Мы атрымалілі трагічную зьвестку з Кракава. 16 лістапада памёр Сьв. Памяці Робэрт Боднар, цудоўны сябра, вялікі патрыёт Польшчы. Ад імя сяброў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Камітэту Польшча-Беларусь імя генэрала Булак-Балаховіча выказваем нашы спачуваньні жонцы Бэаце, дочкам і ўсёй сямьі Сьв. Памяці Робэрта Боднара. Мы заўсёды будзем памятаць нашага сябра Робэрта, ягоную шчырасьць і адвагу. У часы, калі беларускія патрыёты вядуць цяжкае змаганьне за незалежнасьць Беларусі супраць прамаскоўскага рэжыму і расейскай агрэсіі, Робэрт Боднар быў адным з тых палякаў, якія выступілі ў падтрымку нашай справядлівай справы. Адным з тых, для каго лёзунг “За нашу Вольнасьць і вашу!” ёсьць сэнсам жыцьця. Мы заўсёды адчувалі сілу гэтай Салідарнасьці. Гонар і слава яго памяці!
Сяргей Папкоў Намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Валеры Буйвал Сакратар Управы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Менск