Утопія пераможнай вайны

31 ліпеня 2019 г.

Навіны

У аснове савецкай ідэалогіі ляжала камуністычная ўтопія, то бок гісторыя пра шчасьлівую будучыню, наступленьне якой надасьць сэнс і апраўдвае ўсе цяперашнія гнюснасьці. Калі вера ў камунізм памерла, валадарачая намэнклатура прыдумала новую ўтопію – гісторыю аб гераічнай ваеннай мінуўшчыне, якая апраўдвае сёньняшні бруд і мярзоту. Гістэрычнае ўсхваленьне мінулай “вялікай” перамогі паклікана стварыць вобраз лепшай, пажаданай будучыні. Новая расейская дзяржаўная ўтопія — не камунізм, а будучая вялікая пераможная вайна. Нездарма так папулярны слоган “Можам паўтарыць!”. Культ Перамогі заранёў апраўдвае і набліжае новую ваенную бойню. 9 траўня ў Расеі стала сьвятам падпальшчыкаў вайны.

Ігар Эйдман Крыніца: Фэйсбук.