Паведамленьне

25 кастрычніка 2019 г.

Навіны

Беларускія грамадзяне Пазьняк Зянон Станіслававіч, Беленькі Юры Адамавіч, Папкоў Сяргей Пятровіч падрыхтавалі і адаслалі ў Генэральную Пракуратуру і Следчы Камітэт заявы абвінаваўчага кшталту аб антызаконных дзеяньнях А. Р. Лукашэнкі. (гл. ніжэй).

Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь У Сьледчы Камітэт Рэспублікі Беларусь

Грамадзяне рэспублікі Беларусь: (прозьвішчы, адрасы)

Аб правядзеньні сьледзтва

Просім правесьці сьледчыя дзеяньні ў сувязі з паведамленьнем прэсслужбы Адміністрацыі прэзідэнта аб пу блічным выказваньні А. Р. Лукашэнкі, у якім ён засьведчыў пра стварэньне групы кадравага рэзерву ў колькасьці 850 чалавек, якія надзелены ім пэўнымі паўнамоцтвамі абароны перад законам і валодаюць пэрсанальным імунітэтам. Без асабістага дазволу А. Р. Лукашэнкі “іх нельга затрымліваць, арыштоўваць”. “Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць”, — патлумачыў А. Р. Лукашэнка.

Дзеяньні А.Р. Лукашэнкі груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (глава 3 раздзела 4) і Закон “Аб Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь” не надзяляюць асобу, якая займае пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правам надаваць імунітэт недатыальнасьці асобным грамадзянам або групам грамадзянаў.

Стварэньне антыканстытуцыйнай групы ў мэтах фармаваньня і ўтрыманьня ўлады, незаконнае надзяленьне яе ўдзельнікаў асобымі паўнамоцтвамі, якія выводзяць іх з-пад дзеяньня закону і падпарадкоўваюць толькі асабістай волі А. Р. Лукашэнкі, ёсьць актам грубага выкарыстаньня ўлады ў асабістых інтарэсах і перавышэньня службовых паўнамоцтваў. ( арт. 426 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь).

?? кастрычнік 2019 год, г. Менск

Подпісы


Гэты тэкст можа паслужыць прыкладам для іншых заяваў, лістоў і зваротаў у воганы пракуратуры і сьледзтва. Пішыце. Гэта трэба рабіць.

Зянон Пазьняк, 24 кастрычнік 2019 г.

zajava-pr-slk.pdf