Слуцкі Збройны Чын

22 ноября 2005 г.

Навіны

26 лістапада сёлета Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае традыцыйныя мерапрыемствы на Случчыне, прысьвечаныя 85-м угодкам гераічнага збройнага змаганьня беларусаў супраць расейскай бальшавіцкай акупацыі. Восеньню 1920 года беларусы ўзялі зброю, арганізаваліся ў слуцкія палкі і выступілі супраць расейскіх захопнікаў. Гонар і пашана слуцкім змагарам за незалежнасьць Бацькаўшчыны! Запрашаем прыняць удзел ва ўшанаваньні герояў Слуцкага Збройнага Чыну. Аўтобус з удзельнікамі мерапрыемстваў выяждае з Менску 26 лістпада а 8-00. Месца збору: пр. Скарыны, 133 (пляцоўка насупраць гэтага дому, ехаць да станцыі мэтро “Усход”). Плянуецца наведаюць Грозаў, Семежава, Вызну (цяпер Чырвоная Слабада) і Слуцак. Мітынг у Слуцку а 14-30 да 16-00, каля Краязнаўчага музэю. 23.11.2005
Прэс-служба Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ