Дзяды-2019, Менск. Адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг у Лошыцы

8 ноября 2019 г.

Навіны

10 лістапада, у нядзелю, адбудуцца традыцыйныя мэмарыяльныя шэсьце і мітынг у Лошыцы, да Крыжа на магілах беларусаў, расстраляных расейска-бальшавіцкімі акупантамі ў 1937-1941 гг.

12.00 – збор удзельнікаў каля ДУ Менскага гарадзкога палаца культуры;

вул Маякоўскага, 129.

12.30 — 13.00 – шэсьце да месца расстрэлаў і пахаваньняў.

13.00 – 15.00 – мітынг у Лошыцы, каля Крыжа.

Арганізатар – Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ.

Заклікаем далучацца да мэмарыяльных мерапрыемстваў і ўшанаваньня памяці пакутнікаў нашага народу.

Атрыманы дазвол Менгарвыканкама.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

6 лістапада 2019 г.