Інфармацыя ад Зянона Пазьняка, Facebook
5-га лютага на гэтай Старонцы ФБ я пісаў пра праект устаноўкі бронзавых бюстаў нацыянальных герояў Беларусі Андрэя-Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага ў Нью-Ёрку ля Беларускага Праваслаўнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага і пра грамадзкі збор грошай на выраб і ўстаноўку твораў.
Бюсты ўжо гатовы і адлітыя. Скульптар Гэнік Лойка. Вобразы на высокім мастацкім узроўні. Сабрана больш траціны патрэбнай сумы.
На жаль, шмат беларусаў не змаглі прыняць ўдзел у ахвяраваньнях, бо зборачная (краўфандынгавая) платформа разьлічана на абмежаваную колькасьць краін. Не змаглі ўдзельнічаць ў зборцы беларусы з Польшчы, Чэхіі, Ізраіля, Славакіі, Эстоніі, Латвіі, Летувы, Украіны, Расеі, Беларусі і іншых краінаў.
У сувязі з гэтым маю прапанову. Калі хто зь беларускіх патрыётаў гэтых краін хацеў бы дапамагчы ў ажыцьцяўленьні гэтага ганаровага нацыянальнага праекта, той можа прыслаць даравізну праз “Western Union” альбо “MoneyGram” непасрэдна на імя каардынатара праекту старасты Сабора сьв. Кірылы Тураўскага спадара Аляксандра Хомчанкі ( Aleksandr Khomchenko ). Электронная пошта: ; мабільны тэлефон : + (1) 347-598-7999 (Можна тэлефанаваць праз “Viber”, “WhatsApp”, “Telegram”. ) Заўвага: зьвярнуць увагу на правільнае напісаньне імя і прозьвішча адрасата — Aleksandr Khomchenko.
Дадатковая інфармацыя: Лінк зборкі ў Сеціве: Fundraiser by Sergei Kudzelich : Усталяванне бюстаў Нацыянальных Герояў Беларусi https://www.gofundme.com/…/installation-of-busts-of…
Усе прозьвішчы фундатараў будуць выпісаны ў памятнай табліцы Сабора.
Прасіў бы таксама прыхільных да гэтай справы людзей шырэй распаўсюдзіць гэтую інфармацыю.
З павагай Зянон Пазьняк, 25 люты 2021 г.