![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. (ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ) 25-га Жніўня сьвяткуем Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. 26 гадоў таму Вярхоўны Савет Беларусі пасьля доўгага і цяжкага змаганьня, пад ціскам дэпутацкай Апазыцыі БНФ і народа на плошчы надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона, прыняў шэраг іншых дакумантаў аб Незалежнасьці Беларусі. 23/8/2017 › Навіны Зянон Пазьняк. Адмяніць расейскія вучэньні на Беларусі https://www.youtube.com/watch?v=lJ5Jwi5iIpw 22/8/2017 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: СІСТЭМА “ДРОБНЫХ ПАКАСЬЦЯЎ” У ГІБРЫДНАЙ ВАЙНЕ
Украінцы прааналізавалі дзейнасьць расейскай агентуры ва Ўкраіне і выявілі татальнае ўжываньне мэтадалогіі “дробных пакасьцяў”. Гэта гэбоўскі плод “творчасьці” расейцаў па развале грамадзтва іншай краіны. Такое наватарства магло нарадзіцца толькі ў “скопішчы зла”. Сутнасьць мэтаду — стварэньне праз агентуру (і агентаў уплыву) у розных галінах жыцьця (у быце, вытворчасьці, уладных структурах, гандлі, адміністрацыі) заведама бесталковых, дурных інструкцый, законаў, пастаноў, ініцыятываў, патрабаваньняў і т. п., якія робяць жыцьцё людзей дыскамфортным, нязручным і невыносным, выклікаюць незадавальненьні, канфлікты, недавер і ўвогуле — стан сацыяльнай нэўрастэніі. 21/8/2017 › Навіны On the Violation of the Sovereignty of Belarus and the Defense of Our Country
The President of Russia Mr. Putin is preparing the federal Low to be presented to the Russian parliament: №245943-7 “On the Troops of the Anti-Aircraft Defense on the Borders of Belarus”. This activity is coordinated with Mr. Lukashenka and signifies the introduction of the Russian system of the Anti-Aircraft Defense to Belarus as well as of the Russian missiles, their operating staff, the protecting troops and the assistant staff on duty. 21/8/2017 › Навіны, English O pogwałceniu suwerenności Białorusi i obronie kraju Przygotowanie przez prezydenta Rosji Putina ustawy federalnej dla parlamentu rosyjskiego 245943-7 „O wykorzystaniu systemu obrony przeciwlotniczej na granicach Białorusi” jest uzgodnione z Łukaszenką i oznacza wprowadzenie na teren Białorusi rosyjskiego systemu obrony przeciwlotniczej, rosyjskich komleksów rakietowych, ich obsługi, systemów komunikacji, infrastruktury, ochrony i służby alarmowej. 21/8/2017 › Навіны, Polski Зянон Пазьняк: ДОБРАЯ ПРАЦА Ў КУРАПАТАХ (З выступу на жнівеньскім 2017 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Сёньня ў нас адна галоўная тэма: пачатак маскоўскай акупацыі Беларусі. Але напачатку хачу сказаць пра добрае і станоўчае. Зроблена добрая справа ў Курапатах па ўмацаваньні Народнага Мэмарыяла. Сябры нашай Партыі вырабілі і ўстанавілі па пэрымэтру Мэмарыяла з боку Заслаўскай і Абвадной дарогі 60 мэталёвых чатырохмэтровых крыжоў. 21/8/2017 › Навіны “Насельніцтва даруе Пуціну нават голад…” Новыя санкцыі ЗША супраць Расеі – гэта не перамога ўкраінскай дыпламатыі, а пройгрыш Трампа Кангрэсу. Новыя санкцыі ня спыняць вайну, і нават магчымае прадастаўленьне нам зброі Злучанымі Штатамі ня спыніць вайну. 21/8/2017 › Навіны Украінцы рыхтуюцца да абвастрэньня сытуацыі Начальнік Генэральнага штаба – галоўнакамандуючы УС Украіны Віктар Мужэнка заявіў у інтэрв’ю інтэрнэт-выданьню “ЛІГАБізнесІнформ”: Калі будзе абвастрэньне сытуацыі, то ў першую чаргу будуць мабілізаваць рэзэрвістаў. 21/8/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ! У атмасфэры грамадзкай апатыі і абыякавасьці да нацыянальнай будучыні Беларусь перажывае трывожны і небясьпечны час. Пачалася расейская гібрыдная інвазія на Беларусь. Бальшыня насельніцтва гэтага, магчыма, яшчэ нават не разумее. 17/8/2017 › Навіны АБ ПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ І АБАРОНЕ КРАІНЫ Падрыхтоўка прэзыдэнтам Расеі Пуціным, фэдэральнага закона для расейскага парляманту №245943-7 “Об использовании ПВО на границах Беларуси” узгоднена з Лукашэнкам і абазначае ўвядзеньне на тэрыторыю Беларусі расейскай сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА), расейскіх ракетных комплексаў, іх абслугі, камунікацыйных сістэм, інфраструктуры, аховы і службы дзяжурства. У палітычным сэнсе гэта абазначае акупацыю краіны, і, у выпадку ваеннага канфлікту Расеі з краінамі НАТО, — зьнішчэньне Беларусі. 15/8/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Аб важных падзеях (Вытрымка з выступу на жнівеньскім 2017 г. Сойме КХП-БНФ …У грамадзтве мы назіраем насіленьне тыпова акупацыйных рэпрэсіяў. Зьнішчэньне беларушчыны і гістарызму ў школьных праграмах (забарона нават ужываць слова “Біблія” у беларускай мове і літаратуры, каб не казаць пра Скарыну), арышты маладых за Беларускі Сьцяг на канцэртах, пагром незалежных прафсаюзаў (нягледзячы на іх поўную лаяльнасьць да акупацыйнага рэжыму), кваліфікацыя вайсковай Тактычнай групы “Беларусь” як экстрэмісцкай тэрарыстычнай арганізацыі за тое, што выступае на баку вольнай Украіны, і г.д. 15/8/2017 › Навіны Інвазія пачалася. Настаў час бараніць Беларусь ўсімі сродкамі барацьбы (Жнівеньскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 13 жніўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Аб справах Партыі і важных падзеях”. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. 15/8/2017 › Навіны (Інфармацыя зь Беларусі) Вось тэкст прысягі беларускіх патрыётаў, якую яны складаюць перад абліччам Бога, Народу, Айчыны і пабрацімаў. Прысяга выклікана небясьпекай з Усходу, якая навісла над Беларусяй. У гэтых умовах кожнаму беларусу трэба адчуваць адказнасьць за Радзіму і быць гатовым да яе абароны. 8/8/2017 › Навіны Усталяваныя новыя Крыжы Народнага Мэмарыялу ў Курапатах
7/8/2017 › Навіны Зянон Пазьняк. Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Выступ на імпрэзе, якая была прысьвечана угодкам прыняцьця Дэклярацыі (Нью-Ёрк) https://www.youtube.com/watch?v=WTbbyXh934g 2/8/2017 › Навіны Новы савок і пагроза чужой вайны Беларуская армія пад лукашысцкім рэжымам працягвае сьвяткаваць свае прафэсійныя сьвяты паводле ленінска-сталінскага, чужога календара. Для дэнацыяналізаванага чалавека прывязка такога сьвята да ленінскага або сталінскага дэкрэту ня мае значэньня: маўляў, “какая разница!”. 2/8/2017 › Навіны Аб наступальнай групоўцы войскаў Расеі ў Беларусі Расейская Фэдэрацыя падчас расейска-беларускіх вучэньняў “Захад-2017” можа ўтварыць наступальную групоўку на тэрыторыі Беларусі, якая будзе пагражаць як усходнім межам НАТО, так і Украіне. Такую думку выказаў у камэнтары УНН дырэктар ваенных праграм Цэнтра Разумкова Мікалай Сунгуроўскі. 2/8/2017 › Навіны Агентурны паліттурызм эўрадыпламатыі У ліпені ў Менск прыяжджалі эўрапалітыкі. Яны, як вядома, наладжваюць “человеческое лицо” антыбеларускаму рэжыму. Праўда, гэты палітвізажызм прыводзіць да яшчэ больш пачварных формаў зьнішчэньня Беларусі мясцовымі васаламі Масквы, але ў Эўразьвязе можна будзе зрабіць справаздачны запіс пра “барацьбу за дэмакратыю на Усходзе Эўропы” (а гэта для іх галоўнае). 2/8/2017 › Навіны Здраднікам дзяржавы ўцячы не атрымаеццa
На непадкантрольным Украіне ўчастку дзяржмяжы з РФ (ПП “Усьпенка”) супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ РФ праводзяць фільтрацыйныя мерапрыемствы ў адносінах да асобаў, што праходзілі службу ў падраздзяленьнях “ДНР/ЛНР” і спрабуюць выехаць на тэрыторыю Расеі. 2/8/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: 27 ГАДОЎ ДЭКЛЯРАЦЫІ ПРА СУВЕРЭНІТЭТ БЕЛАРУСІ Паважаныя землякі, дарагія беларусы, фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую ўсіх з Днём Дэклярацыі пра суверэнітэт Беларусі. Гэта была вялікая перамога нацыянпальна-вызвольнага руху, які ачольваў тады Беларускі Народны Фронт. 27/7/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
