З навінаў: 3% самых багатых расейцаў валодаюць 89% усіх фінансавых актываў, 92% ўсіх тэрміновых укладаў і 89% усіх наяўных зьберажэньняў.
Расея падзелена на дзьве няроўныя часткі. Адну зь іх (87% насельніцтва) улада падтрымлівае маральна: “Грошай няма, але вы трымайцеся”. А другую (3%) – матар’яльна. Гэтыя 3% і ёсьць сама ўлада: чыноўнікі, чэкісты і афэліраваны зь імі буйны бізнэс (у т.л. г. зв. “алігархі”).
Менавіта на іхнюю карысьць была пераразьмеркавана дзяржаўная маёмасьць. Менавіта ім прадастаўлена магчымасьць беспакарана красьці з бюджэта і непасрэдна ў грамадзян, а таксама разнастайныя ільготы і прывілеі. Вось гэтыя 3% — і ёсьць сапраўдны рэйтынг улады. Гэтыя людзі рацыянальна матываваныя яе падтрымліваць. Астатнія робяць гэта насуперак уласным інтарэсам, пад узьдзеяньнем маніпулятыўнай прапаганды. Менавіта іх кормяць казкамі пра ворагаў, што атачылі краіну і робяць замах на яе нечувальныя багацьці і крыштальную маральную чысьціню. Менавіта для іх рысуюць мульцікі пра міфічную звышзброю. Менавіта іх штодзённа супакойваюць з экранаў тэлевізараў, маўляў, “нам нялёгка, затое ўкраінцам яшчэ горш, радуйцеся, у вас адна карова здохла, а ва ўкраінскага суседа – дзьве”. Самае сумнае, што многія радуюцца…
А ў гэты час іх працягваюць абрабоўваць усё тыя ж 3% выгоданабывальнікаў пуцінскага рэжыма.
Ігар Эйдман Крыніца: Фэйсбук.