Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ”

Паважаныя землякі, дарагія Беларусы!

Сёньня 25-ы Сакавік — вялікае нацыянальнае сьвята — Дзень Волі, 103-я гадавіна аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Горача віншую ўсіх нас. Няхай ідэалы 25-га Сакавіка нязгасна сьвецяць нам усім і вядуць да перамогі над крамлёўскім ворагам, цемрай і здрадай на нашай зямлі, якія нішчаць яе і глумяць народ.

Уздымем вочы ўгару і адчуем, што лёс народа запісаны ў Небе. Ён вечны, і будучыня будзе за намі, бо сам Гасподзь беражэ Беларусь на шляху праз пакуты і даў нам свой Сьцяг, абмыты нявіннай крывёй. Беражэм яго! За ім праўда і наша гісторыя, і наша перамога над злом.

Яшчэ не настаў час, каб “выйсьці шчыльнымі радамі”. Але гэты дзень набліжаецца. І дзеля гэтага будзьма сьмелымі, разумнымі і абачлівымі, сьвяткуючы ў час вар’ята і маскоўскай чумы. Беларусы ведаюць, што трэба рабіць.

Хай ласка Гасподняя стане над Беларусяй!
Слава Айчыне!
Жыве Беларусь
!

25 Сакавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

25/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ІМІТАЦЫІ

Глупству няма мяжы. Новая прамаскоўская квазі-апазыцыя (газпрамаўскага кшталту) заклікае грамадзтва галасаваць за дыялог з Лукашэнкам і адзначыцца аб гэтым у Сеціве, а бізнэсовая канторская інтэрнэт-платформа “Голас” ужо пачала падлічваць аматараў дыялогу.

Лукашысцкі рэжым, які валодае палітычнай ініцыятывай, паўнатой улады, рэпрэсіўнымі сродкамі і магчымасьцямі, зразумела, на гэта не зьвяртае ўвагі, бо пабуджальнікі да дыялогу ёсьць у яго разуменьні палітычныя паражэнцы; другое — не ўяўляюць самастойнай палітычнай сілы, ня маюць рэальнай структурнай арганізацыі і ня маюць рэсурсаў, бо існуюць на падтрымку заходніх дапамаговых арганізацыяў. Далей...

23/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ ВОЛІ

Складваецца нядобрая сітуацыя ў сувязі з сьвяткаваньнем Дня Волі 25 Сакавіка.
Зыходзячы з тактычных інтарэсаў, у абставінах рэпрэсіўнай антыбеларускай вайны, публічнае сьвяткаваньне Дня Волі з выхадам на вуліцы трэба было адкласьці, прадбачліва зьмяніць форму сьвята.

Грамадзтва не падрыхтаванае яшчэ да моцнага масавага выступу ў гэты дзень. Выхад на вуліцу (ня важна, у якой форме) будзе не своечасовы і можа даць повад карнаму рэжыму пачаць пагром беларусаў. Менавіта на гэта разьлічвае рэжым. Задзейнічаны ўсе карныя сілы.

У вайне вельмі важна правільна скарыстаць час, накапіць сілы, зьберагчы армію дзеля рашучай перамогі ў будучыні. Наша армія — гэта наш народ. Далей...

22/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Змена Канстытуцыі ‒ шлях да страты Незалежнасьці

https://www.youtube.com/watch?v=le2XBfQs4cM

16/3/2021 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯЕ: Напамін аб чужой прапагандзе

(Зацемка для сяброў КХП-БНФ)

Расейская прапаганда нянавісьці супраць Беларускага Адраджэньня і маёй асобы працягваецца ўжо 32 гады з дня ў дзень. У час змаганьня з рускім камунізмам лічылася, што подлы ўзровень — гэта характэрнасьць камуністычнай антымаралі і ідэалёгіі. Наступны час паказаў, што камунізм тут мала значыў. У аснове антыбеларускай прапаганды была і ёсьць руская імпэрская нянавісьць да ўсіх народаў, але да беларусаў, украінцаў, палякаў — асасабліва як да непасрэдных і цывілізацыйна вышэйшых сьведкаў маскоўскай агрэсіўнай тыраніі ды нізкага становішча грамадзтва. Далей...

7/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПАЗЬНЯК: КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-6)

6. Аб гібрыдах

У стратэгічных пытаньнях суверэннай дзяржаўнай будучыні Беларусі, практычна, няма істотнай розьніцы паміж пазыцыямі лукашысцкай антынацыянальнай палітыкі і рыторыкай актывістаў электаральнай газпрамаўскай апазыцыі, якая ўтварылася на выбарах 2020 года. Вакол Ціханоўскай і Латушкі зьяўляюцца людзі невядомыя і “ні адкуль”, разыгрываюць ролю апазыцыянераў, езьдзяць у Маскву, вядуць “палітычныя” размовы ў кавярні Лубянка, даюць інтэрв’ю аб “Белоруссіі” і т. п. Далей...

4/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК. КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-6)

5. Наканаваньне саўка (эсэ)

Ёсьць зьявы, цалкам зразумелыя чалавеку, відавочныя і прагназуемыя ў існаваньні. І тым ня менш, яны працягваюць зьдзіўляць, насуперак розуму выклікаюць эмоцыі зьдзіўленьня.

Такой зьявай для мяне зьяўляецца “савок”, савецкі чалавек, згрупаваны ў грамадзтва. У 90-х гадах мы, дэпутаты Незалежнасьці, да драбніц ведалі неадэкватнага, крыклівага, закамплексаванага і сканцэнтраванага на нянавісьці дэпутата Лукашэнку. Ніхто й падумаць ня мог, што гэты каснамоўны малакультурны крыкун будзе кіраўніком улады ў краіне і рэалізуецца катам нацыі. Далей...

3/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-5)

4. Найвялікшая страта ў культуры

За 26 гадоў антыбеларускага рэжыму Беларусь пацярпела вялікія страты ў мастацтве, літаратуры і ў гуманітарнай культуры.

Найвялікшай стратай, якая сталася нядаўна, — гэта катастрофа, якую немагчыма было ўявіць, — ліквідацыя сакральнай зоркі беларускага мастацтва, альфы беларускай нацыянальнай культуры — трупы Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Цяперашняе грамадзтва, прыніжанае за 26 гадоў зьдзеку над нацыяй, нават не разумее, што сталася. Далей...

27/2/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ГАНАРОВЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПРАЕКТ

Інфармацыя ад Зянона Пазьняка, Facebook

5-га лютага на гэтай Старонцы ФБ я пісаў пра праект устаноўкі бронзавых бюстаў нацыянальных герояў Беларусі Андрэя-Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага ў Нью-Ёрку ля Беларускага Праваслаўнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага і пра грамадзкі збор грошай на выраб і ўстаноўку твораў.

Бюсты ўжо гатовы і адлітыя. Скульптар Гэнік Лойка. Вобразы на высокім мастацкім узроўні. Сабрана больш траціны патрэбнай сумы. Далей...

26/2/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-5)

3. Ілюзіі і рэальнасьць

Мэтадычна зьяўляюцца эйфарычныя разважаньні людзей у стане ілюзій аб тым, што вось-вось (можа, ужо вясной) бандыцкі рэжым упадзе і народ стане вольным. Пры гэтым абавязкова жуецца памылковае і шкоднае сцьвярджэньне аб раптоўным стварэньні беларускай нацыі ў 2020 годзе, аб тым, што гэта будзе небывалая нацыя ўсіх грамадзян без увагі на сацыяльныя падзелы і нацыянальныя асаблівасьці, на мову, рэлігію і т. п. лявацкая рыторыка. І ўсе разам, маўляў, зьяднаюцца, створаць такую салідарную нацыю ды й перамогуць антыбеларускі рэжым. Далей...

25/2/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-5)

2. Гульня ў напарстак

Зноў прагучэла Ганна Канапацкая. Трэба разумець, што на лукашысцкі сход яна магла быць дапушчана толькі рашэньнем Лукашэнкі, толькі ў якасьці госьця з магчымасьцю выступіць толькі ад мікрафона і пры адключанай трансьляцыі. Далей...

24/2/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-5)

1. Стварэньне дзьмутых фігур

Працягваецца мэдыйная прапаганда па стварэньні з В. Бабарыкі вялікага палітыка, любімца беларускага народа і магутнага “апанэнта” Лукашэнкі, якога Лукашэнка нібы та найбольш баіцца. Хвальцы — публіка аднародная: найбольш журналісты (што ня дзіўна) і тэарэтыкі ад палітыкі. (Пра агентуру Масквы нават не ўспамінаю.) Натуральна, ніхто зь іх ня кажа (быццам ня чулі), што Бабарыка — крэатура Крамля (праз Газпрам) і што асабіста Пуцін спрычынены да газпрамаўскага праекту. Далей...

22/2/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Як ставіцца да “Усебеларускага народнага сходу”? (10-02-2021)

10/2/2021 › Навіны

Камэнтаваць


АБ ДЗЕЯНЬНЯХ

Пайшла прпаганда (найбольш з боку “Нэксты”) што беларусы павінны масава выйсьці з пратэстам супраць лукашысцкага “Народнага сходу” і ўдарыць па рэжыму. Гэтая інфармацыя разгледжана кіраўніцтвам Партыі. Сябрам партыі катэгарычна не раім выходзіць на правакацыйны і абсурдны “пратэст” супраць “сходу”. Абсурдны, бо “сход” неканстытуцыйны, ня мае законнага значэньня. Пратэстны выхад несвоечасовы, прывядзе да дрэнных вынікаў

Тым ня менш да пагаршэньня бяспраўя трэба быць гатовымі (бо грамадзтва некіруемае і пэўныя групы выйдуць). Паказьнікам нядобрых вынікаў ёсьць паводзіны так званых “дэмСМІ”, якія ў гэтай сітуацыі схавалі ацэнку “сходу”, зробленую нашай Партыяй яшчэ ў сьнежні мінулага года і пацьверджаную нядаўна.

8 лютага 2021 г. Зянон Пазьняк

9/2/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Датычна лукашысцкага «сходу»

Цяперака назіраецца чарговая агентурная «хвалька» супраць нашай партыі КХП-БНФ. Хіхікаюць наконт лукашысцкага «Усебеларускага народнага сходу», маўляў, мы «апошняя партыя», ці заказалі білеты на сход і т. п. (узровень, канешне…)
Тым ня менш у сувязі з «хвалькай» зьмяшчаю тут для веданьня людзям афіцыйны ліст КХП-БНФ у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Далей...

3/2/2021 › Навіны

Камэнтаваць


Спачуваньне сябру

У Зьміцера Тычыны, сябра КХП-БНФ з Салігорску, 24 студзеня 2021 года з прычыны ракавай хваробы памерла жонка Алена.
Выказваем шчырыя спачуваньні.

Кіраўніцтва і сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

25/1/2021 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАРАЗІТЫ

(Ліст да сяброў народнай партыі КХП-БНФ)

Усё што не нацыянальнае, але выступае пад выглядам нацыянальнага дзеля дасягненьня пабочных альбо супроцьлеглых мэтаў, усё гэта рана ці позна прыходзіць да маразму. Нядаўна група вакол Ціханоўскай зьмясьціла ў Сеціве пад яе подпісам заклік да міжнароднай супольнасьці адзначыць 7-га лютага дзень салідарнасьці зь Беларусяй флэшмобамі і дэманстраваць беларускія нацыянальныя сімвалы, якія, згодна іхняга тэксту, — гэта белае і чырвонае сэрцы. Далей...

23/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КРАМЛЁЎСКІЯ ПАВОДЗІНЫ

Розыгрыш з шэрым Навальным (у дадзеным выпадку тыповы сьмяртэльны гэбоўскі розыгрыш) разьлічаны на запраграмаваны вынік: КГБ у Расеі мусіць застацца пры ўладзе.

Стварэньне альтэрнатывы самым сабе прыдумана яшчэ ў рускай царскай жандармэрыі за часы змаганьня з рознымі сацыялістычнымі рэвалюцыянерамі і антыцарскімі партыямі. Савецкі КГБ зрабіў тое правілам. Гэбоўскія розыгрышы ў змаганьні за ўладу звычайна сьмяротныя. Трупы непазьбежныя. Ідзе барацьба за ўладу ўнутры карпарацыі. Далей...

23/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: “ЦІ ЁСЬЦЬ БОГ”

У сацыяльнай мэнтальнасьці беларуса першасным чыньнікам камунікацыі зьяўляецца пазнаньне канкрэтнага чалавека. Беларус ня стане адразу дэманстраваць сябе, пакуль не пазнае, зь кім мае справу. Гэтая якасьць амаль стоадсоткава праяўлялася ў сялянстве, гэта значыць у першаступенным этнічным асяроддзі і найбольш традыцыйнай частцы соцыюма.

Такую асаблівасьць душы беларуса адзначыў, між іншым, наш амэрыканскі прыхільнік Джон Кунстадтэр, які мае сантымэнты да беларусаў і кожны год прыязджае ў Беларусь, каб падарожнічаць па вёсках, па Палесьсі, па Браслаўшчыне ды Меншчыне, пагаварыць па-беларуску ды паслухаць і пафатаграфаваць людзей. Ён знайшоў у Беларусі тое, чаго няма ўжо ў Амэрыцы і што ёсьць скарбам душы (удакладняць ня буду). Далей...

17/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. Прэзэнтацыя Альманаху Беларус-2020

https://www.youtube.com/watch?v=c201Ha5HTK8

11/1/2021 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2025
П А С Ч П С Н
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2025