Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: СЛАВА ВОРШЫ! СЛАВА ГЕРОЯМ!

Дарагія фронтаўцы, дарагія беларусы! Віншую ўсіх зь вялікім сьвятам – Днём Беларускай Вайсковай Славы і пяцісотай гадавінай пераможнай гістарычнай бітвы пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 года з маскоўскай ардой. Ліцьвіны-беларусы ў тыя часы шмат разоў перамагалі маскоўска-ардынскія войскі. Гэта было правіла ў нашых продкаў – перамога меншай сілаю за кошт сьмеласьці і ўменьня. Далей...

8/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Агентура “пайшла ў народ”

Апошнімі днямі па ўсіх гарадах Беларусі назіраецца павышаная актыўнасьць “сярэднестатыстычных грамадзян”. Гэта, як правіла, асобы, якія не займаюць кіраўнічых пасад, а існуюць у асяроддзі “масы працоўных”: бухгалтары, ахоўнікі ў крамах, рознага кшталту дзяжурныя і зьменныя. Далей...

8/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Падрыхтоўка атакі на Украіну з Прыднястроўя

2 верасьня 2014 г. малдаўская газэта “Ziarul de Garda” апублікавала артыкул пад тытулам “Україна: магчымая атака з боку Трансністрыі”. Вось гэты артыкул: Далей...

8/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Прыбылі мабільныя крэматорыі для расейскай арміі

У Растоўскую вобласьць даставілі распрацаваныя ў Санкт-Пецярбурзе мабільныя крэматорыі ИН-50.1К на базе грузавых аўтамабіляў Volvo, паведамляе выданьне by24.org. Далей...

8/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


“Груз 200” вязуць у Расею “КамаЗАмі”

Маскоўская актывістка, стваральніца групы “Груз 200 з Украіны ў Расею” у Фэйсбуку, Алена Васільева паведаміла пра пераезд праз украінска-расейскую мяжу грузавікоў, запоўненых трупамі вайскоўцаў РФ. Далей...

8/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку

(03.09. – 05.09.2014)

Маскве патрэбная вайна

3 верасьня 2014 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” паведаміла, што Парашэнка размаўляў з Пуціным па тэлефоне і яны дамовіліся пра спыненьне агню на Данбасе. Далей...

8/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Горлаўка. Расейскія баевікі захапілі школу

У Горлаўцы тэрарысты захапілі сярэднюю школу №4 у цэнтры горада. Для гэтага вуліцы Пушкінскую і Камсамольскую заблакавалі аўтамабілямі, выставілі ачапленьне. Пра гэта 1 верасьня на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны (РНБА) Андрэй Лысенка, перадае карэспандэнт выданьня “ГОРДОН”. Далей...

8/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


У захопленых “вызваліцелямі”гарадах дзеці сядзяць у падвалах

Упаўнаважаная Прэзыдэнта Украіны па мірнаму ўрэгуляваньню канфлікта на Данбасе Ірына Герашчанка адвезла падарункі ў школы вызваленых гарадоў Луганскай вобласьці. Далей...

8/9/2014 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2014
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь