Цікавыя зьвесткі пра “плястылінавую” правакацыю 29-га кастрычніка перад “Дзядамі ёсьць у “прыватным дзёньніку” В. Мазынскага ( радыё “Свабода”, 4 лістапада ), які напярэдадні прышоў з сябрам у Курапаты і ўбачыў як усё рыхтавалася. Мазынскі піша: “Насьцярожваў нейкі рух, нязвыклы для гэтай мясьціны. Рэзка гучалі бэнзапілы, людзі ў зялёным шнуравалі паўз дрэвы і кустоўе. Вайскоўцы вычышчалі Курапаты ад паваленых бураю дрэваў. А адзін зь міліцыянтаў, мы іх ужо ведаем нават калі яны ў цывільным, падбег да Івашкевіча зь Вячоркам і самым сур’ёзным чынам адрапартаваў аб зробленай працы. Можна сабе ўявіць, што закруцілася ў нашых галовах.”
Тамаш Ракса