№3 ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ
Антыбеларускі рэжым і яго спэцслужбы сфармавалі на працягу лютага гэтага году мабільныя рэпрэсіўныя групы з гэбістаў, былых спэцназаўцаў, амонаўцаў, адстаўных элемэнтаў і іншых, узброілі іх і паставілі задачу выхопліваць падазроных элемэнтаў на ўчастках для галасаваньня. У выпадку супраціву — ужываць зброю.
Зразумела, што гэтыя “групы” выстаўленыя ў якасьці правакатараў, каб задзейнічаць супраць народу збройныя сілы (у тым ліку сілы акупантаў) і патапіць у крыві, пастраляць “экстрэмістаў-нацыяналістаў”. (Зважайма, што на двары акупацыя, вайна і акупантам “не да законаў”)
Гэтак жа, як 7 жніўня 2020 года, я мушу папярэдзіць беларусаў. Ня йдзіце галасаваць на фальшывы рэфэрэндум. Пуцінска-лукашысцкія бандыты рыхтуюць расправу над народам. Ня слухайце прарасейскую агентуру (асабліва групоўкі Латушкі-Ціханоўскай, “Страну для жызьні”, “Голас” і іншых, якія заклікаюць беларусаў ісьці галасавааць на рэфэрэндум; тут правакацыя безадказных асобаў.)
Трэба прапусьціць гэты дзень міма і зьберагчы людзей ад турмы, сьмерці і калецтва, зьберагчы сілы. Наперадзе час, калі беларусы выйдуць шчыльнымі радамі, каб пахаваць здрадніцкі рэжым разам зь яго маскоўскім халуём.
Жыве Беларусь!
26 люты 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК