На мінулым тыдні Лукашэнка правёў агітацыйны перадвыбарчы спэктакль. 17-га лістапада ўгаворваў магілёўскіх студэнтаў:
- “Я уже не раз говорил и сегодня подчеркну: нам не надо за кем–то бежать в Европу, отказываться от своей культуры, традиций, государственного устройства. Беларусь и так находится в центре Европы”*
Чыю культуру і чые традыцыі насаджае рэжым усім вядома. Нашу беларускую культуру і нашы традыцыі ён загнанаў ў падпольле. Што за дзяржаўны лад прапануе Лукашэнка студэнтам, дастаткова яскрава высьветлілася на другі дзень 18 –га лістапада. Лукашэнка ўчыніў «разнос» сваім чыноўнікам у Шклоўскім раёне, дзе і адкрыў «суперсакрэтную» інфармацыю:
«… в каждом из 12 обследованных контролерами объектов общественного питания потребкооперации выявлены грубейшие нарушения правил торговли: антисанитария в столовых, закусочных и барах, бутербродные в сельских магазинах превращены в рюмочные.»
«Убытки от хозяйственной деятельности предприятий общественного питания Шкловского райпо за 9 месяцев составили почти Br55 млн.»
“Позорным явлением” назвал приписки и искажение статотчетности и в этой связи заявил о необходимости рассмотреть вопрос введения уголовной ответственности за подобные правонарушения. В частности, из проверенных 7 хозяйств Шкловского района в 6 выявлены приписки более 3,5 тыс.т зерна, 200 т картофеля, 30 т молока, более 1 тыс.т зеленых кормов.»
« На высшем государственном уровне ставилась задача повышения эффективности экономики, снижения и ликвидации убыточности. В Шкловском же районе, где года три назад из 29 сельхозорганизаций 20 были убыточными, вместо того, чтобы использовать рекомендуемые методы оздоровления производства, просто объединили эти нерентабельные хозяйства между собой и доложили о сокращении на 35% общего количества убыточных сельхозпредприятий в регионе.»
«Кредиторская задолженность по всем отраслям экономики района в этом году существенно выросла и значительно превысила чистую прибыль, что ставит под вопрос эффективность хозяйствования, даже несмотря на то, что за 9 месяцев этого года объем промышленного производства вырос на 24,6% в сравнении с аналогичным периодом 2004 года.»
”… районные власти и исполкомы сельсоветов совершенно забросили так называемые неперспективные деревни. К примеру, деревни Городок, Церковище, Борки, захламлены поваленными ветром деревьями, утопают в зарослях и бурьяне. При этом просьбы жителей помочь им убрать эти завалы остаются без ответа со стороны сельсоветов и районных организаций.»
Можна доўга рабіць пералік “дасягненьняў” лукашэнкаўскага дзяржаўнага ладу. Не цягнуць на праўду тыя лічбы падтрымкі Лукашэнкі, якімі спрабавалі “карміць” студэнтаў 17-га лістапада:
«Большинство граждан Беларуси поддерживают проводимую в стране политику. Об этом свидетельствуют данные социологического исследования, которые были обнародованы перед студенческой аудиторией. Сегодня, согласно этим данным, на селе действующего Президента поддерживают 90% населения, в районных центрах — 84%, в Минске — 67%.»
Што гэта ня так, сьведчаць гаворкі людзей на вёсцы. Вось вытрымкі з такіх гаворак, якія прагучалі на радыё «Свабода» сёлета:
аўторак, 27 верасьня 2005, 10:35 Гумны, Крупскі раён. “Лукашэнка балбоча. А мы зьнікаем, і ўсё”. Віталь Сямашка, Гумны, Крупскі раён Новая перадача сэрыі “Падарожжы Свабоды”.
(Спадары: ) “Тэлефоны два на ўсю вёску, падавалі заявы, сказалі, у будучым годзе мо будуць везьці лінію. Няма куды хадзіць званіць!.. Я вам скажу: хто нам памагае — сельсавет?! А навошта яго трымаць — каб плаціць страхоўку 7 тысяч?! Я б, дапусьцім, сам мог бы летам падпрацаваць — дык у нас ні калгасу, ні саўгасу!.. Я здала 1 тону 200 кіляграмаў сена гады тры, хай бы лепш прапала, чым я здала ў калгас — і па сёньня не заплацілі, стог сена стаяў!.. Тут пустых хат — дзьве трэці дзярэўні. Ай… Мы зьнікаем, і ўсё. Лукашэнка вунь балбоча толькі, а ў нас па-старому як было, дык і ўсё…”
На прысядзібных бульбяных палетках разгаварыліся са спадаром Міхасём Мельнікам, электрасьлесарам з Барысава, што прыехаў дапамагчы старым. (Міхась: ) “Дзеду 70, бабе 70. Калі мы не прыедзем, жыць ня будуць. Хлопцы маладыя, паглядзіце — яны ж толькі гарэлку п’юць. П’янства ў вёсцы — жахлівая справа. Дык у іншых вёсках рабуюць, забіраюць курэй, сьвіней. Тут яшчэ не дапіліся да гэтага. Але маладыя мальцы па трыццаць — не жаніліся і жаніцца ня будуць, усё ў гарэлцы. У гэтай вёсцы чалавек дзевяць такіх. За што жывуць? Бацькі жывыя, за іх пэнсію і каму што дзе — дапамагаюць пэнсіянэрам, заробяць, а сваёй будучыні ў іх няма. Лукашэнка робіць выгляд, што ён нічога ня бачыць, але проста заплюшчваюць вочы на гэта. Ухваляюць, што народ добра жыве. Ня добра! Ня хочацца нікому нічога верыць. Нешта будзе, так доўга цягнуцца ня будзе…”
(Карэспандэнт: ) “А што можа быць?”
(Міхась: ) “Можа, за вілы брацца ня будзем, але трэба думаць абавязкова — я так думаю…” (з гутаркі з фермерам Васілём Бараўлям) (Васіль: ) “Тэзіс прэзыдэнта, што фэрмэрства ня склалася, апраўданы ў тым пляне, што пра якое фэрмэрства можна весьці гаворку, калі няма прыватнай уласнасьці на зямлю?! Сёньня я пасадзіў сад. Калі мая дачка не захоча займацца маёй справай, гэта вельмі вялікія сродкі — я не змагу прадаць сваю працу!”
(Карэспандэнт: ) “Тады пракамэнтуйце і другую частку выказваньня Лукашэнкі, што фэрмэрства краіне не патрэбнае”.
(Васіль: ) “Нашаму прэзыдэнту шмат што не патрэбна ў нашай краіне. Гэтыя аграгарадкі — тупіковы шлях разьвіцьця сельскай гаспадаркі. У 1960-я гады мы праходзілі гэта пры Мікіту Хрушчову. Напрыклад, у Гумнах быў свой калгас, мэхдвор — я памятаю, каля дваццаці мэханізатараў, была школа — вучылася 200 дзяцей. Узбуйнілі і тым самым на маёй вёсцы паставілі крыж. Сёньня пабудуюць аграгарадкі — зруйнуюць усе астатнія вёскі”.
(Карэспандэнт: ) “А аграгарадкі — колькі вы даяце — змогуць праіснаваць?”
(Васіль: ) “У дзяржавы няма грошай на сёньняшні дзень дабудаваць гэтыя гарадкі…”
панядзелак, 13 чэрвеня 2005, 16:39 Р/С Улады зачыняюць “непэрспэктыўныя” сельскія школы. Марыя Ўсьціновіч, Бялыніцкі раён. У сельскай мясцовасьці зачыняюцца пачатковыя і базавыя школы, у якіх вучыцца няшмат дзяцей. У суседнія школы вучняў абяцаюць вазіць на аўтобусах. Бацькі гэтай сытуацыяй не задаволеныя, але ва ўправах адукацыі настойваюць на тым, што малакамплектныя школы нявыгадна ўтрымліваць.
У вёсцы Ланькава зачынілі базавую школу. Настаўнікі цяпер разьбіраюць рэчы і мэблю. Маёмасьць перадаецца ў іншыя школы — нават агароджу здымаюць, застануцца толькі сам будынак, футбольная брама і помнік партызану, які даглядалі ланькаўскія вучні.
Колькасьць вучняў у вёсках скарачаецца, і за апошнія дзесяць гадоў у Бялыніцкім раёне зачынена дзевяць пачатковых школаў і дзьве базавыя. Гэта разам з той, якая ў вёсцы Ланькава, і дзе павінна было вучыцца сорак дзяцей.
(Спадарыня: ) “Пэрспэктывы няма, у нас не нараджаюць. Мы даем зьвесткі менавіта на пяцігодку, і ў нас 35 детей будзе. Канечне, утрымліваць штат, самі зразумейце — гэта ж грошы, фінансы”.
Такую вось «аптымізацыю» распачаў Лукашэнка сваёй праграмай «возрожденіе села». 5 мільярдаў даляраў (больш за палову ад сумы бюджэту) толькі ў гэтым годзе «накіраваў» на гэтую праграму сваім указам № 150 за 25.03.2005 г. Пераважную большесьць гэтых грошай, як бачна па Шклоўскаму раёну, вертыкальшчыкі раскралі. Так было заплянавана, як «плата» вертыкальшчыкам за ляяльнасьць, за выкананьне функцыяў турэмных назіральнікаў. Калі выдаваўся ўказ было зразумела, што ні пад 5 мільярдаў даляраў на гэты год, ні пад 30 мільярдаў даляраў на ўсю «праграму» няма людзкіх і матэрыяльных рэсурсаў. А студэнтам можна хлусіць. Спадзяваньне на тое, што мала хто з іх будзе разьбірацца ў лічбах. А калі хто і разбярэцца, дык прамаўчыць. Адсюль такія заяўкі Лукашэнкі: «за последнее десятилетие расходы бюджета на образование выросли в 1,5 раза. К примеру, в 2005 году расходы на эту сферу составили более четверти всех бюджетных средств. Это одна из самых значительных статей расходов, которая более чем в 2 раза превышает расходы на развитие сельского хозяйства и всего агропромышленного комплекса, и втрое — на оборону и силовые структуры.»
Сапраўдныя афіцыйныя радкі з бюджэта даюць зусім іншыя лічбы:
(лічбы ў тысячах рублёў) “Образование 713 227 432,0
Национальная оборона 539 601 974,0 Правоохранительная деятельность и обеспечение безопасности 981 922 190,0 Органы внутренних дел 420 150 549,0”
Высновы з усяго гэтага відавочныя. Яны ў загалоўку гэтага матэрыялу.
21лістапада 2005 г.
Сяргей Папкоў