Мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на Дзяды

28 кастрычніка 2019 г.

НавіныЗмаганьне за Беларусь

3 лістапада, у нядзелю, у Менску адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіньнікавага завода (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсьця а 12.00. Шэсьце пройдзе па пр. Незалежнасьці-вул. Каліноўскага-вул. Гамарніка-вул. Мірашнічэнкі. 15.00 – 17.00 –плянуецца мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах (адносна мітынгу чакаем рашэньня аблвыканкаму). Мерапрыемства арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама. Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў. Чаму мы ўшаноўваем нашых Дзядоў? І чаму трэба памятаць нашых Дзядоў? Таму што нашы Дзяды мудрыя. Наша цела і наш розум ад нашых Дзядоў. Яны нам кажуць: Трымайцеся свайго, яно для нас лепшае. Беражыце нашу зямлю, нашу мову, нашу культуру – тут наш розум і наша моц. Бараніце нашы каштоўнасьці ад прышэльцаў як з усходу, так і з захаду. Нашы нацыянальныя каштоўнасьці належаць і нашым будучым пакаленьням.

Слава нашым Дзядам! Жыве Беларусь!

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 28 кастрычніка 2019 г.