Прэс-рэліз (20-24 кастрычніка 2007 г.)

25 октября 2007 г.

Актуаліі

20 кастрычніка быў зьдзейсьнены акт вандалізму ва Украіне. Трое маладых актывістаў расейскага “Евразійского союза молодёжі” ускараскаліся на гару Гавэрла ў Івана-Фрнкоўскай вобласьці. Яны зьнішчылі там выявы дзяржаўных сьцяга і гэрба Украіны, а таксама памятную шыльду. Спэцслужбы Украіны апэратыўна высьветлілі імёны вандалаў, якія схаваліся ў Расеі. Урад Украіны абвясьціў пэрсонай нон грата маскоўскага генсека гэтага “саюза” А Дугіна. Калі ў краіне існуе сапраўдная нацыянальная ўлада, то вандалы адлоўліваюцца вельмі апэратыўна.

24 кастрычніка ў Маскве абвясьцілі пра “поўную” (але пакуль яшчэ не “окончательную”) перамогу пуцінскага капіталізма-камунізма. Памошчнік Пуціна Ігар Шувалаў выступаў на паседжаньні Амэрыканска-расейскай дзелавой рады і сказаў сярод лічбаў і статыстычных выкладак: “В этом году мы будем иметь темпы роста ВВП небывалые… Растёт уровень жизни населения…” Беспардонная хлусьня ідзе трыюмфальным шэсьцем па перадвыбарчай Расеі пасярод народнай галечы, жудаснай крымінальшчыны і ўзбагачэньня гэбоўскіх элітаў.

Расейскія СМІ паведамілі пра “цяжкасьці” з выканананьем дзяржаўнай праграмы “перасяленьня суайчыньнікаў з замежжа ў Расею”. Праграму абвясьцілі пад барабанны бой у сьнежні 2006 г. На працягу наступнага часу штомесяц у рамках гэтай праграмы вярталіся ў імпэрыю роўна па два суайчыньнікі (!). Кажуць, што яшчэ тры тысячы напісалі заявы. Дарэчы, большасьць суайчыньнікаў рвецца ў заходнюю Калінінградскую вобласьць. У Сібір і галодныя рэгіёны эўрапейскай часткі ехаць “няма дурных”. Дарэчы Масква і Пецярбург заявілі, што ня будуць прымаць суайчыньнікаў (яшчэ адно “няма дурных”, толькі з адваротнага боку). Правал праекта вяртаньня расейцаў у Расею – сур’ёзны сімптом агульнага правалу Расеі. Як тут ня ўспомніць нядаўні панэгірык ад думскага начальніка Грызлова: “Путин – это Россия, Россия – это Путин”.

Апошнім часам у псэўдаапазыцыйным асяроддзі актыўна культывуецца “электаральная” тэма. Наперадзе зьезд групоўкі В. Вячоркі (народ называе яе трапна – псэўда-БНФ). У сувязі з гэтым В. Івашкевіч заявіў пра сваё балатаваньне на пасаду старшыні гэтай групоўкі. Журналісты ўхапіліся за “сэнсацыю”, разгарнуліся тэарэтызаваньні і прагназаваньні. На наш погляд, усё гэта ад нячысьціка. Ніхто нікога на пасадзе “лідэра” у гэтай групоўцы замяняць ня будзе. В. Вячорка цалкам задавальняе псэўдаапазыцыйны эстэблішмэнт, ён ідэальна засвоіўся з роляй ценявога падпявалы сапраўднага начальніка “аб’яднанай дэмакратыі” камуніста С. Калякіна. У параўнаньні з шэрым і банальным Вячоркам эпікурэец Івашкевіч выглядае арыгіналам. Яны побач — як чыноўнік з папачкай і адстаўны гусар тыпу гогалеўскага Наздрова. Івашкевіч мог бы ўнесьці ў псэўдаапазыцыю залішні шум і непатрэбную валтузьню – а гэтага вельмі не хацелі б рэжымныя гаспадары “мёртвых душаў” псэўдаапазыцыі. Палацавая рэвалюцыя ў чарговы раз не адбудзецца.

Янка Базыль