ШУТ Аляксандр Аляксандравіч (1952 – 6.11.2019)

7 лістапада 2019 г.

Навіны

Пасьля цяжкой хваробы памёр сп. Аляксандр Шут, дэпутат Незалежнасьці, сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у парляманцкае змаганьне Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту за дасягненьне незалежнасьці Беларусі і станаўленьне нашай дзяржавы, працуючы дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня ў 1990-1995 гг. Тады раскрыліся лепшыя рысы асобы сп. Аляксандра – высокі інтэлектуальны ўзровень, адданасьць беларускай ідэі, арганізацыйныя здольнасьці, а ў самыя драматычныя моманты змаганьня асабістая мужнасьць і маральныя якасьці.

Дзякуючы такім людзям, як сп. Аляксандр Шут, наша Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Ён быў прыкладам у барацьбе і стваральнай працы на карысьць нашага народу. Няхай будзе пухам яму наша родная зямля.

Выказваем шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім нябожчыка.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

6 лістапада 2019 г.