Новы савок і пагроза чужой вайны

2 жніўня 2017 г.

Навіны

Беларуская армія пад лукашысцкім рэжымам працягвае сьвяткаваць свае прафэсійныя сьвяты паводле ленінска-сталінскага, чужога календара. Для дэнацыяналізаванага чалавека прывязка такога сьвята да ленінскага або сталінскага дэкрэту ня мае значэньня: маўляў, “какая разница!”. Жыцьцё, аднак, дэманструе, што розьніца ёсьць. За савецкай сьвяточнай вывескай працягваецца існаваньне збачэнскай арыентацыі на русіфікатарскую “защиту Родины” (і зразумела, што пад “Родіной” маецца на ўвазе Масква і Расея). Мілітарысцкія скокі і пазёрства з цывільным насельніцтвам па-халопску перапісаны з сёньняшніх расейскіх “военно-патриотических” лубочных карцінак, якімі запоўнены СМІ і Сеціва. За чужынскай сьвяточнай бутафорыяй праступае галоўная ідэя русіфікатараў – беларусы будуць ваяваць і паміраць за імпэрскую Маскву. Акупанты лічаць, што ім ужо ўдалося так нагадзіць у галовы мільёнаў беларусаў праз свае СМІ, школу, прапаганду, што цяжкасьцяў з мабілізацыяй на вайну супраць нашых цывілізаваных суседзяў і братніх народаў у акупаванай Беларусі ня будзе.

Яны памыляюцца. Беларус, ён маўчыць, але да пары. Нават згаданыя “паветрана-дэсантныя скокі” замест энтузіязма і масавага захапленьня выклікалі поўную абыякавасьць насельніцтва нашай сталіцы. Узорна-паказальна кулялася на плошчы і ў вадзе купка статыстаў. І колькі б не ўвіхаліся фотакоры “дэмСМІ”, якія б яны ні выбіралі “эфэктныя ракурсы”, усяроўна зразумела, што гледачоў у гэтага шоў практычна не было.

Беларусы ўсё разумеюць. Наш народ ня хоча вайны. Тым больш чужой вайны.

Юрка Марозаў