На непадкантрольным Украіне ўчастку дзяржмяжы з РФ (ПП “Усьпенка”) супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ РФ праводзяць фільтрацыйныя мерапрыемствы ў адносінах да асобаў, што праходзілі службу ў падраздзяленьнях “ДНР/ЛНР” і спрабуюць выехаць на тэрыторыю Расеі.
Як паведамляе каардынатар “Інфармацыйнага Супраціву” Дмытро Тымчук, данбаскіх наёмнікаў без расейскага грамадзянства ў РФ не пускаюць:
“Іх прымушаюць вяртацца, у асобных выпадках пасьля ідэнтыфікацыі такіх баевікоў затрымліваюць, і за імі прыбываюць супрацоўнікі “МГБ ДНР”. Баевікоў з пашпартам РФ (расейскія наёмнікі) затрымліваюць супрацоўнікі ФСБ РФ і вывозяць на тэрыторыю РФ”.
Пераклад з расейскай. Крыніца: https://www.dialog.ua/news/125790_1501054405