Зянон Пазьняк: БЕЛСАТ І ПРАБЛЕМА, ЯКАЯ ЗА ІМ СТАІЦЬ

25 декабря 2016 г.

Навіны

Надыходзіць новы 2017 год і стогадовыя ўгодкі жахлівай цывілізацыйнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва — пачатку расейскага камунізму, які разам з нямецкім нацыянал-сацыялізмам разьвязаў крывавую сусьветную вайну і зьнішчыў мільёны людзей.

Людзі ў Беларусі і ва Украіне з трывогай глядзяць на ход часу і асьцерагаюцца паўтору чагосьці жахлівага, бо імпэрская Расея як скопішча зла існуе і пэрманэнтна аганізуе, агрэсіўна пагражаючы суседзям і ўсяму чалавецтву.

Мы бачым адкрытую расейскую падрыхтоўку да вайны і да захопу Беларусі. Зьявіліся грубыя агрэсіўныя выказваньні расейскіх гэнэралаў КГБ і экстрэмісцкіх палітыкаў з пагрозамі нашай краіне, сцьвяржэньні, што незалежнай Беларускай дзяржавы не павінна існаваць, што тэрыторыя нашай краіны мусіць стаць часткай Расеі, што не існуе беларускай нацыі, што беларускую мову прыдумалі расейскія акупанты-бальшавікі ў 1926 годзе і г. д. Словам, пачалося абсурднае бесаўскае ахайваньне нашага народа і нашай нацыі дакладна так, як ў 2013-2014 гг. перад захопам Крыму і Данбаса расейская прапаганда бэсьціла ўкраінцаў, абзываючы іх ненародам, ненацыяй, сцьвярджаючы, што ўкраінскую мову прыдумала габсбургская Аўстрыя, каб насаліць Маскве.

На беларускай усходняй мяжы Расея стварае новыя вайсковыя гарнізоны, канцэнтруе войска, аб’явіла, што будзе праводзіць сумесна з лукашысцкім рэжымам вайсковыя вучэньні ў паўднёвай Беларусі і што для перакідкі расейскай арміі (32 тысячы жаўнераў) і бронетэхнікі ў Беларусь ім спатрэбіцца 4168 чыгуначных вагонаў. Ахайваньне беларусаў і Беларусі з боку Расеі ўжо йдзе поўным ходам. У 2017 годзе чакаецца шквал расейскай дэзінфармацыйнай антыбеларускай паклёпніцкай вайны.

Такія вызваньні стаяць перад нашым народам, плюс антынацыянальны здрадніцкі аўтарытарны рэжым улады, залежны ад Масквы.

У гэты час польскія ўлады нечакана аб’явілі аб планах ліквідацыі з 2017 года беларускага дэмакратычнага тэлебачаньня Белсат, якое вяшчае з Варшавы па-беларуску і падтрымліваецца на сродкі Польшчы (перш за ўсё) і Эўразьвязу. Белсат — гэта адзінае беларускае тэлебачаньне, якое трансьлюецца па-беларуску і дае аб’ектыўную інфармацыю (усё астатняе беларускамоўнае тэлебачаньне і радыё ў Беларусі ліквідавана лукашысцкім антынацыянальным рэжымам) . Пасьля ліквідацыі Белсату Беларусь робіцца цалкам інфармацыйна безабароннай перад агрэсіўнай машынай паклёпу і дэзінфармацыі з Расеі.

У сувязі з гэтым кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ — арганізацыі, якая яшчэ ў 80-х гадах пачала барацьбу з маскоўскім камунізмам за дэмакратыю і незалежнасьць і паспрыяла здабыцьцю незалежнасьці Беларусі — зьвярнулася да Сэйму, Ураду і Прэзыдэнта Польшчы зь лістом аб зразуменьні становішча і просьбай не сьпяшаць зь ліквідацыяй Белсату, даць яшчэ магчымасьць Белсату паўнавартасна працаваць і працягваць беларускае вяшчаньне на Беларусь. Заяўляем таксама, што мы тэрмінова шукаем сродкі фінансавай падтрымкі для беларускага вяшчаньня ад дэмакратычных арганізацыяў і асобаў па ўсім сьвеце, каб зьменшыць нагрузку на бюджэт Польшчы, зьвязаную з фінансаваньнем Белсату.

Ніжэй мы зьмяшчаем ліст, накіраваны намі ў польскія вышэйшыя ўстановы ўлады.

24 сьнежня 2016 г. Зянон Пазьняк


Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – Беларускі Народны Фронт Conservative Christian Party – Belarusian Popular Front

22 grudnia 2016 roku, MiЕ„sk.

Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej Andrzej Duda

Szanowny Panie Prezydencie Rzeczypospolitej Polskiej Andrzej Duda, Kiedy BiaЕ‚oruЕ› w 1991 roku odzyskaЕ‚a niepodlegЕ‚oЕ›Д‡ i wyzwoliЕ‚a siД™ od ZSSR, Rzeczpospolita Polska jako pierwsza zademonstrowaЕ‚a wyraЕєnД… solidarnoЕ›Д‡ z naszym niepodlegЕ‚ym krajem i staЕ‚a siД™ dobrym sД…siadem, który popiera nasze dД…Ејenie do demokracji, do jednoЕ›ci europejskiej i wolnego rozwoju.

Polska najbardziej skutecznie popiera demokracjД™ biaЕ‚oruskД… w jej walce z antydemokratycznym i autorytarnym reЕјymem. Bardzo istotnymi czyЕ„nikami tego poparcia sД… Program edukacyjny im. Kalinowskiego i telewizja biaЕ‚oruska Belsat, która jest jedynД… stacjД… transmitujД…cД… programy w jД™zyku biaЕ‚oruskim z Warszawy i która podaje objektywnД… informacjД™. JesteЕ›my zadowoleni tym, Ејe miД™dzy polskД… i biaЕ‚oruskД… demokracjД… istnieje dobre wzajemne rozumienie i Ејe wЕ‚adze demokratycznej Polski powziД™Е‚y misjД™ honorowД… poparcia BiaЕ‚orusinów w ciД™Ејkie czasy.

Niespodziewane oЕ›wiadczenie Pana ministra Witolda Waszczykowskiego o planowaniu juЕј od Nowego roku zamkniД™cia telewizji Belsat nas – BiaЕ‚orusinów — bardzo zasmuciЕ‚o, bo agresywny imperialistyczny „świat rosyjski” bД™dzie wtedy niepodzielne panowaД‡ w dezinformacji skierowanej przeciwko BiaЕ‚orusi. W takich warunkach jД™zyk biaЕ‚oruski jest broniД… naszej demokracji.

My rozumiemy Ејe rzД…d polski moЕјe odЕ‚Д…czyД‡ Belsat wychodzД…c z wЕ‚asnych planów, potrzeby i poglД…dów, ale polskiego poparcia naszemu przeciwdziaЕ‚aniu siД™ dyktaturze nie zapominamy. My wyraЕјamy podziД™kowanie wЕ‚adzom Polski za udostД™pienie moЕјliwoЕ›ci w ciД…gu 9 lat istnieД‡, dziaЕ‚aД‡, mieД‡ finansowanie dla biaЕ‚oruskiej telewizji demokratycznej.

Tym czasem, jeЕ›li jest moЕјliwoЕ›Д‡ zachowaД‡ telewizjД™ Belsat, my prosimy rzД…d Polski kontynuowaД‡ jej finansowanie i dziaЕ‚anie. Belsat ma bardzo duЕјo swoich widzów i jego auditorium caly czas poszerza siД™ bez wzglД™du na sprzeciw autorytarnego reЕјymu w naszym kraju. ZwЕ‚aszcza teraz Belsat jest potrzebny w przededniu ewentualnych waЕјnych wydarzeЕ„ i wzmocnienia zagroЕјenia ze Wschodu dla naszej niepodlegЕ‚oЕ›ci.

BiaЕ‚orusini sД… bardzo oszoЕ‚omieni opiniД… powtórzonД… przez oficyjne polskie osoby o ewentualnym transmitowaniu Belsatu w jД™zyku rosyjskim. To zostaЕ‚o nagЕ‚oЕ›nione w czas, kiedy Moskwa w swojej propagandzie nie uznaje ani biaЕ‚oruskiego, ani ukraiЕ„skiego jД™zyków, ani narodów biaЕ‚oruskiego i ukraiЕ„skiego. Przypuszczamy Ејe byЕ‚o to byД‡ moЕјe Еєle przemyЕ›lane i prywatne zdanie, które nie odЕєwierciedla pozycjД™ rzД…du polskiego.

Spodiewamy się, ze poparcie demokratycznych dążeń na Białorusi przez demokratyczną Polskę będzie kontynuowane na dobrym i odpowiednim szczeblu. To wszystko będzie sprzyjać i umacniać przyjaźń pomiędzy naszymi historycznie bliskimi narodami.

Niech Ејyje wolna Polska! Niech Ејyje BiaЕ‚oruЕ›!

Kierownictwo Konserwatywno-ChrzeЕ›ciaЕ„skiej Partii – BFN i BiaЕ‚oruskiego Frontu Narodowego „AdradЕјeЕ„nie” Zianon Pazniak, PrzewodniczД…cy Partii Yuri Belenki, zastД™pca PrzewodniczД…cego, wykonawca obowiД…zków PrzewodniczД…cego Partii na BiaЕ‚orusi Siarhey Papkou, zastД™pca PrzewodniczД…cego