У вянок памяці Алега Радзюка

21 чэрвеня 2019 г.

Навіны

Чарнобыльская каса косіць, выкошвае беларусаў. Гэта частка маскоўскай гібрыднай вайны супраць Беларускай нацыі, якую выконвае рэжым Лукашэнкі. Чарговая сьмерць. 20-га чэрвеня памёр ад “праклятага Чарнобылю” вялікі патрыёт Бацькаўшчыны Алег Радзюк. Меў 56 гадоў. Самы росквіт розуму і жыцьцёвага вопыту. Быў сябрам Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Мужны чалавек, спартовец і гуманіст, пасьлядоўнік Беларускага Адраджэньня, яго шанавалі паплечнікі і любіла моладзь. Мужаймася ў абароне нашай Радзімы. Выказваю спачуваньні і жаль родным, сваякам і блізкім людзям, якія страцілі сябра, дарадцу і шчырага Беларуса. Вечная Памяць. Айчына не забудзе сваіх ахвяр.

21 чэрвеня 2019 г. Зянон Пазьняк