Па крыжыку безбожнікам.

4 ноября 2008 г.

Актуаліі

19 кастрычніка цікавая зьвестка прышла з бананава-чырвонай Кубы, аднаго з апошніх бастыёнаў марксізма-ленінізма. Там упершыню за ўсю гісторыю краіны быў урачыста адкрыты першы будынак РПЦ. Маскоўскія бацюшкі пацелі ў расшытых золатам строях, махалі кадзіламі каля кастраўскага палітбюро, якое ў поўным складзе зьявілася на інаўгурацыю “форпоста православія”. Раней з такой помпай на няшчаснай выспе адсланялі помнікі Леніну і ўручалі кіраўніцтву падарункі ад атэістычнага Крамля. Цяпер у Крамлі – спрэс навернутыя ў РПЦ лубянцы. І падарункі зьмяніліся. Начальнік РПЦ Алексій ІІ перадаў у Гавану, а ягоныя пасланцы ўручылі “православные ордена” Фідэлю і Раулю Кастра “за большой вклад в дело…” Такой кур’ёзнай падзеі таксама не было ў гісторыі краінаў. Янка Базыль