Дзень Перамогі

9 мая 2005 г.

Навіны

Наша вялікая ўдзячнасьць і пашана людзям, што паклалі саё жыцьцё ў барацьбе з фашысцкім злом. Наша сардэчная памяць тым ваярам, што здабылі Перамогу і вярнуліся з вайны, але не дажылі да гэтага Сьвята. Слава і пашана ветэранам, якія данесьлі да нас Перамогу і сёньня зьяўяюцца сьведкамі той барацьбы, якая патрабавала сілаў па-за чалавечымі магчымасьцямі. Непарушны закон Прароды, закон захаваньня чалавецтва, патрабаваў дзесяткі мільёнаў жыцьцяў ў барацьбе з адкрытым фашысцкім злом. Беларускі народ, які пацярпеў незьлічоныя ахвяры ў змаганьні з адкрытым фашысцкім злом, мае рахунак і да расейска-камуністычнага зла. Шчаслівы будзе той дзень, калі беларусы будуць сьвяткаваць Перамогу пад рэшткамі расейскіх камуністычна-гэбоўскіх груповак у вольнай і незалежнай Беларусі. Не дапамогуць гэбоўскім зломкам ні прыватызацыя народнай Перамогі над фашызмам, ні абяцанкі райскага жыцьця пад расейскім двугаловым драпежнікам. Законы Прыроды няўмольныя. Слава змагарам за Свабоду і Незалежнасьць Бацькаўшчыны! Жыве Беларусь!