(ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ)
25-га Жніўня сьвяткуем Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. 26 гадоў таму Вярхоўны Савет Беларусі пасьля доўгага і цяжкага змаганьня, пад ціскам дэпутацкай Апазыцыі БНФ і народа на плошчы надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона, прыняў шэраг іншых дакумантаў аб Незалежнасьці Беларусі. Гэтак жа, як і Дзень Волі (25-га Сакавіка, абвяшчэньне Незалежнасьці БНР) 25 Жнівень ёсьць найвялікшай датай нашай найноўшай гісторыі.
З нагоды 26-й гадавіны Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 26-га жніўня (у суботу) адбудзецца канфэрэнцыя ў фармаце асамблеі патрыятычных сілаў краіны. Арганізатарам канфэрэнцыі выступае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ. Тэрміновая ініцыятыва выклікана пагрозай Незалежнасьці Беларусі ў сувязі з расейскімі вайсковымі вучэньнямі “Захад-2017” на тэрыторыі нашай краіны і неабходнасьцю абмеркаваць лёс і будучыню Радзімы.
Запрашаем прыняць удзел прадстаўнікоў усіх беларускіх патрыятычных грамадзкіх, палітычных, культурных арганізацыяў і ўсіх грамадзян, якім шчыміць сэрца за Бацькаўшчыну-Беларусь.
Канфэрэнцыя (асамблея) адбудзецца ў залі Міжнароднага Адукацыйнага Цэнтра імя Іяганэса Раў па адрасе: Менск, вуліца газэты “Правда”, 11. Пачатак у 16.00
Арганізацыйны Камітэт.