Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПРАМАСКОЎСКАЯ ПАЛІТЫКА МУСІЦЬ БЫЦЬ ЛІКВІДАВАНАЯ

Пасьля вымушанага рашэньня Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь” аб узяцьці на сябе абавязку і функцыі альтэрнатыўнага ўраду Рэспублікі Беларусь у сувязі з акупацыяй краіны і расейска-украінаскай вайной газпрамаўсака-прапуцінаская група зь Вільні тут жа ўзьняла на шчыт сваю палітычную вітрыну Сьвятлану Ціханоўскую.

Ціханоўская зноў пачала казаць пра сябе, што яна “представітель белорусского народа” і “гарант прав белорусов” і што яна, маўляў, стварае (цытата): “переходный кабінет на основе полномочій, данных мне белолрусскім народам” і т. п. фантазіі. Далей...

28/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК ЛІКВІДАВАЦЬ НЕБЯСЬПЕКУ

Ваенная кампанія Пуціна супраць Украіны зацягнулася. “Бліцкрыг” ня ўдаўся. Масква зажадала перамоваў. Яны адбудуцца на мяжы Беларусі і Украіны.

І вось тут пачынаецца небясьпечны пэрыяд. Псіхатып шэрага Пуціна збочаны і скасабочаны. Гэта відавочна. Калі амбіцыйную пасрэднасьць з малой душой загнаць у кут, яна можа таго не паражыць і пайсьці на крайнасьць. Гледзячы на паводзіны Пуціна, я не сумняваюся, што ў выключных умовах ён здольны рэалізаваць свае ядзерныя пагрозы, калі “все сдохнут, а рускіе пойдут в рай”. Далей...

28/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ

№3 ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ

Антыбеларускі рэжым і яго спэцслужбы сфармавалі на працягу лютага гэтага году мабільныя рэпрэсіўныя групы з гэбістаў, былых спэцназаўцаў, амонаўцаў, адстаўных элемэнтаў і іншых, узброілі іх і паставілі задачу выхопліваць падазроных элемэнтаў на ўчастках для галасаваньня. У выпадку супраціву — ужываць зброю.

Зразумела, што гэтыя “групы” выстаўленыя ў якасьці правакатараў, каб задзейнічаць супраць народу збройныя сілы (у тым ліку сілы акупантаў) і патапіць у крыві, пастраляць “экстрэмістаў-нацыяналістаў”. (Зважайма, што на двары акупацыя, вайна і акупантам “не да законаў”) Далей...

27/2/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ

№ 2 ХАПУН ПАСЬЛЯ РЭФЭРЭНДУМУ

Толькі што атрымана інфармацыя зь Беларусі.
Зафіксаваны загад Пуціна (Лукашэнка ўжо не распараджаецца) беларускім спэцлужбам і мабільным рэпрэсіўным атрадам, каб з тых, што прыйдуць галасаваць на рэфэрэндум, арыштоўвалі і хапалі маладых беларусаў ды завозілі ў ваенкамат. (Як трэба разумець, дзеля мабілізацыі і адпраўкі на бойню ва Украіну.)
Спэцыяльная перасьцярога бацькам. Паклапаціцеся пра вашых дарослых дзяцей.

26 люты 2022 г.
Зянон ПАЗЬНЯК

27/2/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ

№1 НЯ ЙДЗІЦЕ НА ФАЛЬШЫВЫ РЭФЭРЭНДУМ.
НЕ ПАДТРЫМЛІВАЙЦЕ ЗДРАДУ

Здраднік і нішчыцель беларускай нацыі Лукашэнка, які адчыніў дарогу расейскім акупантам і здаў Беларусь пад расейскую акупацыю, хоча заўтра, 27 лютага, правесьці незаконны рэфэрэндум аб увекавечваньні сваёй прамаскоўскай нелегітымнай ўлады.

Беларусы! Ня йдзіце на гэты рэфэрэндум. Тут пастка. Рэфэрэндумы пад час акупацыі і вайны не праводзяцца. Гэты злачынец Лукашэнка разбурыў Беларусь, зганьбіў наш народ, падтрымаў маскоўскіх агрэсараў, што напалі на братнюю Украіну. Далей...

27/2/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Беларусы, супраціўляйцеся акупантам!

Змагаемся!

https://www.youtube.com/watch?v=-rmqiTB2xUw

26/2/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Толькі барацьба

“Толькі партызанская барацьба і зьнішчэньне акупантаў” — Зянон Пазьняк

https://www.youtube.com/watch?v=CpwYCpkweKk

26/2/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ЗАЯВА БЕЛАРУСКАГА НАЦЫНАЛЬНАГА САКРАТАРЫЯТУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

У сувязі з акупацыяй Беларусі расейскім акупацыйным войскам; у сувязі з нападам расейскіх узброеных сілаў на Украіну і ў сувязі зь небясьпекай 3-й сусьветнай вайны Беларускі Нацыянальны Сакратарыят “Вольная Беларусь” бярэ на сябе адказнасьць за палітыку беларускага супраціву расейскім акупантам і выступае ў якасьці альтэрнатыўнага ураду змагарнай Рэспублікі Беларусь.

Мы заяўляем аб падтрымцы вольнай Украіны і яе барацьбы супраць расейскага агрэсара. Мы сьведчым, што расейскія акупацыйныя войскі зьявіліся ў Беларусі ў выніку агрэсіўнай палітыкі Масквы і ў выніку здрады і садзеяньня інтэрвентам з боку Аляксандра Лукашэнкі, улада якога не прызнаная беларускім народам і нікім на сьвеце, акрамя Расеі. Далей...

24/2/2022 › Навіны

Камэнтаваць


АДОЗВА ДА БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА

Крамлёўская кліка Пуціна акупавала Беларусь пад выглядам ваенных манеўраў, завезла на нашу тэрыторыю сваё войска, танкі, ракеты і самалёты, акупанты гаспадараць і робяць, што хочуць на нашай зямлі.

Сёньня, 24 лютага, а 4-й раніцы Расея напала на Украіну. Расейцы бамбардуюць ракетамі ўкраінскую ваенную інфраструктуру, аэрадромы і гарады. Расейскія танкі рушылі з Крыму і з усходу на Харкаў і Марыёпаль. Украінская армія бароніць сваю Айчыну. Украінцы гатовыя змагацца за сваю зямлю. Прэзыдэнт Украіны выдаў распараджэньне раздаваць зброю народу тым, хто здольны да абароны сваёй Радзімы. Далей...

24/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЖАЎНЕРЫ БЕЛАРУСІ

Сёньня (16-02-2022) “дэмсмі” надрукавалі матэрыял пра “усе” галадоўкі і ўсіх галадоўшчыкаў за часы прамаскоўскага рэжыму (мы іх разумеем). Не напісалі толькі (”выпадкова”, вядома) пра героя Беларусі, узнагароджанага за гераізм мэдалём Рады БНР — Сяргея Каваленку.

Сяргей Каваленка — вядомая асоба ў гісторыі беларускай барацьбы. 7-га студзеня 2010 года Сяргей адкрыта і дэманстратыўна вывесіў вялікі беларускі нацыянальны сьцяг на галоўнай навагодняй елцы горада Віцебска. Яго схапілі амапаўцы, жорстка зьбілі і кінулі за краты. У турме Каваленка аб’явіў галадоўку. Далей...

20/2/2022 › Навіны, Polski

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ТОЛЬКІ ЗБРОЙНАЯ БАРАЦЬБА БЕЛАРУСАЎ СУПРАЦЬ РУСКІХ АКУПАНТАЎ ПАКІНЕ БУДУЧЫНЮ БЕЛАРУСІ

ТОЛЬКІ ЗБРОЙНАЯ БАРАЦЬБА БЕЛАРУСАЎ СУПРАЦЬ РУСКІХ АКУПАНТАЎ ПАКІНЕ БУДУЧЫНЮ БЕЛАРУСІ

Пачынаючы з 17-га студзеня 2022 года Беларусь падверглася акупацыі расейскай ваеншчынай. Цяпер краіна цалкам акупавана. Акупанты праводзяць вайсковыя псэўдавучэньні (каб напалохаць Украіну) і ствараюць у Беларусі акупацыйную інфраструктуру, уводзяць кантрольны рэжым (праверка дакумантаў ва ўсіх беларусаў, што едуць самаходамі на дарогах), будуюць казармы і гарнізоны.

Захад робіць выгляд, што нічога не разумее і ня бачыць. З сур’ёзнай чэмбэрленаўскай упэўненасьцю заходнія палітыкі гавораць пра нібыта “манеўры” ў Беларусі, куды ўламаліся амаль дзьве расейскія арміі і армада збройнай тэхнікі з усёй Расеі. Далей...

15/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ТЫЯ, ШТО ЗАВОЧНА ЗДАЛІ БЕЛАРУСЬ, РОБЯЦЬ ВЫГЛЯД, ШТО НІЧОГА НЕ РАЗУМЕЮЦЬ

Пачынаючы з 17-га студзеня 2022 года Беларусь падверглася акупацыі расейскай ваеншчынай. Цяпер краіна цалкам акупавана. Акупанты праводзяць вайсковыя псэўдавучэньні (каб напалохаць Украіну) і ствараюць у Беларусі акупацыйную інфраструктуру, уводзяць кантрольны рэжым (праверка дакумантаў ва ўсіх беларусаў, што едуць самаходамі на дарогах), будуюць казармы і гарнізоны.

Захад робіць выгляд, што нічога не разумее і ня бачыць. З сур’ёзнай чэмбэрленаўскай упэўненасьцю заходнія палітыкі гавораць пра нібыта “манеўры” ў Беларусі, куды ўламаліся амаль дзьве расейскія арміі і армада збройнай тэхнікі з усёй Расеі. Далей...

13/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ВІДЭАВЫСТУПЫ, СНЕЖАНЬ 2021 - ЛЮТЫ 2022

Пазьняк - Расейскія акупанты займаюць нашыя гарады і мясцовасьці пад выглядам манёўраў уздоўж мяжы
https://www.youtube.com/watch?v=hgACRf1WdKI

4 люты, 2022 год. Зянон ПАЗЬНЯК, ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ ПРА РЭФЭРЭНДУМ
https://www.youtube.com/watch?v=OXrgLbRnoY4

Зянон Пазьняк, ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ, 8 люты 2022 г.
https://www.youtube.com/watch?v=H3sg4lYLxYQ

Зянон Пазьняк 15 снежань 2021 год (Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь”)
https://www.youtube.com/watch?v=b_rZyQOlkBc

13/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ

Гэты мой зварот да ўсіх беларускіх суполак, арганізацыяў, Інтэрнэт-старонак, таварыстваў, партый, згуртаваньняў і актыўных асобаў.

Адвечны вораг Беларусі ўламаўся ў наш дом. Гэта не манёўры. Гэта расейская акупацыя Беларусі і пагроза Украіне пад выглядам манёўраў. Калі не супраціўляцца і маўчаць — мы можам страціць дзяржаву і краіну.

Акупанты не пакінуць нашу зямлю, хіба часткова паказальна ад’едуць, пакінуўшы танкі, ракеты і зброю, каб імгненна вярнуцца, пакуль жыве іх сатрап.

Заклікаю ўсіх беларусаў замежжа выказацца пра расейскую інтэрвэнцыю і акупацыю Беларусі расейскім войскам, засьведчыць пратэст, патрабаваць спыніць расейскую інвазію і выдаліць акупацыйныя войскі зь Беларусі.

Патрыётам Беларусі ў Бацькаўшчыне прапаную пачаць партызанскую барацьбу з акупантам. Гэта вырашыць шмат.

Тэма акупацыі трэба каб гучэла кожны дзень на ўсіх беларускіх рэсурсах, ва ўсіх беларускіх арганізацыях і суполках.

Заклікаю быць гатовымі да стварэньня Беларускіх дабраахвотніцкіх аддзелаў за мяжой. Толькі барацьба з нашэсьцем зьберажэ нам будучыню Айчыны.
Жыве Беларусь!

8 люты 2022 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
(Ад Беларускага Нацыянальнага
Сакратарыяту “Вольная Беларусь”)

9/2/2022 › Навіны

Камэнтаваць


АКУПАЦЫЯ. ДЗЕНЬ 21-Ы

Расейскія акупанты займаюць нашыя гарады і мясцовасьці пад выглядам манёўраў уздоўж мяжы з Украінай. Расейскія войскі ўжо па ўсёй Беларусі. Няма іх пакуль што толькі на поўначы Віцебскай вобласьці.

Колькі жывой сілы акупантаў уламалася ў Беларусь пакуль што цяжка падлічыць. Тыдзень таму іх было 30 тысячаў. Вельмі шмат танкаў, ракетных установак, баявых машынаў пяхоты. На нашых аэрадромах ужо абселі дзясяткі сучасных ваенных расейскіх самалётаў і бамбавікоў. У Лунінцы і іншых месцах акупанты сталі будаваць казармы і дамы для афіцэраў. Далей...

9/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК. АКУПАЦЫЯ, “МУДРЫ ПУЦІН” І МАСКОЎСКІ БЛАТНЯК

Беларусь перажывае нашэсьце арды — маскоўскую акупацыю пад выглядам манеўраў. Армады расейскіх танкаў і ваенных машын на нашых дарогах. 23 студзеня Беларускі Нацыянальны Сакратарыят паведаміў пра гэта ўсяму сьвету. Сьвет маўчаў, і толькі цяпер нешта пачаў казаць.
Тым часам канторскія групнікі вакол Латушкі-Ціханоўскай пра захоп тэрыторыі Беларусі ня кажуць нічога. Яны гэтага ня бачаць і агітуюць людзей пайсьці на незаконны рэфэрэндум Лукашэнкі. Далей...

9/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон. ПРЫПАВЕСЬЦЬ АБ НЯВОЛІ

Пасьля доўгіх акупацыяў, пасьля доўгай няволі некалі вялікай краіны, пасьля доўгага вынішчэньня нацыі, мовы, гонару і свабоды заўсёды сярод страху, здрады, бяспамяцтва і аняменьня застаецца, жыве авангард незабыўных, нават вельмі маленькі. Але ў час буры, павароту і ўпадку прыгнёту ён здольны ахвярна здабыць для народа свабоду і волю для ўсіх. І тады ўсе вольна, шчасьліва ідуць на вольныя выбары і выбіраюць — ворага. Так паўтараецца кола зла.

2. 02. 2022 г.

9/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ ПРА РЭФЭРЭНДУМ

Імкліва адбываецца расейская акупацыя Беларусі. Ганебны час. Ужо заехала 30 тысячаў акупантаў (поўная армія). На падыхадзе яшчэ столькі ж. Бясконца рухаюцца цягнікі расейцаў з жывой сілай, танкамі і гарматамі. Гэта вайна ў адзін бок. І — цішыня.

Але не азіраймася на Захад (які нас здаў), бо за Беларусь і за волю Беларусі мусяць змагацца беларусы, але ня нехта іншы.

Тым часам прадажныя няспынна гавораць не пра вайну, не пра катастрофу Беларусі, але пра незаконны рэфэрэндум, бо ён патрэбны Крамлю і акупантам. Ня буду даваць цяпер ацэнак такім паводзінам. Прыгледзімся да рэфэрэндума, што ён абазначае. Далей...

7/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2022
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь