![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
У аснове савецкай ідэалогіі ляжала камуністычная ўтопія, то бок гісторыя пра шчасьлівую будучыню, наступленьне якой надасьць сэнс і апраўдвае ўсе цяперашнія гнюснасьці. Калі вера ў камунізм памерла, валадарачая намэнклатура прыдумала новую ўтопію – гісторыю аб гераічнай ваеннай мінуўшчыне, якая апраўдвае сёньняшні бруд і мярзоту. Гістэрычнае ўсхваленьне мінулай “вялікай” перамогі паклікана стварыць вобраз лепшай, пажаданай будучыні. Новая расейская дзяржаўная ўтопія — не камунізм, а будучая вялікая пераможная вайна. Нездарма так папулярны слоган “Можам паўтарыць!”. Культ Перамогі заранёў апраўдвае і набліжае новую ваенную бойню. 9 траўня ў Расеі стала сьвятам падпальшчыкаў вайны. Ігар Эйдман 31/7/2019 › Навіны З навінаў: 3% самых багатых расейцаў валодаюць 89% усіх фінансавых актываў, 92% ўсіх тэрміновых укладаў і 89% усіх наяўных зьберажэньняў. Расея падзелена на дзьве няроўныя часткі. Адну зь іх (87% насельніцтва) улада падтрымлівае маральна: “Грошай няма, але вы трымайцеся”. А другую (3%) – матар’яльна. Гэтыя 3% і ёсьць сама ўлада: чыноўнікі, чэкісты і афэліраваны зь імі буйны бізнэс (у т.л. г. зв. “алігархі”). 31/7/2019 › Навіны Чаму Сталін такі важны для расейцаў? Чаму кожныя 20-30 гадоў у грамадзтве ўспыхваюць жорсткія спрэчкі аб ім; любыя спробы лібэралізацыі пачынаюцца з разьвянчаньня Сталіна, а аўтарытарныя рэстаўрацыі – з новага ягонага культа? 31/7/2019 › Навіны – Пуцін будзе валадарыць больш за 20 гадоў. 31/7/2019 › Навіны Трэба быць гатовымі да абароны Бацькаўшчыны
14 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Будучыня належыць разумным”. Старшыня ў сувязі з 25-годдзем усталяваньня Масквой антыбеларускага рэжыму ў нашай краіне прааналізаваў мэтады Расеі і гісторыю станаўленьня гэтага рэжыму, падкрэсьліўшы, што зараз назіраецца абвастрэньне небясьпекі для незалежнасьці Беларусі. 16/7/2019 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: БУДУЧЫНЯ НАЛЕЖЫЦЬ РАЗУМНЫМ (Зачытана на ліпеньскім 2019 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) … Абвастрылася пагроза для нашай незалежнасьці, небясьпека для якой існуе пастаянна з боку Расеі. Абвастрэньне зьвязанае з пабудовай вечнага прэзідэнтцтва для Пуціна і непарушнасьці для ўсёй расейскай гэбоўскай групы ўлады. Палітычным мэтадам дзеля дасягненьня цягласьці пуцінскай улады стаў план захопу Беларусі шляхам фармальнага стварэньня так званай “саюзнай” квазідзяржавы, пад шапкай якой мусіла б адбыцца паглынаньне Беларусі Расеяй. 16/7/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк Чарнобыльская каса косіць, выкошвае беларусаў. Гэта частка маскоўскай гібрыднай вайны супраць Беларускай нацыі, якую выконвае рэжым Лукашэнкі. 21 чэрвеня 2019 г. Зянон Пазьняк 21/6/2019 › Навіны РАДЗЮК Алег Аляксандравіч (1964 – 20.06.2019)
Пасьля цяжкой і доўгай хваробы памёр Алег Радзюк, адзін з вэтэранаў фронтаўскага руху, сябра Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. На працягу многіх гадоў ён кіраваў фронтаўскай дружынай, якая забясьпечвала арганізаванасьць, парадак і дысцыпліну на масавых патрыятычных мерапрыемствах. У складаныя і небясьпечныя моманты Алег быў для ўсіх прыкладам мужнасьці і вытрымкі, вёў за сабой людзей, ратаваў тых, што патрапілі ў бяду. Шмат сілаў ён аддаў стварэньню і абароне Народнага мэмарыяла ў Курапатах, дзе паставіў сотні крыжоў. Наш дарагі сябра вельмі хацеў дажыць да беларускай перамогі над імпэрыяй, але так, на жаль, не сталася. Хай будзе пухам яму родная зямля. Сябры і кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 21 чэрвеня 2019 г. 21/6/2019 › Навіны Аб таемных перамовах рэжыма Лукашэнкі з Масквой (Спавешчаньне Сойму КХП – БНФ) 4 чэрвеня сёлета Уладзімер Макей, які займае пасаду міністра МЗС Беларусі, заявіў аб вядзеньні рэжымам Лукашэнкі з Масквой працы па “далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы” і што “не прыйшоў час пасьвячаць у дэталі шырокую публіку”. 13/6/2019 › Навіны АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ УСЁ БОЛЬШ АНТЫНАРОДНЫ
9 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Зацемкі аб падзеях”. Старшыня спыніўся на апошніх блюзьнерскіх дзеяньнях рэжыму ў Нацыянальным нэкропалі – Курапатах, дзе рэжымныя службы ламаюць крыжы, судзяць людзей за малітвы і акты ўшаноўваньня памяці ахвяр, дзе працягваюць функцыянаваць забаўляльны цэнтр і рэстаран у ахоўнай зоне Народнага мэмарыялу. Другой характэрнай падзеяй існаваньня антынароднага рэжыму аўтар вызначыў рэпрэсіўныя дзеяньні міліцыі супраць цыганскай супольнасьці Беларусі пасьля нераскрытага забойства міліцыянта і заклікаў падтрымаць ні ў чым не вінаватых людзей, якія зьняважаны рэжымам. 12/6/2019 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ АБ ПАДЗЕЯХ
…У Беларусі і замежжы адбываюцца падзеі, якія вымагаюць камэнтару. Небясьпечнай падзеяй для існаваньня нашай краіны ёсьць павольнае зьнішчэньне нацыянальнага нэкропалю савецкага генацыду — Народнага Мэмарыялу Курапаты. Схаваныя бандыцкія разбурэньні, якімі ўвесь час займаўся КГБ, зьмяніліся адкрытымі рэжымнымі дзеяньнямі зьнішчэньня. Разьмясьцілі ўвесяляльны рэстаран у ахоўнай зоне, пачалі ламаць крыжы, пастаўленыя грамадзтвам у памяць аб расстраляных людзях. 12/6/2019 › Навіны Новыя ідэі ў Расеі: расейская армія будзе душыць “рэгіянальныя бунты” ў РФ Масавыя пратэсты ў Інгушэціі і Архангельску напалохалі Крэмль яшчэ й тым, што мясцовая паліцыя не праявіла асаблівага імпэту пры іх разгоне, а часам нават проста не выконвала гэтыя загады. Больш таго, ня надта надзейнай аказалася і Росгвардыя, хаця яна адмыслова створана для здушэньня грамадзкіх выступаў. Самы яе супрацоўнікі выкладваюць у сеціва ролікі са скаргамі на дзяржаву. 12/6/2019 › Навіны Сталінізм – фармат імпэрскай матрыцы З сімпатыямі да Сталіна я сутыкаўся не так ужо часта, бо прызвычаяўся камунікавацца са сьведамымі людзьмі. Тым больш, што дзед ў 1943 загінуў у лягярах ад пэлагры, як зазначана ў даведцы аб сьмерці (прасьцей кажучы, ад зьнясіленьня) і пахаваны недзе там, у агульнай магіле на Далёкім Усходзе. 12/6/2019 › Навіны Ізраільскае грамадзтва не праводзіла рэфэрэндумаў па пытаньні вайны
У траўні 1967 года ўвесь арабскі сьвет быў у экстазе і прадказваў блізкі крах габрэйскай дзяржавы. У Каіры, Дамаску і Старым Ерузаліме на вуліцах танцавалі масы людзей, яны махалі сьцягамі і транспарантамі. Іхнім героям быў прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абд эль Насэр. У шэрагу драматычных акцый, што ішлі адна за адной, Насэр скончыў спакой, які быў на ягонай мяжы зь Ізраілем апошнія дзесяць гадоў. Ён разарваў дамоўленасьці, дасягнутыя ў 1957 г. з ААН, выставіў сваю армію на Сінайскую паўвыспу, заблакаваў праход для ізраільскіх суднаў праз Шарм-эль-Шэйх і пагражаў зьнішчыць Ізраіль. На сустрэчы з пілотамі, якія былі ў захапленьні, на авіябазе Бір-Гафгата Насэр у адкрытую зьвярнуўся да габрэйскай дзяржавы: “Калі Ізраіль хоча вайны, мы кажам: Калі ласка! Мы гатовыя”. 3/6/2019 › Навіны Нават калі б “Несьмяротны полк” не быў так апошлены і прыватызаваны ўладай, я б ніколі не выйшаў з “дзедам на палачцы” – ганарыцца ягоным “подзьвігам”. Нават калі б дзед быў “удзельнікам” і “вэтэранам”, — а не сьцерты рэжымам у “лягерны пыл” у 1943-м годзе. 3/6/2019 › Навіны Нічога асабістага, проста бізнэс Расейская праваслаўная царква – самая вялікая гандлёвая сетка ў Расеі. У буйнейшага харчовага рітэйлара кампаніі “Пяцёрачка” – 14000 гандлёвых кропак, а ў РПЦ – каля 47000. 3/6/2019 › Навіны Калі міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін папярэдзіў, што наступствам рашэньняў, якія зараз прымаюцца ў Радзе Эўропы, можа стаць падрыў Менскіх пагадненьняў, многія расцанілі ягоную заяву як эмацыйную рэакцыю палітыка, які не здолеў пераканаць калег не галасаваць за рашэньне, што не задаволіла яго. 3/6/2019 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: НАШЭСЬЦЕ ГНОМАЎ (Ліст на травеньскі Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Згодна рэкамендацыяў і рашэньняў красавіцкага Сойму мы падрыхтавалі два зьмястоўныя дакуманты: “Мэмарандум да ўрадаў заходніх краін і грамадзтва” і падпісны ліст аб прызнаньні пэрсонай “нон-грата” рускага спэцамбасадара Бабіча. Пачалося зьбіраньне подпісаў, але тут здарыўся рэдкі выпадак – падзеі апярэдзілі нашу ініцыятыву. Маскоўцы адклікалі Бабіча. Маўляў, ён сваю справу зрабіў, мы яму дзякуем і адклікаем. 16/5/2019 › Навіны Грамадзтва адварочваецца ад рэжымнай улады, але знаходзіцца пад ўплывам маскоўскай прапаганды
12 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Нашэсьце гномаў”. Старшыня зрабіў аналіз падзей і тэндэнцый, зьвязаных з выдаленьнем зь Беларусі расейскага спэцпасла М. Бабіча. Патрыёты толькі пачалі зьбіраць подпісы па ўсёй Беларусі з патрабаваньнем аб яго экстрадыцыі, а Масква ўжо пасьпяшалася адклікаць яго. 16/5/2019 › Навіны Сьпіс членаў кіраўніцтва РФ, што маюць другое грамадзянства Адцягні ўвагу ад каларадзкай стужачкі, шалёна-памешаны “паўтаральшчык”. Глядзі, хто вучыць цябе патрыятызму! Менавіта за іх ты будзеш срацца ў біяпрыбіральне “Арматы” або ў акопе пад бамбардоўкай “варожага НАТО”, “калі радзіма загадае”. А яна загадае, нават не сумнявайся. Запомні гэтыя імёны, будучы “дзьвюхсоты”! 16/5/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
