Новыя санкцыі ЗША супраць Расеі – гэта не перамога ўкраінскай дыпламатыі, а пройгрыш Трампа Кангрэсу. Новыя санкцыі ня спыняць вайну, і нават магчымае прадастаўленьне нам зброі Злучанымі Штатамі ня спыніць вайну.
Усе гэтыя санкцыі, амэрыканская зброя, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з заходняй цывілізацыяй, эканамічная дапамога – усё гэта толькі пашырае вакно магчымасьцяў для нас і нашай краіны. Вакно для выйсьця саўка.
Ня варта меркаваць, што наш праціўнік адразу ж склеіць ласты і адмовіцца ад сваіх імпэрыялістычных планаў. Для Пуціна і ягонага атачэньня адступленьне сьмерці падобнае. Шавіністычна настроенае насельніцтва даруе Пуціну нават голад, але не “здраду русского міра”.
Так што ня варта сьвяткаваць перамогу. Да перамогі яшчэ вельмі далёка. І ніхто, акрамя нас, яе не заваюе.
Юры Касьянаў, украінскі валанцёр Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/volonter-kasyanov-shovinisticheski-nastroennoe-naselenie-prostit-putinu-dazhe-golod-no-ne-predatelstvo-russkogo-mira-201172.html
Крамлю ніколі не патрэбныя былі ўцекачы з Данбаса. Адна справа – высокакласныя спэцыялісты – такіх яны будуць прымаць. А звычайных уцекачоў з Данбаса Масква ўтылізуе, накіроўваючы іх назад ва Украіну. Навошта Крамлю плаціць ім падтрымку або неяк дапамагаць? У нейкі момант яны іх прынялі, нават заяўлялі пра розныя праграмы падтрымкі. Але час прамінуў, і зараз для расейскіх уладаў гэта неактуальна. Часам уцекачы з Данбаса кагосьці там раздражняюць, займаюць чыесьці працоўныя месцы Не без гэтага. Крэмль бачыць, што настроі зьмяніліся, і яны ўжо могуць ахвяраваць некаторых людзей. У Масквы заўжды даволі цынічная пазыцыя.
Тым ня менш, гэта ня значыць, што Крэмль зьлівае “ДНР” і “ЛНР”, рыхтуючыся вярнуць акупаваныя тэрыторыі Украіне. Ня думаю, што гэта наогул магчыма ў бліжэйшы час. Асабліва напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у РФ. Масква можа ахвяраваць людзей, як гэта заўжды рабіла імпэрская і савецкая ўлада, і будзе выдатковаць грошы на гарматы, танкі, а вось тэрыторыі яны ня вернуць. Нават нягледзячы на санкцыі, Крэмль будзе ўпірацца. Ім гэта патрэбна, каб зьмяніць сваё геапалітычные становішча і размаўляць з Захадам з пазыцыі сілы.
Юры Касьянаў Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/volonter-kasyanov-obychnyh-bezhencev-s-donbassa-moskva-utiliziruet-otpravlyaya-ih-obratno-v-ukrainu-201152.html