Інфармацыйная атака ФСБ-КГБ

13 мая 2005 г.

Навіны

12 траўня 2005 г. дырэктар ФСБ Расеі генерал Патрушаў з трыбуны Дзярждумы даў адмашку на пачатак інфармацыйнай атакі: “У расейскіх спэцслужбаў маецца інфармацыя пра тое, што нейкая недзяржаўная заходняя арганізацыя накіравала на фінансаваньне арганізацыі ў Беларусі “аксамітавай рэвалюцыі” каля 5 мільёнаў даляраў. …адпаведныя сілы Захаду мэтанакіравана і пасьлядоўна імкнуцца аслабіць уплыў Расеі на постсавецкай прасторы .” Тут жа далучыўся КГБ на Беларусі. Яго кіраўнік Сцяпан Сухарэнка: “Мы валодаем дадзенымі пра тое, што на сілавую зьмену ўлады ў Беларусі Захадам ужо выдзелена 5 мільёнаў даляраў. Больш таго, да канца году гэтая сума ўзрасьце больш чым у 10 разоў. Гэтыя грошы плануюцца ня толькі для правядзеньня падрыўных інфармацыйных кампаніяў, эканамічнага шантажу, а таксама для ваенна-сілавой падрыхтоўкі замежных і беларускіх баевікоў, задачай якіх зьяўляецца поўная дэстабілізацыя сытуацыі ў Беларусі.».

Ні для каго сакрэтам не зьяўляецца, што КГБ на Беларусі ёсьць падраздзяленьне расейскага ФСБ . Гэта адна з галоўных структураў рэжыму, якая выконвае расейскую акупацыйную палітыку на Беларусі. Усё ўзялі пад кантроль: СМІ кантралююць, на прадпрыемствах да кожнай сотні работнікаў прыставілі назіральнікаў, ў студэнцкіх інтэрнатах паставілі ахоўнікаў-выхавацеляў, у навучальных установах тое самае. Стварылі сваю “апазыцыю”, возяць яе па замежжы, падсоўваюць яе заходнім грантадаўцам. Праз яе выяўляюць актыўную моладзь і затым “выключаюць” яе з палітычнай дзейнасьці, альбо ламаюць і вярбуюць. . Здавалася б усё схоплена, няма чаго нервавацца. Наведзены агулны турэмны парадак. Аднак як бачна, нярвуюцца і дзёргаюцца. Нутром адчуваюць канец свайго панаваньня. Такі “добры” Лукашэнка, свой, а бач, трэба яго прыбіраць, трэба рыхтаваць псэўда-рэвалюцыю. І рыхтуюць, напускаюць інфармацыйнага туману. Але што з гэтага атрымаецца, ня могуць спрагназаваць.

С. Папкоў