Віншаваньне са сьвятам Вялікадня па праваслаўным календары

1 мая 2005 г.

Навіны

Паважаныя сябры фронтаўцы! Віншую са сьвятам Вялікадня па праваслаўным календары! Зычу ўсім моцнасьці і здароўя, а нашай дарагой Бацькаўшчыне Беларусі – магутнасьці і квітненьня, народу нашаму – адраджэньня сваёй мовы, духа годнасьці і культуры. Каб стаў ён велічным, як некалі, і пэўным сябе.

Зянон Пазьняк