Рэсурс “Белорусский партизан” ня сьпіць у шапку і “партизанит не покладая рук”. Вядома, што “штаб” гэтага “партызанскага руху” знаходзіцца ў Маскве, і вядома нават, на якой плошчы. Але да справы…
На згаданым рэсурсе зноў зьявілася нешта. Чытаем і глядзім. Назва, словы і фотаздымкі “заварожваюць”. Гэта сапраўдны сэанс чарадзейства і магіі. У пары з шматвопытным спэцом цыркавой арэны нават юная ў прафэсіі сп. Канапацкая выглядае эфэктна і пераканаўча. Яны пастараліся. Цытуем:
Анна Канопацкая: В Палате представителей есть депутаты, которые тоже хотят перемен.
Депутат и член Объединенной гражданской партии Анна Канопацкая верит в то, что Палата представителей может стать органом, который будет защищать интересы своих избирателей. (…)
Депутат от ОГП Анна Канопацкая решила не запираться в кабинете и вместе с лидером партии Анатолием Лебедько совершает предрождественское “турне” по белорусским городам. 18 декабря они посетили Гродно. (…)
Анатолий Лебедько был угрюм и сосредоточен, ловил каждое слово Анны и в ответах на вопросы часто брал инициативу на себя.
- Нам необходимо увязать честные выборы с повесткой дня, чтобы люди поняли: у вас пусто в карманах, потому что вы не выбираете власть, - заявил лидер ОГП. (…)
(Г. Канапацкая): Понимая, что Палата представителей сегодня не в полном объеме исполняет все функции и задачи, которые на нее возложены Конституцией, я глубоко убеждена, что именно Парламент должен быть единым законотворческим органом в нашей стране, и именно Палата представителей должна нести ответственность за ту ситуацию, которая складывается в нашей стране, и влиять на эту ситуацию. (…)
- Белорусы такой народ, что понравится даже черту. У меня с Еленой Анисим и другими депутатами хорошие рабочие отношения. Со многими у нас разные политические взгляды, взгляды на экономику и как все это должно быть, но надеюсь, это не будет мешать нам в дальнейшем плодотворном сотрудничестве. Мы здороваемся, улыбаемся друг другу, спорим, разговариваем. В кулуарах я вижу поддержку, нужно, чтобы она вышла из кулуаров в Овальный зал. На самом деле, в Палате есть депутаты, которые так же хотят перемен, как и мы.
Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/politic/365241/
З усяго нам становіцца зразумелым, што галоўная задача гэтай апазыц-публікі заключаецца ў тым, каб нелегітымныя дыктатарскія “палаткі” лічыліся б у народзе і ў сьвеце сапраўдным парлямантам нашай краіны. Яны нават пра Канстытуцыю гукаюць, хаця вядома, што сфальшаваныя выбары і фактычнае прызначэньне ў псэўдапарлямант асобаў, паводле рэжымнага сьпісу зьяўляецца крымінальным парушэньнем Канстытуцыі і заканадаўства. Фальшыўка павінна нават “нести ответственность за ту ситуацию и влиять на эту ситуацию”. Тут можна пагадзіцца, але толькі часткова. Адказнасьць (палітычную і крымінальную) “палатка” і яе “дэпутаты”, безумоўна, будуць несьці. А вось пра “вліяніе” ужо здагадваецца ўсё насельніцтва, якое назірае правал на ўсіх напрамках дзяржаўна-гаспадарчага жыцьця нашай краіны. А. Лебедько абяцаў нешта “увязать”, але раптам (па Фрэйду?) ўзяў і прагаварыўся наконт таго, што людзі “не выбірают власть”. Толькі паўстае пытаньне, чаму тады тандэм мясцовых Нямцова-Хакамады так навязьліва спрабуе легітымізаваць нікім не абраную структуру і выклікаць давер да яе?
Як бачым на фота (фатограф цнатліва пазьбягаў панарамных планаў, каб не паказаць пустую залю), слухалі-назіралі чарадзейства штучных дзеячыкаў усяго некалькі чалавек. Але тыя не сумеліся на сваім “перадкалядным турнэ” і з натхненьнем вадзілі рукамі над дзьвюма галовамі ў першым радзе…
Алесь Хадасевіч