Адкрыты ліст

12 лістапада 2019 г.

Навіны

Фэдэральны Прэзыдэнт Аўстрыйскай Рэспублікі Сп. Аляксандр Ван дэр Бэлен

Прэзыдэнт Нацыянальнай Рады Аўстрыйскай Рэспублікі Сп. Вольфганг Саботка

Старшыня Аўстрыйскай Народнай Партыі, Дэпутат Нацыянальнай Рады Сп. Сэбасьцьян Курц

Адкрыты ліст

У гэтыя дні прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь сп. Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візытам у Аўстрыі. У гэтыя ж дні ўлады Беларусі распачалі адміністрацыйную справу супраць намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, дэпутата Вярхоўнага Савета (1990-1996) сп. Юры Беленькага. Улады перасьледуюць сп. Беленькага за ўдзел у мэмарыяльных мерапрыемствах памяці ахвяраў сталінскага тэрору 1937-1941 гг., якія адбыліся 3 і 10 лістапада 2019 г. у Менску. Сп. Беленькі быў афіцыйным арганізатарам гэтых мерапрыемстваў. Гэтыя мерапрыемствы мелі некамэрцыйны характар і прайшлі мірна. Не было ніякіх заўваг з боку міліцыі. Але пасьля сканчэньня мерапрыемстваў міліцыя запатрабавала ад сп. Беленькага аплату сваіх паслуг. Гэта незаконна, бо мерапрыемствы былі некамэрцыйныя.

Гэтыя патрабаваньні ўладаў і міліцыі супярэчаць прынцыпам БДІПЧ АБСЭ, якія прызнаны Рэспублікай Беларусь. Згодна параграфа 31 (выданьне 2010 г.), які рэгулюе прынцыпы свабодных сходаў і дэманстрацый, улады павінны несьці ўсе кошты забесьпячэньня бясьпекі на мерапрыемствах.

Мы просім Вас, вельмішаноўныя спадары, праявіць добрую волю і выкарыстаць Ваш аўтарытэт, каб спыніць незаконны перасьлед сп. Беленькага.

Сяргей Папкоў,

Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

11 лістапада 2019 г.

Менск

protest_belarus_8112019.doc