Kaб адстрашыць Расею

22 декабря 2016 г.

Навіны

НАТО, ЗША і Польшча гатовыя да рэалізацыі пастановаў саміта Хаўруса ў Варшаве, мы забясьпечаны, эфэктыўна рэалізуем нашы задачы. – сказаў у сераду ў Жагані (Лубускае ваяв.) кіраўнік міністэрства нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч.

Міністр, які таксама зьяўляецца паўнамоцным прадстаўніком ураду ў справах каардынацыі дзеяньняў, зьвязаных са знаходжаньнем у Польшчы хаўрусных войскаў, сустрэўся з камануючым сухапутных войскаў ЗША ў Эўропе ген. Бэнам Ходжэсам, які наведваў казармы ў Жагані, што стануцца адным з мейсцаў разьмяшчэньня амэрыканскіх войскаў у Польшчы.

У студзені 2017 г. у Польшчу павінна прыбыць баявая амэрыканская танкавая брыгадная група, а ў красавіку – міжнародная батальённая баявая група, якая складаецца перш за ўсё з жаўнераў з ЗША. Гэтак было вырашана на саміце НАТО ў Варшаве ў ліпені.

-Я вельмі ўсьцешаны тым, што амэрыканскі бок прыняў рашэньне разьмясьціць асабліва цяжкую брыгаду раней. Паводле таго, што даклаў нам пан генэрал Ходжэс, уся гэтая апэрацыя рэалізуецца вельмі прафэсійна і надзвычай эфэктыўна. Так што на прыканцы студзеня сілы амэрыканскай брыгады будуць ужо разьмешчаны на тэрыторыі Польшчы, а ў красавіку сілы батальённай баявой групы ў Ажышы, на подступах сувалцкага калідора – сказаў Мацярэвіч.

-Як НАТО, так і Злучаныя Штаты, і Польшча гатовыя да рэалізацыі пастановаў саміту НАТО. Мы можам сказаць, што мы забясьпечаны, мы эфэктыўна рэалізуем тое, за што мы ўзяліся – падкрэсьліў міністр.

Ген. Ходжэс запэўніў, што 6 студзеня 2017 г. у порт Брэмэнхафэн у Нямеччыне прыбудзе карабель з рыштункам для амэрыканскай танкавай брыгады, якая стала разьмяшчаецца ў Форце Кэрсан у штатце Каларада. Потым так хутка, як толькі будзе магчыма, рыштунак будзе перапраўлены ў Польшчу, а потым таксама ў Румынію і балтыйскія дзяржавы, што будзе экзамінам для амэрыканскіх жаўнераў.

-Я чакаю гэтага выпрабаваньня, бо мы шмат чаму навучымся. Мы будзем ведаць, як хутка мы ў стане перасоўвацца. Гэта будзе таксама дэманстрацыя таго, наколькі Злучаныя Штаты і НАТО рашуча настроены на адстрашэньне – сказаў генэрал.

Ён паабяцаў таксама, што амэрыканскі батальён прыбудзе ў Ажыш (Варміньска-Мазурскае ваяв.) 1 красавіка 2017 г. Гэта будзе частка, узброеная колавымі бранемашынамі Stryker, якая стала разьмешчана ў Фільсэку ў Нямеччыне.

Ходжэс сказаў, што 2017 год будзе часам рэалізацыі рашэньняў, прынятых на саміце НАТО ў Варшаве ў ліпені 2016 г. Ён падкрэсьліў, што тады Хаўрус прыняў рашэньне перайсьці ад сродкаў так званага забесьпячэньня ўсходняга флангу на аснове рашэньняў, прынятых пасьля выбуху расейска-украінскага канфлікта на папярэднім саміце ў Ньюпарце ў Валіі ў верасьні 2014 г., да адстрашэньня праз разьмяшчэньне вайсковых аддзелаў у нашым рэгіёне. – Цяпер, праз шэсьць месяцаў рэалізуюцца гэтыя задачы, каб перайсьці ад забясьпячэньня да адстрашэньня – сказаў генэрал.

У цэнтры гэтага падыходу – выклаў Ходжэс – ёсьць удзел польскіх уладаў ад вялікіх вайсковых вучэньняў Анаконда-16 і саміту НАТО ў Варшаве праз павелічэньне выдаткаў на абарону па дасканалую працу польскіх камандзёраў і жаўнераў.

Калі генэрала спыталі пра магчымыя інвэстыцыі ў Польшчу, ён сказаў, што важным укладам у разьвіцьцё амэрыканскіх сіл з пункту гледжаньня лагістыкі зьяўляецца Павідз, з прычыны наяўнасьці вялікага аэрадрома і добрых камунікацый, як дарожных, так і чыгуначных. Ён паабяцаў, што там запланавана мадэрнізацыя месцаў разьмяшчэньня зьнішчальнікаў.

Ходжэс нагадаў, што на саміце ў Варшаве прынята рашэньне, што хаўрусныя войскі будуць знаходзіцца ў Польшчы і балтыйскіх краінах так доўга, як гэта будзе неабходна. – Не прымалася рашэньне што да даты заканчэньня знаходжаньня амэрыканскіх войскаў у Польшчы – сказаў ён.

Генэрал сказаў таксама, што амэрыканская брыгада прывязе з сабой 87 танкаў, больш за 300 гусэнічных транспарцёраў і больш за 2 тыс. колавых транспарцёраў розных відаў.

Генэрал Ходжэс сказаў нядаўна ў Нямеччыне, дзе будзе знаходзіцца лагістычны вузел амэрыканскай апэрацыі, што чатыры тысячы вайскоўцаў з рыштункам і тэхнікай павінны ўзмацніць сілы ЗША на ўсходнім флангу НАТО. “Мэтай апэрацыі ёсьць забесьпячэньне спакою ў Эўропе і дэманстрацыя сілы ў адносінах з Расеяй” – сказаў галоўнакамандуючы сухапутных войскаў ЗША ў Эўропе.

Амэрыканскія аддзелы будуць разьмяшчацца сярод іншага ў Жагані, Свенташове, Сквежыне і Баляслаўцу. Разам з вайскоўцамі зьявіцца цяжкая тэхніка: танкі Адамс, транспарцёры Брэдлі і гарматагаўбіцы.

Першымі ў Польшчу прыбудуць жаўнеры 3-й Бранетанкавай Брыгаднай Баявой Групы 4-й Пяхотнай Дывізіі. Аддзел стала разьмешчаны ў Форце Кэрсан у штаце Каларада.

Прыбыцьцё жаўнераў амэрыканскай арміі ў Польшчу – гэта выкананьне абавязацельстваў, прынятых на саміце НАТО. У ліпені ў Варшаве было вырашана сярод іншага, што ў рамках узмацненьня ўсходняга флангу ў Польшчу прыбудзе амэрыканская Бранетанкавая Брыгадная Баявая Група (АВСТ), якая налічае каля 4 тыс. жаўнераў.

dad Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: http://www.polskieradio.pl/5/3/Artykul/1704295,Szef-MON-NATO-USA-i-Polska-gotowe-do-realizacji-postanowien-szczytu-w-Warszawie