У ліпені ў Менск прыяжджалі эўрапалітыкі. Яны, як вядома, наладжваюць “человеческое лицо” антыбеларускаму рэжыму. Праўда, гэты палітвізажызм прыводзіць да яшчэ больш пачварных формаў зьнішчэньня Беларусі мясцовымі васаламі Масквы, але ў Эўразьвязе можна будзе зрабіць справаздачны запіс пра “барацьбу за дэмакратыю на Усходзе Эўропы” (а гэта для іх галоўнае). Гэтым разам, акрамя звычайнага рэпэртуара, эўравізіцёры адзначыліся сумесным фатаграфаваньнем з вядомымі агентурнымі пэрсанажамі. Пра гэта паведаміў у інфармпрастору адзін з пэрсанажаў А. Дзімітрыеў, а потым яно пакацілася далей:
“Короткевич и Дмитриев поговорили о предстоящих выборах с европейскими политиками. Разговор состоялся накануне официальных встреч, которые запланированы у европейских политиков в Минске. Среди присутствующих была госпожа Флоренс Манжен, Директор Континентальной Европы Министерства Европы и иностранных дел Франции, а Германию представлял Господин Андреас Пешке, специальный представитель Министерства иностранных дел Германии, ответственный за Восточную Европу и Центральную Азию”.
Ну, хто б сумняваўся, што ў справах агентурнага прарыву рэй будуць весьці французкія і нямецкія эўрачыноўнікі (якія існуюць у абдымках Крамля). Але местачковага Астапа “понесло” і ён не стрымаўся:
“В Минск приехала достаточно уникальная группа представителей МИДов Франции и Германии. Мы с Татьяной Короткевич проговорили более часа с ними до официальных встреч…”
Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/politic/387982/
Тут трэба зазначыць, што эўрапалітыкі (нават “унікумы”) ведаюць, што такое пратакол і, наогул, з пыхай носяць сваё цела на пасадзе. “Более часа” яны нікому ня будуць прысьвячаць у рамках неафіцыйнай сустрэчы “до официальных встреч”. У такіх сытуацыях адбываецца наступным чынам. Праз пэўную наводку (каб не спыніла і не выштурхнула прэч ахова) да эўрачыноўніцкага цела падводзяць неафіцыйных кампаньёнаў, гукаюць: “Фота, пліз!”, і ўсе дзяжурна ўсьміхаюцца на аб’ектыў… А потым кожны ідзе сваёй дарожкай.
Так што агентурная пара наўрад ці здолела данесьці да восі Берлін-Брусэль-Парыж сваю ідэю аб “рэгіянальных элітах, якія пойдуць на выбары”. Але нічога –данясуць, атрымаюць і пойдуць. (На «выбары»).
Павел Гулевіч