![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Факты і падзеі (24-28 верасьня 2007 г.)
24 жніўня расейскія СМІ пераможна зашумелі. Спэцгрупа атакавала ў Грозным кватэру і забіла аднаго чалавека. Гэты чалавек (якога жыхары назвалі “снайпэр”) на працягу некалькіх месяцаў трапнымі стрэламі адстрэльваў апранутых у форму міліцэйскіх афіцэраў і чыноў расейскай арміі. 2/9/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (16-21 жніўня 2007 г.)
У сярэдзіне жніўня на расейскіх дзяцей абрынулася бяда адразу ў некалькіх рэгіёнах імпэрыі. Сотні дзяцей атруціліся няякаснай ежай у дзіцячых лягерах у Стаўрапольскім краі і Наўгародскай вобласьці. У Хабараўскім краі лютуе эпідэмія мінінгіта. Вясёлы Пуцін катаецца на кані ў Туве разам з князем Манака і пасылае ў палёт стратэгічныя бамбавікі з ядзернай зброяй. Для імпэрыі “всё в порядке”, “всё ідёт своім чередом”. 21/8/2007 › Актуаліі Прэс-рэліз (8-14 жніўня 2007 г.) “Нікто не забыт – нічто не забыто”… Усе памятаюць гэты энэргічны дэвіз савецкіх часоў, прысьвечаны даўняй вайне. Цяпер у Расеі не да той вайны, ідуць новыя войны, прафэсіяналы запісваюцца ў карніцкія атрады, каб “срубіть деньжат”, расейская моладзь актыўна хаваецца ад ваенкаматаў, каб выжыць. 14/8/2007 › Актуаліі Прэс-рэліз (2-4 жніўня 2007 г.) У Крамлі 2 жніўня гаварылі пра Далёкі Усход. Рэй вёў прэм’ер Фрадкоў, надзвычай вясёлы і жвавы (нібыта вырашыў усе ўсходнія праблемы і падводзіў аптымістычныя вынікі). 4/8/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (30-31 ліпеня 2007 г.)
У сувязі з сэзонам адпачынкаў беларускія працоўныя паспрабавалі выкарыстаць сваё сяброўства ў афіцыйных прафсаюзах. Яны зьвярнуліся да парторгаў па пуцёўкі ў санаторыі. Але аказалася, што пуцёвак проста няма. Іх распаўсюдзілі (з прафсаюзнымі скідкамі і без) на неабсяжных прасторах братэрскай Расеі. 1/8/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (20-29 ліпеня 2007 г.) “Родіна-мать” завальваецца ў Дняпро. 20 ліпеня ўкраінскія СМІ паведамілі пра катастрафічны стан скульптурна-музэйнага комплексу на беразе Дняпра ў Кіеве. 29/7/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (11-16 ліпеня 2007 г.) Ноўгарад Вялікі перахапіў эстафэту ў Цьверы. Старажытныя расейскія гарады (разгромленыя дашчэнту і акупаваныя крыважэрнай Масквой у 15 стагоддзі) сталіся аб’ектам перадвыбарчай рэклямнай чысткі мясцовай адміністрацыі. 16/7/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (7-10 ліпеня 2007 г.)
У эстонскіх памежнікаў шмат працы. 7 ліпеня памежны атрад на рацэ Нарва назіраў за тым, як на расейскім беразе напівалася і галёкала кампанія “русскіх ребят”. Потым адзін зь іх распрануўся і паплыў на эстонскі бераг. 10/7/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (2-5 ліпеня 2007 г.) 2 ліпеня вернікі з усяе Беларусі прыбылі ў Будслаў на сьвята Будслаўскага абраза Маці Божай. Знакаміты касьцёл ня мог зьмясьціць усіх вернікаў. Як і штогод, імша і казаньні (па-беларуску!) адбываліся на плошчы і полі вакол касьцёла. 6/7/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (26-29 чэрвеня 2007 г.) 26-28 чэрвеня вялікая дэлегацыя “аб’яднанай апазыцыі” езьдзіла ў Берлін. Здаецца, няма чаму зьдзіўляцца. У меньшым і большым складзе гэтая публіка рэгулярна наладжвае ваяжы на Захад і ў Маскву. 3/7/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (22-23 чэрвеня 2007 г.) 22 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся ля магілы вялікага беларуса Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менску. Да грамады далучылася шмат моладзі. 23/6/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (19-20 чэрвеня 2007 г.) 19 чэрвеня у паштовыя скрынкі грамадзянаў сталіцы былі раскіданы газэткі-лісткі пад тытулам “За свабоду!” (надрукаваныя ў друкарні “Нева” у Пецярбурзе). 22/6/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (12-18 чэрвеня 2007 г.) 12 чэрвеня Расея гуляла “вдоль по Пітерской, да по Тверской…” Імпэрыя сьвяткавала “День Россіі”. Паводле расейскіх СМІ найбольш любяць Расею ў Чачэніі. 19/6/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (1-3 чэрвеня 2007 г.)
Расейскія падстаўныя навучыліся ў менскіх падстаўных. Памятаем, як нядаўна Мілінкевіч і ягоная каманда зьвярталіся з “ніжайшімі пріглашеніямі” да Лукашэнкі, заклікалі яго паўдзельнічаць у “дне народного едінства” 25 сакавіка і ў “чарнобыльскім шэсьці” на Бангалёр 26 красавіка. Разумныя людзі яшчэ раз пераканаліся, што гэта за псэўдаапазыцыя і каму яна служыць. 3/6/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (26-28 траўня 2007 г.)
Нават маскоўская міліцыя і пракуратура слухаюць яго з разьзяўленым ротам. 18-гадовы “русскій парень” Артур Рыно ужо каторы дзень распавядае ў падрабязнасьцях пра тое, як ён з сябрам Скачэўскім забіў у Маскве 37 чалавек. 29/5/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (15-20 траўня 2007 г.)
15 траўня МЗС Украіны грэбліва адмовіўся ад “нулявога варыянта”, прапанаванага МЗС Расеі. 21/5/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (11-14 траўня 2007 г.)
11 траўня гарадзкая рада Львова прагаласавала за дэмантаж савецкіх помнікаў (з 56 зарэгістраваных дэпутатаў 50 прагаласавалі “за”). Ініцыятарамі рашэньня выступілі нацыяналісты з аб’яднаньня “Свабода”. 15/5/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (6-7 траўня 2007 г.)
Пасьля першамайскіх сьвятаў пажылыя жыхары Беларусі і інваліды пайшлі ў паліклінікі і аптэкі па лекі. Аказалася, што рэжым (за які столькі разоў яны галасавалі і якім бясконца захапляліся) адмяніў ільготы. 8/5/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (26-27 красавіка 2007 г.)
Працягваецца крымінальная сага крамлёўскага сынка ў Лёндане. Брытанская карпарацыя навінаў ВВС паведаміла новыя факты з лёнданскай дзейнасьці Пеці Жукава, 24-гадовага сына віцэ-прэмьера ўраду Расеі А. Жукава. 27/4/2007 › Актуаліі Факты і падзеі (20-25 красавіка 2007 г.)
На Радыё Свабода 20 красавіка выступіў Г. Балбатоўскі, нам. дырэктара Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санітарна-курортным лячэньні насельніцтва. 25/4/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры:[ Усе сябры ] Hosted by byelarus.com Лічыльнік:
|
Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 20002007 |
