“Бульбяны” фэйк

22 снежня 2016 г.

Навіны

Акупанцкамоўны рэсурс “Белорусский партизан” выдаў публікацыю пра адну фэйкавую псэўдаапазыцыйную структурку. Цытуем:

Создатель “Белого легиона” Сергей Числов объяснил, почему сменил фамилию на Бульба

Несмотря на то, что Сергей сейчас находится в горах Тибета, он согласился объяснить “Белорусскому Партизану” причины своего решения. (…)

Оппозиция должна быть с кулаками, считали в 90-х. «Кулаками» оппозиции стал “Белый легион” - незарегистрированная спортивно-патриотическая организация, которая появилась в начале десятилетия и отвечала за безопасность на собраниях оппозиции и митингах, пишет 90s.by. Их готовили как спецназовцев. Они сдавали на стальной берет - аналог крапового. Им углубленно преподавали историю Беларуси. Они разговаривали на белорусском языке, участвовали в археологических раскопках, тренировались в лесу, пробивали кордоны милиции на акциях протеста и обеспечивали безопасность на собраниях оппозиции.

Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/life/364794/

Ну, наконт новага прозьвішча галоўнакамандуючага “Беллегіёна” мы таэрэтызаваць ня будзем. Справа асабістая. Хаця і кур’ёзная. Больш сур’ёзным нам прадстаўляецца спроба акупанцкамоўных (“как бы невзначай”) рэанімаваць успамін пра гэтыя “кулакі апазыцыі”. Падобна, што ў сьвятле апошніх падзей хтосьці атрымаў уводную на ажыўленьне тэмы “легіянэраў” у інфармацыйнай прасторы. Паглядзім, што з гэтага будзе далей. Ня выключана, што з Тыбэта тэрмінова выклікаюць атамана Бульбу, і ён зноў будзе прэтэндаваць на ролю “кулакоў”. У сувязі з гэтым усім нагадваем шаноўным чытачам некаторыя дэталі недалёкай мінуўшчыны. На працягу 1990-х – пачатку 2000-х гадоў было заўважана, што створаныя нейкімі “рамантыкамі” баявыя структуркі “Белы Легіён”, “Чырвоны Жонд”, “Выбранецкія шыхты” заявілі былі пра сябе ў інфармацыйнай прасторы нашых гарадоў. Паўсюль віселі рэкламныя плакацікі з выявамі “байцоў”, якія патаналі ў прыцемках лесу, з адрасамі і яўкамі для тых, хто хацеў бы далучыцца да іх. Але масавымі яны так і ня сталі. Больш таго, людзі заўважылі, што ў згаданых структурках па колу круцяцца адны і тыя ж маладыя людзі (яны то “белыя”, то “чырвоныя”). Яны сапраўды трэніраваліся і былі на раскопках.

А вось наконт “прабіваньня міліцэйскіх кардонаў і бясьпекі на сходах апазыцыі”, то гэта выдумка акупанцкамоўнага рэсурса. Такога ніколі не было. У 90-х гадах Фронт трымаў парадак сваімі сіламі. І сіла была вялікай. Можа яны і засьвяціліся недзе на штучных акцыях псэўдаапазыцыі, але сур’ёзна гэта ўспрымаць немагчыма. “Кулакі” пафатаграфаваліся і неяк растварыліся ў паветры, як і шэраг іншых фэйкавых фантомаў. Затое яны вельмі аблегчылі рэжыму справу ідэнтыфікацыі маладых людзей, якія хацелі б сапраўды змагацца за сваю дзяржаву.

Мяркуем, што пра атамана і легіянэрскі фэйк ўспомнілі не выпадкова. Бачачы непазьбежнасьць грамадзкіх пратэстаў ва ўмовах паглыбленьня сістэмнага крызісу рэжыма. Ізноў можа спатрэбіцца імітацыя барацьбы, каб потым ўсё рассыпалася. Цалкам магчыма. Можа гэтыя людзі і паслужылі б Беларусі, але галоўнае, што даверу да такіх атаманаў ужо няма.

Алесь Хадасевіч