюды на руках вялікі сямімэтровы Крыж Пакуты і паставілі яго тут пад гукі рэквіема і казаньне малітваў. 4/11/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк Адкрыццё фотавыставы Хайсы віцебскія Курапаты.30.10.19 1/11/2019 › Навіны Выпадкі ў розных краінах і ў розных частках сьвету паказваюць, што дастаткова легалізаваць і вывесьці з-пад дзеяньня закону нават самую мізэрную крымінальную групу, як яна тут жа сядае на галаву ўсяго грамадзтва, пачынае пампаваць свае дазволеныя неадэкватныя правы і нішчыць асяроддзе. У дэмакратычным сьвеце такое адбылося ў дачыненьні да некаторых адхіленьняў дэвіантаў. Канкрэтна — легалізавалі лесбаў і гомасэксуалістаў. (На чарзе педафілы, інцэст, заафілы і іншыя рэдкасныя збачэнствы.) 29/10/2019 › Навіны Мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на Дзяды
3 лістапада, у нядзелю, у Менску адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. 28/10/2019 › Навіны, Змаганьне за Беларусь ПАЎСТАНЦЫ АЖЫВАЮЦЬ Ў НАШАЙ ПАМЯЦІ Тут зьмяшчаем матар’ялы Язэпа Янушкевіча — вядомага дасьледніка Паўстаньня 1863 года. Матар’ялы адчыняюць сістэматызаваныя зьвесткі пра Паўстанцаў, схопленых і забітых расейскімі акупантамі ў Вільні ў 1863-1864 гг. Парэшткі забітых (расстраляных і павешаных — разам 21 асоба) былі ськінутыя ў дол на Замкавай гары Гедзіміна са зьвязанымі ззаду рукамі, аблітыя вапнай. Закапаныя ў раскопах непадалёк адзін аднаго. На месцы таго брацкага пахаваньня змагароў на Замкавай гары маскалі злáдзілі пляцоўку для забавы (гульні ў крыкет). Магіла забітых была з пашанай пазначана ў 1920-1930 гг. Пачынаючы з 1940 -х гадоў гэтае месца заставалася зруйнаваным, забытым і занядбаным новымі ўладамі. Але ў апошні час праведзеныя грунтоўныя археалагічныя раскопкі брацкай магілы. На 22 лістапада гэтага году прызначана афіцыйнае перапахаваньне паўстанцаў (з ганаровай вартай й салютаваньнем) у мэмарыяльнай капліцы на Віленскіх Росах. 25/10/2019 › Навіны
Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь Грамадзяне рэспублікі Беларусь: Аб правядзеньні сьледзтва Просім правесьці сьледчыя дзеяньні ў сувязі з паведамленьнем прэсслужбы Адміністрацыі прэзідэнта аб пу блічным выказваньні А. Р. Лукашэнкі, у якім ён засьведчыў пра стварэньне групы кадравага рэзерву ў колькасьці 850 чалавек, якія надзелены ім пэўнымі паўнамоцтвамі абароны перад законам і валодаюць пэрсанальным імунітэтам. Без асабістага дазволу А. Р. Лукашэнкі “іх нельга затрымліваць, арыштоўваць”. “Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць”, — патлумачыў А. Р. Лукашэнка. 25/10/2019 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЯШЧЭ РАЗ АБ ПРАФАНАЦЫІ “ПЕРАПІСУ” Так званы “перапіс” насельніцтва Беларусі як палітычна-акупацыйнае мерапрыемства рэжыму працягваецца далей, але, як зьява, ўжо цалкам правалена. Тое, што вытварае рэжым зь перапісам, ніякім перапісам не зьяўляецца. Гэта напоўкрымінальны збор інфармацыі з падтасоўкай адказаў па асноўных пытаньнях і з абдурваньнем людзей. 24/10/2019 › Навіны It Is Necessary to Stop the Illegal Process of the “Integration” of Belarus into Russia (Statement) The Lukashenka regime and the Kremlin are continuing the secret conspiratorial negotiations behind closed doors in Moscow in order to integrate Belarus into Russia. The Belarusian society has learned indirectly that Moscow is planning to “bite” the Belarusian sovereignty piece by piece in the near time. Moscow is able to impose this plan to its illegitimate vassals in the state administration of Belarus using different formulations. 22/10/2019 › Навіны, English (Statement) October 4-30, 2019 the regime is carrying out the official census. The list of the questions included into the census questionnaire reflects two tasks of the pro-Moscow regime in Belarus. The first task is the argumentation for the implementation of the politics of assimilation and russification of Belarus. The second task represents an attempt to get the detailed information regarding the social and economic, cultural, ideological and political as well as family status of the person in order to secure the regime’s control over the population. 22/10/2019 › Навіны, English |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
