Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСЬ-ЛІТВА

(Заўвагі на маргінэсе)

Цяпер сьнежань, 2016 год. Пайшла шчыльная паклёпніцкая дэзінфармацыя з боку Масквы пра Беларусь. Гэта зьвязана з тым, што Расея рыхтуецца да захопу Беларусі з выкарыстаньнем войска. У 2017 годзе можа пачацца шквал расейскай паклёпніцкай навалы. Думаю, што хутка беларусы, якія слухаюць і гладзяць маскоўскае гёбэльс-тэлебачаньне, даведаюцца адтуль, што яны ўвогуле ня людзі, што іх прыдумалі белапалякі ды бальшавікі і што ўвогуле – іх няма. Падрыхтуймася. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Прызнаньне здрадніка ў здрадзе

Беларусы, вы хочаце даведацца, чаму мы так жывем, а ў бліжэйшы час яшчэ і ня так зажывем? Пазнаёмцеся са шчырым прызнаньнем тав. Андрэйчанкі, старшыні “Палаты прадстаўнікоў” Рэспублікі Беларусь. Ён зрабіў яго, выступаючы 26 сьнежня перад начальствам у Маскве: Далей...

30/12/2016 › Навіны



АДНАЎЛЯЮЦЬ ФАНТОМЫ СССР

Апошнім часам у дзяржаўным і публічным жыцьці Беларусі ўсё часьцей адбываюцца рознамаштабныя дзеі, у якіх адчуваецца выразны акцэнт на абуджэньне “савецкай настальгіі” або “настальгіі па саўку”. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Данбас – ваенны палігон Расеі

Народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Юры Бэрэза камэнтаваў эскалацыю канфлікта на Данбасе:

Па-першае, Расеі патрэбныя аргуманты. Гэтую аргумэнтацыю ствараюць яе наёмнікі. Па-другое, адбываецца ратацыя расейскіх акупацыйных войскаў. У іх ідзе перападрыхтоўка і, на жаль, Данбас на сёньняшні дзень стаў ваенным палігонам, дзе абкатваюць байцоў фашыстоўскай арміі РФ. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Віталь Портнікаў: Закладнікі шаленства

Ужо пасьля забойства расейскага амбасадара ў Турцыі даводзілася зазначаць, што гэта – толькі першы тэрарыстычны акт пасьля зьнішчэньня Алепа, пачатак зусім новай эпохі ў супрацьстаяньні Расеі і мусульманскага сьвету. Падобна, гэта зразумеў і сам Уладзімір Пуцін, які дэманстрацыйна перанес важную прапагандысцкую рытуальную дзею – сваю прэс-канфэрэнцыю. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Сэанс псэўдаапазыцыйнай магіі ў Гародні

Рэсурс “Белорусский партизан” ня сьпіць у шапку і “партизанит не покладая рук”. Вядома, што “штаб” гэтага “партызанскага руху” знаходзіцца ў Маскве, і вядома нават, на якой плошчы. Але да справы…

На згаданым рэсурсе зноў зьявілася нешта. Чытаем і глядзім. Назва, словы і фотаздымкі “заварожваюць”. Гэта сапраўдны сэанс чарадзейства і магіі. У пары з шматвопытным спэцом цыркавой арэны нават юная ў прафэсіі сп. Канапацкая выглядае эфэктна і пераканаўча. Яны пастараліся. Цытуем:

Анна Канопацкая: В Палате представителей есть депутаты, которые тоже хотят перемен. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Віталь Портнікаў: Стан вайны

Мала каму вядомы да апошняга часу экспэрт Цэнтра ваенна-палітычных дасьледваньняў МГИМО Міхаіл Аляксандраў стаў героем украінскіх мэдыяў і сацыяльных сетак. Ролік, у якім Аляксандраў на фоне банэра закладзенага Уладзімірам Пуціным Расейскага інстытута стратэгічных дасьледваньняў разважае пра магчымасьці ракетнага абстрэла ўкраінскай тэрыторыі і ператварэньня Украіны ў новую Сірыю, камэнтаваўся ўжо дзесяткі разоў. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Глог

“Боярышник” (Глог) лепш за любыя тэлевізійныя рэпартажы і сацыялагічныя апытаньні паказвае, што адбылося з Расеяй пасьля нападу на Украіну, увядзеньня санкцый і падзеньня нафтавых коштаў. Далей...

30/12/2016 › Навіны



Нараджэньне Хрыстова — Адраджэньне чалавецтва

Дарагія землякі, дарагія беларусы!

Віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым і з надыходзячым Новым годам!

Зычу, каб будучы час, які настае, быў спагадным для Беларусі і нашых людзей, каб скончылася ліхалецьце, а ў ліхалецьці, каб гартавалася воля і дух, бо толькі новыя, сьветлыя і моцныя людзі змогуць змагацца, збавіцца ад цемры і адбудаваць вольную сьветлую Беларусь, будуць яе бараніць. Верма ў Бога і сьветлыя дні.

Калі чалавек даўжэй пажыве на сьвеце ў складаным жыцьці, назіраючы перамены, то паступлва пачынае ўсьведамляць, што і свабода, і воля, і ўсё добрае, сьветлае, чыстае, вечнае, увесь сэнс жыцьця чалавечага і народнага якраз у Ім, у Тым, хто стаўшыся чалавекам, пайшоў на Крыж за ўсё чалавецтва на самую страшную і пакутлівую сьмерць.

Паглядзім навокал і ўбачым, што робіцца зь людзьмі і краінамі, якія адмовіліся ад Хрысьціянства. Пустым тое месца не застанецца. Туды лёгка прыходзіць нішчыцель, варвар зь іншаю вераю. І народ, што адмовіўся ад сваёй Веры дзеля свабоды жыць не па запаведзях, але па хаценьню, ня здольны сябе бараніць.

Ці гляньма туды, дзе скопішча зла, дзе бязбожнікі прыстасавалі рэлігію для абслугі крымінальных інтарэсаў, разбою, вайны. І сталіся ворагамі чалавецтва.

Наша Вера ёсьць агульначалавечай і нацыянальнай каштоўнасьцю, бо на ёй вырасла наша культура. Нараджэньне Хрыстова — гэта адраджэньне чалавецтва, шлях з цемры да сьвятла, да вечнай свабоды, да новага чалавека, які стаўся. Па рознаму людзі йдуць гэтым шляхам. Некаторыя й не патрапілі. Але шмат хто дйдзе і пэўна дайшоў.

Шануйма нашу Веру, Краіну і Мову.

Слава Ісусу Хрысту!
Слава Айчыне.

25 сьнежань 2016 г. Зянон Пазьняк

25/12/2016 › Навіны



Зянон Пазьняк: БЕЛСАТ І ПРАБЛЕМА, ЯКАЯ ЗА ІМ СТАІЦЬ

Надыходзіць новы 2017 год і стогадовыя ўгодкі жахлівай цывілізацыйнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва — пачатку расейскага камунізму, які разам з нямецкім нацыянал-сацыялізмам разьвязаў крывавую сусьветную вайну і зьнішчыў мільёны людзей.

Людзі ў Беларусі і ва Украіне з трывогай глядзяць на ход часу і асьцерагаюцца паўтору чагосьці жахлівага, бо імпэрская Расея як скопішча зла існуе і пэрманэнтна аганізуе, агрэсіўна пагражаючы суседзям і ўсяму чалавецтву. Далей...

25/12/2016 › Навіны



Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej Andrzej Duda

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – Беларускі Народны Фронт
Conservative Christian Party – Belarusian Popular Front

22 grudnia 2016 roku, Mińsk.

Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej Andrzej Duda

Szanowny Panie Prezydencie Rzeczypospolitej Polskiej Andrzej Duda,
Kiedy Białoruś w 1991 roku odzyskała niepodległość i wyzwoliła się od ZSSR, Rzeczpospolita Polska jako pierwsza zademonstrowała wyraźną solidarność z naszym niepodległym krajem i stała się dobrym sąsiadem, który popiera nasze dążenie do demokracji, do jedności europejskiej i wolnego rozwoju. Далей...

25/12/2016 › Навіны, Polski



Зянон ПАЗЬНЯК: ПАГРОЗА ВАЙНЫ

Вывучаючы матэрыялы аб белароуска-польскіх паўстаньнях супраць Масквы, я зьвярнуў увагу на адну акалічнасьць, якая паўтаралася ўвесь час. Пасьля пачатку паўстаньня ці то ў Вільні, ці то ў Варшаве, першымі, каго адразу вешалі і забівалі, — гэта былі здраднікі, вырабленыя халуі на службе акупацыйнага рэжыму. У маладосьці, “гартаючы гісторыю”, мне такая тактыка здавалася неразумнай. “Галоўнае — ліквідаваць акупантаў”, — думаў я. Цяпер я прыходжу да высновы, што праўда была ў паўстанцаў, яны ведалі, што рабілі: здрада прыносіць вельмі вялікую шкоду для нацыі. Далей...

22/12/2016 › Навіны



Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА БЕЛСАТ, ПОЛЬСКУЮ ДЫПЛЯМАТЫЮ І ЦЁПЛУЮ ПРЫВАБНАСЬЦЬ ДЫКТАТУРЫ

Беларусаў узбудзіла і зьбянтэжыла нядаўняя заява міністра Замежных справаў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага аб закрыцьці Белсата і пераводзе вяшчаньня на Беларусь на расейскую мову. Асабліва зьдзівіў гэты нечаканы паварот на 180 градусаў тварам да “рускага сьвету”. Тут ужо нейкае новае слова ў польскай дыпляматыі. Раней на такое здатныя былі толькі немцы. Далей...

22/12/2016 › Навіны



“ШТО ЧАКАЕ УКРАІНУ, КАЛІ ЯНА ПЕРАСТАНЕ СУПРАЦІЎЛЯЦЦА”

Разьня ў Алепа – гэта тое, што чакае нас, калі Україна перастане супраціўляцца. Сюды прыйдуць людзі з расейскай глыбінкі. Там няма дарог, працы, адукацыі. Няма нічога. Толькі п’янь, туга і “безнадзёга”. Гэта будуць нават не нямецкія афіцэры, якія маглі забіць, а маглі і цукеркамі накарміць. Ад гэтых цукерак не дачакаешся – у іх ёсьць толькі злосьць і жаданьне паставіць “на месца” зарваўшыхся “хахлоў”. Далей...

22/12/2016 › Навіны



Амэрыканскія сэнатары падтрымалі Украіну

Вашынгтон. Група дэмакратычных і рэспубліканскіх сэнатараў заклікала ў чацьвер новаабранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, каб ён ўзяў цьвёрды курс у адносінах з Масквой з-за расейскай агрэсіі ва Украіне, якая працягваецца. Далей...

22/12/2016 › Навіны



Антыбеларускі спэктакль у Барысаве

Зьявілася відэа. Гэтае відэа варта глядзець. На цэнтральнай плошчы беларускага Барысава моладзь, апранутая ва ўніформы розных часоў савецкага таталітарызма, прымае прысягу на вернасьць Савецкаму Саюзу. Робіцца гэта ў прысутнасьці на галоўнай трыбуне міністра абароны РБ, вышэйшага армейскага начальства РБ, арцыбацюшак РПЦ і сем’яў беларускіх вайскоўцаў. Пасьля гэтага “акту натхненьня” адбываецца ўжо прысяга шыхтоў на вернасьць Беларусі. Далей...

22/12/2016 › Навіны



Kaб адстрашыць Расею

НАТО, ЗША і Польшча гатовыя да рэалізацыі пастановаў саміта Хаўруса ў Варшаве, мы забясьпечаны, эфэктыўна рэалізуем нашы задачы. – сказаў у сераду ў Жагані (Лубускае ваяв.) кіраўнік міністэрства нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч. Далей...

22/12/2016 › Навіны



“Бульбяны” фэйк

Акупанцкамоўны рэсурс “Белорусский партизан” выдаў публікацыю пра адну фэйкавую псэўдаапазыцыйную структурку. Цытуем:

Создатель “Белого легиона” Сергей Числов объяснил, почему сменил фамилию на Бульба Далей...

22/12/2016 › Навіны



Віталь Портнікаў: Гора імпэратара

Дзеля аднаўленьня Саюза Пуцін гатовы ваяваць і дэстабілізаваць.

Цяпер ужо сьмешна ўспамінаць, як у артыкуле “Апошні імпэратар”, апублікаванай у апошнім выпуску маскоўскай “Независимой газеты” у дзень адстаўкі Міхаіла Гарбачова з пасады прэзыдэнта СССР я меркаваў, што праз нейкі час апошні генсек здолее вярнуцца на палітычную арэну і скласьці канкурэнцыю Барысу Ельцыну. Далей...

22/12/2016 › Навіны



Крывавыя клоўны

Пуцін прымусіў расейскіх вайскоўцаў выконваць ролю клоўнаў, якія забаўляюць тэлеаўдыторыю. Да пачатку інтэрвэнцыі ў Сірыі ўкраінская авантура зайшла ў тупік. А публіцы трэба было падкінуць нешта “гарачанькае”, каб адцягнуць увагу ад крызіса, што распачаўся. Далей...

22/12/2016 › Навіны



« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2016
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024