Украінцы рыхтуюцца да абвастрэньня сытуацыі

21 жніўня 2017 г.

Навіны

Начальнік Генэральнага штаба – галоўнакамандуючы УС Украіны Віктар Мужэнка заявіў у інтэрв’ю інтэрнэт-выданьню “ЛІГАБізнесІнформ”:

Калі будзе абвастрэньне сытуацыі, то ў першую чаргу будуць мабілізаваць рэзэрвістаў. Яны ўжо ведаюць, у якія ідуць падраздзяленьні, праходзяць падрыхтоўку. Мы адмыслова павялічылі тэрмін падрыхтоўкі рэзэрвістаў. Калі летась яна займала для гэтай катэгорыі 15 сутак, то сёлета 30 сутак. Палова часу ў навучальных цэнтрах, палова ў складзе сваіх падраздзяленьняў і вайсковых частак. А ў далейшым, у выпадку абвастрэньня сытуацыі, гаворка будзе йсьці і аб мабілізацыі мабілізацыйнага рэзэрва.

Хаця зараз таксама шмат людзей, якія былі мабілізаваныя і вяртаюцца на кантрактную службу, праходзяць падрыхтоўку ў навучальных цэнтрах і выпраўляюцца ў вайсковыя часткі. З тых, хто застаўся і не праходзіць службу ў арміі, у нас створаны магутны апэратыўны рэзэрв. Больш за 100 тыс. рэзэрвістаў. Мы штогод праводзім зь імі зборы, тобок падрыхтоўка рэзэрвістаў працягваецца. У першую чаргу йдзецца пра рэзэрвістаў, якія прадназначаны для камплектаваньня баявых брыгад, баявых вайсковых частак. Штогод у кожную брыгаду мабілізуем па тысячы вайскоўцаў. Летась мы каля 10 тысяч мабілізавалі такіх рэзэрвістаў, сёлета павінны падвоіць. Гэта толькі для баявых брыгад.

Летась агульная падрыхтоўка ўсіх рэзэрвістаў ахапіла парадку 60 тыс., а сёлета мы плануем павялічыць гэты мінімум у паўтара разы.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/muzhenko-esli-budet-obostrenie-situacii-to-v-pervuyu-ochered-budut-prizvany-rezervisty-201605.html