«Свабодная Беларусь» — толькі такое пагадненьне прэзыдэнт ЗША згодны заключыць з Расеяй

13 мая 2005 г.

Навіны

Уласная інфармацыя газэты “Народная Воля” за 12.05.05

“Мы не будзем заключаць сакрэтных пагадненняў. Адзiнае пагадненне, якое я лiчу неабходным для народа, — аб свабодзе. Яму трэба даць магчымасць выказаць сваю пазiцыю на свабодных i справядлiвых выбарах у Беларусi”, — заявiў прэзiдэнт ЗША Джордж Буш у Рызе, адказваючы на пытанне, цi магчыма пагадненне памiж Расiяй i ЗША аб гарантыi неабрання А.Лукашэнкi ў наступным годзе ўзамен на захаванне расiйскага ўплыву ў Беларусi.

На думку амерыканскага прэзiдэнта, у iнтарэсах Расii мець у суседзях дэмакратычныя дзяржавы. “Амерыка мяжуе з дэмакратычнымi дзяржавамi, i гэта карысць — мець такiх суседзяў. Мы не заўсёды з iмi згаджаемся, але мы ў стане ўладзiць спрэчкi мiрным шляхам, таму што мы — дэмакратычныя дзяржавы. I я працягну гаварыць так ясна, як я магу, прэзiдэнту Пуцiну, што ў iнтарэсах яго краiны — мець дэмакратычныя дзяржавы на межах”, — сказаў Дж.Буш.

“Усе мы прысвячаем сябе прасоўванню свабоды ў Беларусi, — заявiў прэзiдэнт ЗША. — Людзi той краiны жывуць пад апошняй дыктатурай у Еўропе, i яны заслугоўваюць лепшага. Урады Латвii i Лiтвы працавалi на падтрымку дэмакратыi ў Беларусi i распаўсюджванне праўдзiвай iнфармацыi па радыё i ў газетах. Рэпрэсiям няма месца на гэтым кантыненце. Людзi ў Мiнску заслугоўваюць такой жа свабоды, якую вы маеце ў Талiне, i Вiльнюсе, i Рызе”.

Паводле слоў Дж.Буша, беларускае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы з прэзiдэнтамi трох краiн Балтыi. Амерыканскi лiдэр падзякаваў калегам за дапамогу ў прасоўваннi дэмакратыi ў суседнiя дзяржавы.