Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (27-29 лістапада 2005 г.)

Пакуль Масква “боролась с фашізмом”, расейскі алігарх Абрамовіч патрапіў у лёгкія тарапаты ў тропіках. Ягоная яхта “Голубая бездна” зайшла ў экзатычны порт Тонгатапу на адной з выспаў Акіяніі. Далей...

30/11/2005 › Актуаліі

 


Улётка: Крымінальны кодэкс высьвятляе дзейнасьць А.Лукашэнкі

Адзнаку дзейнасьці А.Лукашэнкі дае Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Дастаткова параўнаць гэтую дзейнасьць з артыкуламі кодэксу і адразу высьвятляецца яе злачынная сутнасьць, накіраваная супраць грамадзянаў і дзяржавы.
Галоўны крымінал у наступным: Далей...

30/11/2005 › Змаганьне за Беларусь

 


Факты і падзеі (25-27 лістапада 2005 г.)

Толькі ўчора дэпутаты парляманту Грузіі прагаласавалі за распачынаньне працэсу выйсьця Грузіі з СНД, а ўжо на наступны дзень, 25 лістапада прамаскоўская падстаўная апазыцыя замахала шматай фронды ў Маскве. І. Геаргадзэ – грузінскі Мілінкевіч. Але толькі ў стылістычным сэнсе, як падстаўная фігурка Крамля-Лубянкі.
Далей...

28/11/2005 › Актуаліі

 


85-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну

26 лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне ў гонар 85-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Далей...

27/11/2005 › Навіны

 


Дзмітрый Саймс кансультуе Крэмль

12 лістапада ў праграме “Постскріптум” на расейскім тэлеканале ТВЦ у чарговы раз зьявіўся Дзмітрый Саймс, выхадзец з былога СССР, прэзыдэнт фонду Ніксана ў ЗША. Апошнія гады ён рэгулярна наведвае Маскву і кансультуе крамлёўскі рэжым. Робіць гэта адкрыта праз розныя расейскія СМІ, канфэрэнцыі, “круглыя сталы” і г. д. У тым ліку праз аналітыкаў ФСБ, такіх як Аляксей Пушкоў, які вядзе перадачу “Постскриптум” на ТВЦ. Далей...

27/11/2005 › Навіны



Слуцкі збройны чын – наш гераічны прыклад

Дарагія землякі, дарагія беларусы! Віншую вас са слаўнай гадавінай Слуцкага Збройнага Чыну! 85 гадоў таму нашы народныя змагары ўзьняліся на абарону Беларусі ад маскоўска-бальшавіцкай мільённай арды. Тады ў народзе жыў дух змаганьня за волю, свабоду і Беларусь. І ніхто не лічыў сілы ворага, не рахаваў сябе ў розуме варта змагацца ці не. Ішлі і змагаліся. Ішлі нават бяз зброі з голымі рукамі. Тады ніхто не баяўся вайны за Радзіму. І маці высылалі сваіх сыноў абараняць Бацькаўшчыну, бо трэба было ваяваць за Беларусь. Далей...

26/11/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (23-24 лістапада 2005 г.)

У апошнія дні дэманстраваў тэлеактыўнасьць таксама й міністар вайны РФ Іваноў. Мяняючы ўніформы (як кавалер эпохі барока) ён тусаваўся па розных гарнізонах і ізабражаў інспэкцыю. Постсавецкія людзі, аднак, добра разумелі, што йдзецца пра звычайную пацёмкінскую лухту. Далей...

25/11/2005 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк: “Рэжым хоча задушыць Беларусь у Інтэрнэце”

Госьць ранішняга эфіру “Свабоды” – старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк (па тэлефоне з Варшавы)

(Навумчык: ) Паколькі часопіс “Дзесялоў” толькі што скончыў друкаваць Вашую паэму “Вялікае Княства” і, тым самым, нагадаў пра паэта Зянона, я хацеў бы пачаць са спраў пісьменьніцкіх. Зрэшты, падзея, якая адбылася на гэтым тыдні, выходзіць па-за межы ўласна пісьменьніцкія, а тычыцца ўсяго грамадзтва. На сыходзячым тыдні адбыўся устаноўчы сход праўладнага саюзу пісьменьнікаў. Паводле незалежнай прэсы, на сходзе амаль не гучала беларуская мова. Кіраўніцтва Саюзу беларускеіх пісьменьнікаў – таго Саюзу, дзе былі Купала, Колас. Быкаў, дзе сёньня Барадулін, Казько, Разанаў — заявілі пра магчымасьць закрыцьця Саюзу. Вашая ацэнка гэтага ў кантэксьце агульнай сытуацыі. Далей...

25/11/2005 › Навіны

 


Чарговая атака на літаратуру

Рэжымная агентура распалавініла “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”. Лукашысты стварылі свой прарэжымны “саюз” з малавядомых і невядомых пісьменьнікаў, які ўзначаліў генэрал Чаргінец. Далей...

25/11/2005 › Навіны

 


Салігорскіх падлеткаў затрымалі за… размову з сябрам БНФ

У Салігорску ўвечары 23 лістапада міліцыя затрымала непаўналетніх актывістаў дэмакратычнага руху Зьмітра Бараноўскага, Івана Шылу і Ягора Астапеню. Затрыманьне адбылося падчас іх сустрэчы зь лідэрам мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Алегам Борыным.

Паводле Алега Борына, калі ён спаткаўся з падлеткамі на адной з салігорскіх вуліцаў, да іх пад’ехалі міліцыянты і затрымалі Далей...

24/11/2005 › Навіны



Лапцюжная радасьць “Эканаміста”

Працягваем публікацыі “эўратупізмаў”. Ангельскі часопіс “The Economist” радасна паведаміў, што беларуская “апазыцыя” вырашыла “выбраць колер сініх джынсаў колерам апазыцыі. Далей...

24/11/2005 › Навіны

 


Robert Bodnar (1967 – 16.11.2005)

Otrzymaliśmy tragiczną wiadomość z Krakowa. 16 listopada zmarł S.P. Robert Bodnar; wspanialy przyjaciel, wielki partryota Polski. W imieniu członków Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie”, Partii Konserwatywno-Chrześciańskiej – BFN i Komitetu Polska-Białoruś im. generała Bułak-Bałachowicza wykazujemy nasze kondolencje i współczucie żonie Beacie, córkom i całej rodzinie S.P. Roberta Bodnara.
Będziemy zawsze pamiętać naszego przyjaciela Roberta, jego szczerość i odwagę. W czasach, kiedy patryoci białoruscy prowadzą ciężkie zmaganie za niepodległość Białorusi przeciwko reżymowi promoskiewskiemu i agresji rosyjskiej, Robert Bodnar stał się jednym z tych Polaków, którzy wystąpili z poparciem naszej sprawiedliwej sprawy. Jednym z tych, dla kogo hasło „Za naszą Wolność i waszą!” jest sensem życia. Zawsze odczuwaliśmy siłę tej Solidarności.
Cześć i hwała jego pamięci!

Siarhei Papkou,
Zastępca przewodniczącego Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie” i Konserwatywno-Chrześciańskiej Partii – BFN

Valery Buival,
Sekretarz Uprawy Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie” i Konserwatywno-Chrześciańskiej Partii – BFN

Mińsk

24/11/2005 › Polski



Робэрт Боднар (1967 – 16.11.2005)

Мы атрымалілі трагічную зьвестку з Кракава. 16 лістапада памёр Сьв. Памяці Робэрт Боднар, цудоўны сябра, вялікі патрыёт Польшчы. Ад імя сяброў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Камітэту Польшча-Беларусь імя генэрала Булак-Балаховіча выказваем нашы спачуваньні жонцы Бэаце, дочкам і ўсёй сямьі Сьв. Памяці Робэрта Боднара.
Мы заўсёды будзем памятаць нашага сябра Робэрта, ягоную шчырасьць і адвагу. У часы, калі беларускія патрыёты вядуць цяжкае змаганьне за незалежнасьць Беларусі супраць прамаскоўскага рэжыму і расейскай агрэсіі, Робэрт Боднар быў адным з тых палякаў, якія выступілі ў падтрымку нашай справядлівай справы. Адным з тых, для каго лёзунг “За нашу Вольнасьць і вашу!” ёсьць сэнсам жыцьця. Мы заўсёды адчувалі сілу гэтай Салідарнасьці.
Гонар і слава яго памяці!

Сяргей Папкоў
Намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Валеры Буйвал
Сакратар Управы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Менск

24/11/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (22-23 лістапада 2005 г.)

Беларусы ўжо даўно заўважылі – усе Лукашэнкавы сябрукі кепска канчаюць. Успомнім хаця б Мілошавіча з Садамам. Вось і яшчэ адзін. Не, Шродэра (які дэманстратыўна сустракаўся са шклоўцам яшчэ напярэдадні свайго ўступленьня на канцлерскі пост у 1996 г.) не павезьлі пад канвоям у гаагскі трыбунал. Немцы проста пракацілі яго разам зь ягонымі сацыялістамі на апошніх выбарах. Далей...

24/11/2005 › Актуаліі

 


Слуцкі Збройны Чын

26 лістапада сёлета Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае традыцыйныя мерапрыемствы на Случчыне, прысьвечаныя 85-м угодкам гераічнага збройнага змаганьня беларусаў супраць расейскай бальшавіцкай акупацыі. Далей...

23/11/2005 › Навіны

 


Ад такога дзяржаўнага ладу і ад такога кіраўніка беларусам трэба пазбаўляцца. І чым хутчэй, тым лепш.

На мінулым тыдні Лукашэнка правёў агітацыйны перадвыбарчы спэктакль. 17-га лістапада ўгаворваў магілёўскіх студэнтаў:
“Я уже не раз говорил и сегодня подчеркну: нам не надо за кем–то бежать в Европу, отказываться от своей культуры, традиций, государственного устройства. Беларусь и так находится в центре Европы” Далей...

22/11/2005 › Навіны



Факты і падзеі (11-21 лістапада 2005 г.)

Пасьля нядаўняга візыту Пуціна ў Нідэрлянды тамака стала модным разважаць пра непаўторнасьць расейскай душы. Толькі чамусьці кожны з афіцыйных разважальнікаў упарта імкнецца ў рамках згаданай душы адкамэнтаваць таксама й беларускія справы. Далей...

22/11/2005 › Актуаліі

 


У Нясьвіжы смуткуюць. Памерла К.Шышыгіна-Патоцкая

У Нясьвіжы смуткуюць з нагоды сьмерці краязнаўцы Клаўдзіі Шышыгінай-Патоцкай. 18 лістапада знаную дасьледчыцу Радзівілаўскага роду, памерлую на 71 годзе жыцьця, пахавалі на мясцовых могілках.

Нясьвіская краязнаўца была, хіба, самым вядомым жыхаром гораду. Гаворыць лідэр мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Алесь Язьвінскі:

(Язьвінскі: ) “Клаўдзію Шышыгіну ведаюць ня толькі ў Нясьвіжы, і нават ня толькі ў краіне. Далей...

21/11/2005 › Навіны

 


Рэха “Плястыліну”

Цікавыя зьвесткі пра “плястылінавую” правакацыю 29-га кастрычніка перад “Дзядамі ёсьць у “прыватным дзёньніку” В. Мазынскага ( радыё “Свабода”, 4 лістапада ), які напярэдадні прышоў з сябрам у Курапаты і ўбачыў як усё рыхтавалася.
Мазынскі піша: “Насьцярожваў нейкі рух, нязвыклы для гэтай мясьціны. Далей...

21/11/2005 › Навіны



Чыя армія ў Беларусі?

У 2006 годзе выдаткі на ўтрыманьне арміі будуць павялічаны на 26%. Пра гэта 14 лістапада сказаў прэм’ер рэжыму С. Сідорскі падчас выступу перад вайскоўцамі 120-й механізаванай брыгады ва Ўруччы. Далей...

16/11/2005 › Навіны

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь