Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (23-31 траўня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Немагчыма ўявіць сябе, каб у Бэрліне дагэтуль выдавалася маладзёвая газэта “Гітлерюгенд”, а ў Італіі часопіс “Маладыя ваўкі Мусаліні”. А вось у Маскве трыюмфуе “Комсомольская правда”, і нікому ня сорамна. Нават у Беларусі гэты лісток плётак і тандэтнай прапаганды мае свой спэцвыпуск. 23 траўня ў рэдакцыі бессьмяротнага лістка ў Маскве наладзілі сьвяткаваньне 80-годдзя выпуску першага яго нумару. Прыехаў нат Пуцін, каб парадвацца разам з усім народам “пераемнасьці традыцыяў” (так цяпер у Расеі называецца гнюсны працэс абалваньняваньня грамадзтва на глебе нэакамуністычнай і імпэрскай ідэялёгіі). Але Пуцін выказваўся на сьвяткаваньні не пра газэтку. Ён выдаў сваю чарговую філіпіку ў стылі “мочіть в сортіре…” Узбуджальным фактарам для яго паслужылі нядаўнія заявы прыбалтыйскіх краінаў і Польшчы пра неабходнасьць прызнаньня факту расейскай агрэсіі супраць гэтых краінаў у 1939-40 гг. ды выплаты Масквой кампэнсацыяў за панесеныя страты падчас панаваньня расейска-савецкай імпэрыі. Пуцін выказваўся рэзка: “Россия при развале Советского Союза пошла на беспрецедентные жертвы, отдав десятки тысяч километров своей исконно русской земли. И что они теперь про какой-то Пыталовский район? От мёртвого осла уши они получат…” Далей...

31/5/2005 › Актуаліі

 


Французы сказалі “НЕ” эўрапейскай імпэрыі.

У нядзелю, 29 траўня 2005 года, грамадзяне Францыі прагаласавалі супраць Кастытуцыі Эўразьвязу. Чарговая спроба сацыялістаў ператварыць эўрапейскі кантынент у імпэрыю пацярпела паразу. Цяпер апалягэты сацыял-лібэралізму спрабуюць прынізіць факт непрыняцьця народам Францыі штучнай ідэі стварэньня Эўраімпэрыі. Каментуюць, што французы прагаласавалі ня супраць Эўраканстытуцыі, а супраць сп. Шырака. Але такая падмена нічога ня вартая. Непапулярнасьць Шырака якраз і зьвязаная з тым, што ён зьяўляецца актыўным выканаўцам прасоўваньня ў жыцьцё ідэі стварэньня “Вялікай Эўропы”. Далей...

31/5/2005 › Навіны



Беларусь і беларусы ў расійскіх школьных падручніках па гісторыі

Генадзь Ластоўскі

I. Навучальныя праграмы

За мінулы 5–гадовы перыяд Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі ажыццявіла два выпускі навучальных праграм па гісторыі Расіі для агульнаадукацыйных установаў: у 1992 і 1997 г. У сувязі з пераходам у 1990–я г. школьнай гістарычнай адукацыі ў Расіі з лінейнай (5–11 класы) на канцэнтрычную (1–ы канцэнтр — 5–9 класы; 2–і канцэнтр — 10–11 класы) структуру адпаведна з’явіліся і два блокі праграм па айчыннай гісторыі з старажытных часоў да канца ХХ ст. для лінейнай (1992 г.) і для канцэнтрычнай (1997 г.) сістэмаў выкладання. Далей...

28/5/2005 › Старонкі гісторыі



Факты і падзеі (14-22 траўня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Прыгоды Чычыкава. Памятаем нумар газэткі “Нар. Волі” за 23 красавіка сёлета. Палову плошчы газэткі запаўнялі “сьпісы герояў” з розных раёнаў нашай краіны. “Героі” мужна падпісаліся ў падтрымку Казуліна. Ужо тады лезла ў вочы фальшывасьць гэтых сьпісаў. Неяк усё надта зладжана і гладка. Так, — цэлымі атрадамі электрамэханікаў і сьлесараў, батальёнамі зваршчыкаў і прафэсароў, эскадронамі бухгалтароў і настаўнікаў, — наш народ не падпісваўся за нейкую грамадзкую справу ад самай пары “я Солженицына не читал, но осуждаю…” (тады бальшавіцкая сістэма арганізоўвала гэтую фальш “добровольно-прінудітельно”). Выбух падпісальнай актыўнасьці мы назіралі таксама ў 1988-91 гг., калі беларусы масава ставілі свае подпісы ў падтрымку незалежнасьці Беларусі. Але ж гэта быў сапраўдны сацыяльны зрух грамадзтва, якое пазбаўлялася ад страху і гатовае было рызыкаваць дзеля агульнай справы. “Стройныя рады” імправізаваных казулістаў, сфармуляваныя цэхамі, аддзеламі, калгасамі і прадпрыемствамі – гэта адразу выглядала штучна і ненатуральна. Цяпер высьветлілася канчаткова, што Казулін камфортна ўжыўся ў ролю Чычыкава і прыдбаў сябе ў палітычную капілку мёртвых душаў. Тая ж “Нар. Воля” 14 траўня вымушана была надрукаваць абвяржэньне казулінскіх мёртвых душаў. А менавіта кароткую заяву нам. гендырэктара буйнога салігорскага прадпрыемства “Беларуськалій” (“подпісы” работнікаў якога склалі значную частку казулінскіх сьпісаў) А. Махлая, які паведаміў, што з 302 прозьвішчаў у сьпісах – 261 прозьвішча належыць людзям, якія на “Беларуськаліі” не працуюць. Далей...

22/5/2005 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк: “Я ніколі ня ўзяў ад ураду Амэрыкі ніводнага цэнта”

Роўна дзесяць гадоў таму незалежныя газэты Беларусі зьмясьцілі сэнсацыйную навіну: старшыня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Зянон Пазьняк выйграў судовы працэс супраць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Далей...

17/5/2005 › Навіны

 


The Soim of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party - BPF

May 15, 2005 the Soim of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party - BPF took place in Minsk. The Soim has heard the report by Mr. Zianon Pazniak, Chairman of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party - BPF, — STRUGGLE FOR BELARUS:

“Recently the situation in Belarus has been discussed actively in the whole world. The official representatives of America and Europe criticized the dictatorial Lukashenka regime and used the phrases like: “the Belarusan people merit the best fate” etc. They expressed the readiness to help the Belarusan society in order to carry on the democratic transformation.

This is a positive tendency. The Occident (especially the USA) is losing gradually its illusions and the phraseology about the “democratic Russia”. The Belarusan question became actual because the presidential elections in Belarus are approaching. It is possible to see the rivalry between the Occident and Russia but the situation didn’t change generally. The Occident continues to contact with the pseudo-opposition and doesn’t understand that this policy is hopeless in Belarus. The promises to help this “opposition” with the money can cause only the smile. (All the financial channels are for a long time controlled by the KGB. It is really ridiculous that they will again give the money to the same pseudo-opposition).

Under these circumstances Russia is demonstrating the more rough and aggressive attitude to the Belarusan freedom and our independent choice. These tendencies could develop until the direct intervention into the Belarusan affairs like it had happened in 1996. (But this time the Belarusan people should resist more actively against the Russian aggression).

The regime has changed the name of the central avenue of Minsk liquidating Francysk Skaryna Avenue. Francysk Skaryna was the greatest Belarusan intellectual of the 16th century, philosopher and doctor of medicine, he had translated the Bible into ancient Belarusan language and did printed it in 1517. His name has been abolished in accordance with Likashenka’s illegal decree. This event has a special symbolic sense illustrating the attitude by the regime to the national culture. This event has the same importance as the public insult of the national White-Red-White flag made by the representative of the regime Ivan Tsitsiankou (Titenkov) in 1995 (hitherto he hasn’t been punished for this crime). The regime is trying to demonstrate its political force, to subjugate the Belarusan people psychologically. The regime is showing that it can do everything what it would like to do. The reaction by the Belarusan society witnesses that Lukashenka has achieved his scope partially. The Belarusan society didn’t understand that it was humiliated once more. The local journalists have demonstrated their low professional level. For example the Radio Liberty has commented the liquidation of the Masherau Avenue in Minsk in accordance with the same Lukashenka’s decree but didn’t comment the main event - the liquidation of the Skaryna Avenue. This was an act of blasphemy: to make a sensation using the name of the negative personage of the Soviet pass and not commenting the main tragic event - the cancellation of Skaryna’s name. The lack of the reaction from the part of the society is a wrong fact. But the situation can change. Moscow and its regime in Belarus are afraid of this possibility.

The program of the annihilation of the traditional territorial and cultural area of the Belarusan nation proposed by the regime recently is one of its most inhuman and low-down actions. This program has been confirmed by the Lukashenka’s decree № 150 from March 25, 2005 (the anniversary of the proclamation of the independent Belarusan People’s Republic in 1918) and is called “the program of the rebirth of the country-side”. In accordance with this plan c. 35 thousand of Belarusan villages should be liquidated and centralized into 1400 “agrarian cities”. This plan is equal with the mad plans by Hitler’s henchman Borman and the communist Masherau (Masherov). The regime continues to cultivate the mythos on the eminent statesman Masherau (he was the first secretary of the Belarusan communist party since 1965 until his death in 1980) in order to justify his anti-Belarusan activity. Piotr Masherau (Masherov) was the most negative figure among the Soviet communists and russificators. He is responsible personally for the annihilation of the historical architectural center of Minsk, for the liquidation of the schools with the Belarusan language (transformed into the Russian schools) and for the activity against the Belarusan language. The Belarusan schools have been liquidated in all the cities. (In Minsk didn’t remain any Belarusan school). In Masherau’s time the regime has adopted the laws which permitted to eliminate the lessons of the Belarusan language as a subject in the schools. The regime has elaborated the “theories” on the negative influence of the Belarusan language on the personality and psychology of the Belarusan child, on his physical development and other forms of obscurantism. Masherau declared officially and demagogically: “We will not hinder the development of the Russian language”. This was his policy in order to satisfy Moscow. He would like to become the big man in Moscow. Masherau carried on the disastrous programs of the melioration causing the ecological degradation of our nature. He has started also the liquidation of the Belarusan villages in 1965. The communist party planned to liquidate 25 thousand villages in Belarus. The population should be resettled to the “big agricultural centers”. The Soviet Union didn’t have enough money to carry on this project completely but they did annihilated many Belarusan villages.

Lukashenka’s plan of the “rebirth of the country-side” represents the continuation of Masherau’s crazy plan. This is a plan of the cultural catastrophe of our nation.

Moscow (the KGB) has created a myth about Masherau representing him as a “good communist leader”. We must understand that Lukashenka will determine the doses of this harmful mythology in Belarus in order to satisfy his regime’s interests.

The actual events demonstrate that the regime will go the same way on the presidential elections in 2006 as it went in 2001. But it would like to prepare the political and social territory more rigidly and effectively than earlier. It is evidently that the pro-Moscow regime itself is preparing the alternative for the lections. Moscow and the KGB would like to stake on Mr. Kazulin (Kozulin). The “party” of Haidukevich (Gaydukevich) and the “united opposition” will play the auxiliary role. If the electorate would comport itself passively “the united opposition” will secure the “elegant victory” of Lukashenka. But if the situation would become more acute and the mass protest actions would take place the Kremlin and the KGB will stake on Kazulin which will direct the people “against the dictator and usurper” into the next Russian blind alley.

Kazulin is a foreign person for our people. He doesn’t know the Belarusan language (i.e. he didn’t read anything in Belarusan). In this situation Moscow will prepare its creature much better that it was done with Yanukovich in Ukraine. It is possible that in 2006 the “alternative” Mr. Kazulin will speak Belarusan (he can learn our language during this time) in order to stand at the head of some movement.

The active struggle for Belarus begins now. Our object is to awake our society.

Mr. Yuri Belenki, acting chairman in Belarus of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party - BPF, has commented the actual political situation. The members of the Soim have discussed the organization questions.

Information commission of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party - BPF
May 15, 2005

15/5/2005 › English



Змаганьне за Беларусь. Вясновы агляд.

Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

15 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. У дакладзе дадзены аналіз і ацэнкі па пытаньнях:
- пазыцыі краінаў Захаду па беларускім пытаньні;
- узмацьненьні агрэсіўнасьці Расеі ў недапушчэньні свабоды Беларусі;
- антыбеларускай сутнасьці “заканатворчай” дзейнасьці Лукашэнкі, у тым ліку па перайменаваньні праспэкту Францыска Скарыны ў Менску і зацьверджаньні праграмы “возрождение села”;
- міфатворчасьці пра асобу П. Машэрава, які рабіў кампартыйную кар’еру на антыбеларускіх справах;
- “выбырчых загатовак” рэжыму і Масквы на 2006 год.
Тэкст выступу дадаецца. Далей...

15/5/2005 › Навіны

 


Інфармацыйная атака ФСБ-КГБ

12 траўня 2005 г. дырэктар ФСБ Расеі генерал Патрушаў з трыбуны Дзярждумы даў адмашку на пачатак інфармацыйнай атакі:
“У расейскіх спэцслужбаў маецца інфармацыя пра тое, што нейкая недзяржаўная заходняя арганізацыя накіравала на фінансаваньне арганізацыі ў Беларусі “аксамітавай рэвалюцыі” каля 5 мільёнаў даляраў. Далей...

13/5/2005 › Навіны



Факты і падзеі (7-13 траўня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Чарговае злачынства рэжыму. У сярэднявечным мастацтве адно з тыповых ўвасабленьняў вобразу Сатаны адлюстроўвала падвойнасьць натуры нячыстай сілы. На парталах сабораў можна дагэтуль убачыць скульптурную выяву прывабнага, усьмешлівага юнака, але за ягонай сьпінай ашчэрылася ўсялякая нечысьць: жабы, гадзюкі, ядавітыя павукі. Хрысьціянскія мастакі выказвалі такім чынам думку аб тым, што Зло можа быць зьнешне прывабным, але сутнасьць яго застаецца варожым і разбуральным для чалавека і сьвету. 7 траўня “прэзыдэнт” прыняў пастанову аб перайменаваньні праспэкту Францішка Скарыны – галоўнай магістралі нашай сталіцы – у пр. Незавісімості. Далей...

13/5/2005 › Актуаліі

 


«Свабодная Беларусь» — толькі такое пагадненьне прэзыдэнт ЗША згодны заключыць з Расеяй

Уласная інфармацыя газэты “Народная Воля” за 12.05.05

“Мы не будзем заключаць сакрэтных пагадненняў. Адзiнае пагадненне, якое я лiчу неабходным для народа, — аб свабодзе. Яму трэба даць магчымасць выказаць сваю пазiцыю на свабодных i справядлiвых выбарах у Беларусi”, — заявiў прэзiдэнт ЗША Джордж Буш у Рызе, адказваючы на пытанне, цi магчыма пагадненне памiж Расiяй i ЗША аб гарантыi неабрання А.Лукашэнкi ў наступным годзе ўзамен на захаванне расiйскага ўплыву ў Беларусi. Далей...

13/5/2005 › Навіны



Дзень Перамогі

Наша вялікая ўдзячнасьць і пашана людзям, што паклалі саё жыцьцё ў барацьбе з фашысцкім злом.
Наша сардэчная памяць тым ваярам, што здабылі Перамогу і вярнуліся з вайны, але не дажылі да гэтага Сьвята.
Слава і пашана ветэранам, якія данесьлі да нас Перамогу і сёньня зьяўяюцца сьведкамі той барацьбы, якая патрабавала сілаў па-за чалавечымі магчымасьцямі.
Непарушны закон Прароды, закон захаваньня чалавецтва, патрабаваў дзесяткі мільёнаў жыцьцяў ў барацьбе з адкрытым фашысцкім злом.
Беларускі народ, які пацярпеў незьлічоныя ахвяры ў змаганьні з адкрытым фашысцкім злом, мае рахунак і да расейска-камуністычнага зла.
Шчаслівы будзе той дзень, калі беларусы будуць сьвяткаваць Перамогу пад рэшткамі расейскіх камуністычна-гэбоўскіх груповак у вольнай і незалежнай Беларусі. Не дапамогуць гэбоўскім зломкам ні прыватызацыя народнай Перамогі над фашызмам, ні абяцанкі райскага жыцьця пад расейскім двугаловым драпежнікам.
Законы Прыроды няўмольныя.
Слава змагарам за Свабоду і Незалежнасьць Бацькаўшчыны!
Жыве Беларусь!

9/5/2005 › Навіны



Факты і падзеі (1-7 траўня 2005 г.)

Валеры Буйвал
1 траўня ў Расеі зноў вырабляліся ў эклектычны спосаб. Дзень маёўкі супаў з праваслаўным Вялікаднем. Ну, і пачалося… У саборы Хрыста Збаўцы ў Маскве вызначыліся прадстаўнікі антычалавечага і богапраціўнага КГБ. Тэлевізія паказала, як падчас вялікоднай службы стаялі ў поўны рост і актыўна жагналіся Пуцін (ніхто ніколі не распавёў, а ці хрышчаны ён) і побач зь ім Фрадкоў (габрэйскую сямью Фрадкіных ўспамінаюць да гэтай пары ў Саратаве). Памятаем, як грузінскі гэбэшнік Шэварнадзэ быў прынамсьці больш шчырым перад сваім народам. Ён быў ахрышчаны ўжо ў статусе прэзыдэнта Грузіі і маючы каля 80 гадоў узросту. Пра гэта пісалі газэты, пра гэта даведаўся ўвесь сьвет. А ў Маскве чарговае шоў з многімі пытальнікамі. Уся імпэрыя на адзін дзень захлынулася чырвонамі сьцягамі і расьцяжкамі. Маршыравалі (у асноўным старыя) камунякі пад лёзунгам “Вот бы воскрес товарищ Сталин!” Далей...

7/5/2005 › Актуаліі

 


Акупацыйны рэжым працягвае злачынствы

Інфармацыйне агенцтва БЕЛАПАН 26 красавіка 2005 г. пад загалоўкам “У мёртвай зоне будзе пабудавана 13 аграгарадкоў” паведаміла пра заяву Лукашэнкі пад час сустрэчы з жыхарамі горада Веткі Гомельскага раёна, што ў іхным раёне па праграме “возрождение села” будзе пабудавана 13 аграгарадкоў.
Рэжым працягвае злачынны эксперымент над жыхарамі Беларусі. На забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях вырошчваецца сельгаспрадукцыя, гадуецца жывёла. Забруджаныя радыёнуклідамі прадукты пастаўляюцца ва ўсе куткі краіны. Як відно з паведамленьня, гэты злачынны эксперымент над здароўем беларусаў рэжым плянуе яшчэ і пашырыць. Далей...

1/5/2005 › Навіны



Віншаваньне са сьвятам Вялікадня па праваслаўным календары

Паважаныя сябры фронтаўцы!
Віншую са сьвятам Вялікадня па праваслаўным календары!
Зычу ўсім моцнасьці і здароўя, а нашай дарагой Бацькаўшчыне Беларусі – магутнасьці і квітненьня, народу нашаму – адраджэньня сваёй мовы, духа годнасьці і культуры. Каб стаў ён велічным, як некалі, і пэўным сябе.

Зянон Пазьняк

1/5/2005 › Навіны



  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2005
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь