Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (14-17 жніўня 2006 г.)

14 жніўня ў міліцыю расейскага горада Таганрога прыбегла жанчына. Яна паведаміла, што яе муж абвешаўся гранатамі і зачыніўся ў кватэры з двума іхнымі малымі дзецьмі. Далей...

18/8/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (6-13 жніўня 2006 г.)

6 жніўня шклоўскі рэжым абвясьціў агульны збор для сваіх замежных дыпляматычных і гандлёвых прадстаўнікоў. Радыё і БТ перадавалі маналёгі галоўнага начальніка і ягонай агентуры. Усе распавядалі пра посьпехі на міжнароднай арэне: адзін прадаў недзе 17 трактараў, другі за морам падпісаў пагадненьне з нейкімі экзотамі.
Далей...

15/8/2006 › Актуаліі

 


“Яны адпомсьцяць за ўсіх пакутнікаў”.

Пра тое, наколькі зьмянілася жыцьцё ў Беларусі за апошнія дванаццаць гадоў, піша ў сваім лісьце на “Свабоду” Мікола Канаховіч з Пружанаў. Далей...

10/8/2006 › Актуаліі

 


Падзеі і факты (1-3 жніўня 2006 г.)

2 жніўня МЗС Польшчы выступіў з плянам праграмы па спрыяньні легальнай працы замежных рабочых у Польшчы. Далей...

5/8/2006 › Актуаліі

 


Падзеі і факты 25-31 ліпеня 2006 г.

У чарговы раз імпэрыя актывізавала агрэсію супраць невялікай суседняй дзяржавы. У 20-х чыслах ліпеня маскоўская агентура (пададзеная расейскай прапагандай як “сванскіе повстанцы”) захапіла Кадорскі горны раён сувярэннай Грузіі і абвясьціла, што не падпарадкваецца тбіліскаму ўраду. Далей...

1/8/2006 › Актуаліі

 


Падзеі і факты (20-24 ліпеня 2006 г.)

Маштабны праект Лубянкі па гэбізацыі ўсяго праваслаўнага сьвету пачаў даваць першыя шчыліны. Адзін з біскупаў РПЦ у Англіі заявіў, што ён і ягоная епархія пераходзяць з маскоўскага ў канстанцінопальскі патрыярхат. Далей...

25/7/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (12-18 ліпеня 2006 г.)

12 ліпеня ў цэнтры Масквы адбываўся моб-шмоб (вядомая сваёй бязглуздасьцю дзея, якую апошнім часам шмат паўтаралі на вуліцах Менска падстаўныя “апазыцыянэры”). Далей...

20/7/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (4-8 ліпеня 2006 г.)

Адзін з папулярнейшых лёзунгаў разьвітога фэадалізму вызначаў строгую герархію падпарадкаванасьці сярэднявечнага грамадзтва: “Васал майго васала – ня мой васал”. Далей...

11/7/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (27-30 чэрвеня 2006 г.)

27 чэрвеня сёлета споўнілася 50 гадоў з дня пачатку рабочага антыкамуністычнага паўстаньня ў Познані. Пасьля сьмерці Сталіна (1953 г.) працягвалася гьніеньне прамаскоўскіх марыянэткавых рэжымаў у Эўропе і Азіі. Але народы не хацелі ўжо цярпець падстаўную хунту крамлёўскіх наймітаў. Далей...

10/7/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (14-19 чэрвеня 2006 г.)

14 чэрвеня тры “прэзыдэнты” прамаскоўскіх марынэткавых рэжымчыкаў – Прыднястройя, Абхазіі і Паўднёвай Асэціі – сабраліся і падпісалі пагадненьне аб стварэньні “ваеннага саюзу”. Далей...

20/6/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (1-9 чэрвеня 2006 г.)

Беларусы старэйшага пакаленьня памятаюць, як у нашых школках часоў нямецкай акупацыі ў клясах вісеў партрэт тав. Гітлера, як настаўніцтва вымушана было згадваць “дарагіх вызваліцеляў” і г.д. Падобныя ўспаміны будуць і ў сёньняшніх чачэнскіх школьнікаў.
Далей...

13/6/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (28-31 траўня 2006 г.)

28 траўня адбыўся чарговы “день погранічніка”. У Маскве і па ўсёй Расеі рознага ўзросту мужчыны выходзілі на вуліцы ў зялёных картузах. Яны даволі хутка напіваліся, пачыналі біцца паміж сабой і з “непагранічнікамі”. Далей...

2/6/2006 › Актуаліі

 


Беларускі жывапіс у Брукліне

Крок за крокам абнаўляецца гістарчны будынак беларускай царквы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Далей...

22/5/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (18-19 траўня 2006 г.)

Арміі балтыйскіх рэспублікаў адразу пасьля абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці ў 1991 г. апрануліся ва ўніформы паводле эўрапейскага ўзору, выкінуўшы на сьметнік расейска-савецкую кірзу і парцянкі. Далей...

21/5/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (12-17 траўня 2006 г.)

12 траўня расейскія СМІ радасна паведамілі пра 4-ты сабор так званай “зарубежной РПЦ”, які завяршыўся ў Сан-Францыска. Біскупы з нямецкім і амэрыканскім акцэнтам выказвалі “удовлетвореніе” з нагоды “блізкого воссоедіненіе в одну церковь”. Далей...

17/5/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (9-10 траўня 2006 г.)

Ужо 10 траўня расейскія СМІ шумнулі ў грамадзтва “сэнсацыйнае паведамленьне” пад тытулам “Белорусская оппозиция обещает Лукашенко тотальный флэш-моб”. Трымці, дыктатура, цяпер цябе зусім затуркаюць-зашугаюць карнаваламі, хэпэнінгамі, сьвістулькамі, джынсовымі шматамі і іншымі забаўкамі. Далей...

10/5/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (1-6 траўня 2006 г.)

Чырвоная рэстаўрацыя крочыць “семимильными шагами” па расейскай імпэрыі. “Красный первомай” у чарговы раз разгарнуўся ад Камчаткі да Калініграду. Далей...

7/5/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (27-30 красавіка 2006 г.)

27 красавіка Дзярждума ў поўным складзе зьявілася ў Пецярбурзе. Упершыню цікава было паслухаць папярэдні маналёг Жырыноўскага. Далей...

30/4/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (22-25 красавіка 2006 г.)

22 красавіка ў маскоўскім мэтро на станцыі “Пушкінская” некалькі армянскіх юнакоў зьбіраліся ўвайсьці ў вагон цягніка, каб паехаць на сьвяткаваньне Вялікадня. На іх напала банда мясцовых “православных ребят” у чорнай вопратцы, чорных ботах і з голенымі галовамі. Далей...

27/4/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (20-21 красавіка 2006 г.)

21 красавіка Лукашэнка сустракаўся ў Менску з міністрам гандлю Ірана Мір-Казэмі. За шумавіньнем гандлёвай статыстыкі беларусы пасьпелі заўважыць галоўнае. Цытуем пэрса з такім мірным прзьвішчам: “Адзначаем агульнасьць падыходаў ня толькі ў палітычнай, але і ў эканамічнай і навукова-тэхнічнай вобласьцях”. Далей...

21/4/2006 › Актуаліі

 


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2024
П А С Ч П С Н
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024